Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

53. Эканамічная рэформа 60-х гг. XX ст. У бсср і яе вынікі

К сярэдзіне 60-х гг. XX ст. пагоршыліся экана-мічныя паказчыкі развіцця прамысловасці: выраслі затраты на адзінку выпускаемай прадукцыі, замару-дзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Усё гэта былі вынікі абвастрэння праблем цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая скоўвала тэхнічны пра-грэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прад-прымальнасці работнікаў.

У сувязі з гэтым была зроблена спроба радыкаль-ных змен у эканоміцы. Аўтарам рэформы 1965 г. з'яўляўся Старшыня Савета Міністраў БССР

А. М. Касыгін. Галоўная задача эканамічнай рэфор-мы заключалася ў тым, каб стымуляваць развіццё эканомікі на аснове матэрыяльнага заахвочвання, а не камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніц-тве эканомікай. Ажыццяўленне эканамічнай рэфор-мы ў Беларусі пачалі лепшыя прадпрыемствы. Іх ра-бота пачала ацэньвацца не па колькасці выпушчанай прадукцыі, а па колькасці прададзенай (рэалізава-най). На прадпрыемствах стваралі так званыя «фон-ды матэрыяльнага стымулявання» (з якіх выплачва-лі прэміі і даплаты па выніках працы). На новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны вы-творчасці. Паколькі стратныя прадпрыемствы не за-крываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць дзяржава, прычым за кошт прадпрыемстваў, што працавалі добра.

У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Упершыню быў асвоены выпуск у Мінску электронна-вылічальных машын. Аднак развіццё прамысловасці характарызавалася пера-важна колькасным ростам ці праходзіла экстэнсіў-ным шляхам. Пераход на інтэнсіўны шлях развіц-ця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляп-шэння якасных паказчыкаў (перш за ўсё за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі), аказаўся задачай цяжкай і невырашаль-най. Рэформа не прынесла якасных вынікаў, г. зн. закончылася няўдачай.

Рэфармаванне некалькі закранула і сельскагаспа-дарчую вытворчасць. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў,

колькасць якіх павялічылася амаль у 20 разоў, што абвастрыла экалагічныя праблемы.

Беларусь у тыя гады ў народзе называлі «адкор-мачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтраваны адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывёлагадоўля. Рашэнне задачы забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага ком-плексу (АПК), мэтай якога было аб'яднанне ў адзіны арганізм сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе структур.

Рэформа 1965 г. не прывяла да кардынальных змен у эканоміцы. Прамысловасць рэспублікі ў 70 — першай палове 80-х гг. XX ст., як і раней,.развівала-ся пераважна па экстэнсіўнаму шляху з перавагай вытворчасці групы «А» на аснове камандных мета-даў кіравання. Сельская гаспадарка развівалася ма-рудна, што было звязана ў асноўным з недахопамі •дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне.