Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

52. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у дру-гой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст.

Пачатак 50-х гг. XX ст. азнаменаваўся разгор-тваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове ўкаранення ў вытворчасць новых дасягненняў наву-кі і тэхнікі. Таму прапанаваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія за-бяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспа-даркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хіміч-най і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У гэты перыяд былі пабудаваны завод аўтаматыч-ных ліній і завод электронных вылічальных машын у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапра-цоўчы камбінат, былі ўведзены ў строй прадпры-емствы хімічнай прамысловасці: Гомельскі супер-фасфатны і Гродзенскі азотнатукавы заводы, Салі-горскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акуч-вальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабі-ляў МАЗ. Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўта-самазвалы БелАЗ у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск ха-ладзільнікаў з маркай «Мінск».

У вытворчасць больш укаранялася сучасная тэх-ніка, ручная праца замянялася машынамі і механіз-мамі, хаця ў прамысловасці яна працягвала яшчэ складаць каля 25 % .

У 1957 г. была праведзена спроба рэфармаваць кі-раўніцтва эканомікай. Замест галіновых міністэр-стваў былі створаны Саветы народнай гаспадаркі

(саўнаргасы), якія маглі кіраваць толькі ў межах вы-значанай тэрыторыі. Пры гэтым камандныя метады кіраўніцтва зверху цалкам захаваліся, што прывяло да няўдачы гэтай рэформы.

Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва, нават ста-вілася задача забяспечыць жыллём усё насельніц-тва. Пачалі хутка будаваць пяціэтажкі з сілікатных блокаў, так званыя «хрушчоўкі», якія паклалі пача-так панельнаму домабудаванню. Але патрэбнасць у жыллі так і не была вырашана.

Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт павышэння закупачных цэн на яе прадукцыю. МТС (машынна-трактарныя станцыі) былі ліквідаваны і сельскагаспадарчая тэхніка перададзена калгасам. У 1965 г. у сельскай гаспадарцы працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў больш камбайнаў і аўта-мабіляў, чым у 1950 г., а валавая прадукцыя сель-скай гаспадаркі павялічылася на 70 %. Аднак дасяг-нуты ўзровень аказаўся ніжэйшым за намечаны. Ад-ной з прычын такога становішча стала авантурная палітыка, якая праводзілася ў сельскай гаспадарцы пры М. С. Хрушчове. Скяаліся адмоўныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачалася «ку-курузная эпапея» — прымусовае насаджэнне куку-рузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культу-ры незалежна ад кліматычных умоў.

Празмерны размах атрымала меліярацыя (асу-шэнне забалочаных зямель), што на Палессі прывяло да з'яўлепня вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

Не засталася Беларуская ССР у баку ад асваення цалінных зямель у Казахстане. Рэспубліка пастаўля-ла машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы і г. д. На заклік пачаць асваенне адгукнуліся тысячы юнакоў і дзяўчат.

Паступова адбывалася паляпшэнне матэрыяльна-га становішча працоўных. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні зарплаты і пенсій. Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць пенсіі па старас-ці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты. Па-лепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. Толькі за дзесяць гадоў (з 1956 па 1965) у рэспубліцы звыш 3 млн чалавек атрымалі жыллё.