Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

54. Культурнае жыццё рэспублікі ў другой пало-ве 60 — першай палове 80-х гг. XX ст.

Ужо ў другой палавіне 60-х гг. XX ст. рэзка ўзмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця. На першае месца была пастаўлена марксісцка-ленін-ская адукацыя, якая павінна была забяспечыць вы-хаванне новага чалавека з камуністычным светапо-глядам. Вывучаліся ў першую чаргу гісторыя КПСС, гісторыя КПБ, палітычная эканомія, філасофія, на-вуковы камунізм. У 1971 г. Л. I. Брэжнеў заявіў, што ў краіне «ўзнікла новая гістарычная суполь-насць людзей — савецкі народ».

Народная адукацыя развівалася ў адпаведнасці з партыйнымі ўстаноўкамі на пабудову камунізму ў СССР. У другой палове 70-х гг. XX ст. адбыўся пера-ход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму навучання, пашы-рылася выкарыстанне тэхнічных сродкаў у працэсе навучання прадметам. Існавалі агульнаадукацый-ныя працоўныя палітэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Павялічылася колькасць навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў. Паспяхова развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. К 1985 г. у рэспубліцы дзейнічала 33 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы.

На мэты навукі дзяржава выдзяляла значныя сродкі. Цэнтрам навукі ў рэспубліцы, як і раней,

з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Лаўрэатамі Ленінскай прэміі сталі акадэмік АН БССР М. Ель-яшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных на-вук, акадэмік У. Платонаў за работы ў галіне матэ-матыкі і акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць вы-сокаэфектыўнай тэхналогіі механізацыі забалоча-ных зямель. Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у вытворчасці на прадпрыемствах Бе-ларусі сталі выпускацца станкі высокай дакладнас-ці. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выка-рыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Белару-сы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі сусвет-на вядомымі лётчыкамі-касманаўтамі СССР.

д 3 канца 60-х гг. беларуская літаратура перажы-вала складаны час свайго развіцця. Партыя патра-бавала ідэйнай накіраванасці твораў, іх адпаведнас-ці ўстаноўкам па камуністычнаму выхаванню. Імкненне да асвятлення праўды жыцця, праўды гіс-торыі было ўласціва пісьменнікам, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну (С. Грахоўскі «Зона маў-чання»; В. Быкаў «Кар'ер»). Выйшла «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, у якой аўтар глыбока раз-важае аб былых партызанскіх справах і сучаснасці. Здабыткам беларускай літаратуры пра сучаснасць з'явіўся раман У. Караткевіча «Чорны замак Алыпанскі». У 1974 г. камедыя К. Крапівы «Брама неўміручасці», якая крытыкавала мяшчанства як зло ў нашым жыцці, была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР.

У 70-я гг. XX ст. кінастудыя «Беларусьфільм» выпусціла фільмы, прысвечаныя вайне (шматсе-рыйная тэлестужка «Руіны страляюць», «Альпій-ская балада» рэжысёра В. Сцяпанава і інш.). У бе-ларускай музыцы вядомымі сталі оперы Ю. Семя-

някі «Зорка Венера» і Дз. Смольскага «Францыск Скарына». У выяўленчым мастацтве былі створаны знакамітыя ваенныя палотны М. Савіцкага «Пака-ранне смерцю» і «Партызанская мадонна». Асобае месца займае творчасць мастака А. Ісачова з Рэчы-цы, карціны якога пачалі з'яўляцца на выставах толькі пасля прызнання яго талента за мяжой. За 32 гады жыцця ён стварыў звыш 500 карцін. Сярод манументальнага мастацтва вылучаюцца мемары". яльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы» (скульптары А. Глсбаў, С. Селіханаў і інш.), ком-плекс «Брэсцкая крэпасць-герой».