Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

16.ОбрАзование и культура16-18ст

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі значна ўскладніліся ў сярэдзіне XVII — XVIII ст. шматлікімі войнамі.3 сярэдзіны XVIII ст. у Рэчы Паспалітай пачаліся змены ў школьнай адукацыі. Ствараецца Адукацый-ная камісія, якая праводзіць вялікую работу па рас-паўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было пер-шае ў Еўропе Міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі было адкрыта 20 школ. Яны з'яўля-ліся сярэдняй ступенню навучапня. Пасля паспяхо-вага заканчэння гэтых школ давалася магчымасць паступлення ў дзве вышэйшыя навучальныя ўстано-вы Рэспублікі — Кракаўскі і Віленскі універсітэты.У пачатку 80-х гг. XVIII ст. на той частцы Бела-русі, якая засталася ў Рэчы Паспалітай, намагання-мі Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек (з іх 30% былі сялянскія дзеці).У другой палове XVIII ст. значную ролю ў рас-паўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала мед-ыцынская школа ў Гродне (кіраўнік — французскі вучоны Ж. Э. Жылібер). Ідэі асветніцтва прапаган-дуюць у сваіх творах Казімір Нарбут, Саламон Май-ман, Ігнат Быхоўскі і інш. У беларускім грамадстве расце цікавасць да гісторыі мінулага. Ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварае «Гісторыю польскага народа».Вялікі ўплыў на дзеячаў беларускай культуры аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Ф. Вальтэра. Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'е, Ж.-Ж. Русо. Распаўсю-джваюцца творы рускіх, польскіх асветнікаў: А. Ра-дзішчава, С. Сташыца, Г. Калантая. Працягваюцца традыцыі кнігадрукавання. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета — «Газета Гродзенска» (на польскай мове). Расце колькасць кніжнікаў. Шмат кніг мелі ў сваіх маёнтках Радзівілы, Сапегі, Храптовічы. Кні-гавыдавецтвам заняўся ўраджэпец Мсціслаўшчыны Ілля Капіевіч (1651—1714).Вядомым вучоным другой паловы XVII— XVIII ст. быў Казімір Семяповіч — аўтар меўшай по-спех ва ўсёй Еўропе кнігі «Вялікае мастацтва артыле-рыі». Ён адным з першых стварыў праект шматсту-пенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам стваральні-ка тэорыі палётаў у касмічную прастору К. Цыялкоў-скага. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1808) — вучоны-прыродазнаўца, які вывучаў планету Мерку-рый, адкрыў невядомае сузор'е, рэктар Галоўнай школы ВКЛ. Адным з найболып значных дзеячаў бе-ларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полац-ка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полац-кі. Ён лічыцца першым у Расіі пісьменнікам. Быў вы-хавацелем царскіх дзяцей, заснаваў друкарню ў Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя по-гляды Казіміра Лышчынскага (1634—1689). Пакі-нуўшы ордэн іезуітаў, ён напісаў трактат «Аб неісна-ванні Бога». У 1689 г. Лышчынскі быў спалены на кастры.У XVIII ст. магнацкія маёнткі становяцца цэнтра-'мі культурнага жыцця. Па праектах лепшых еўрапей-скіх архітэктараў (Я. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампа-ні) узводзяцца і перабудоўваюцца магнацкія палаца-паркавыя ансамблі ў Ружанах, Дзярэчыне, Слоніме, Шчорсах, Гродне. Пакоі палацаў упрыгожваюць габе-лены, партрэты прадстаўнікоў магнацкіх родаў.Беларускія майстры здабылі сабе славу не толькі на Радзіме. Іх ведалі і ў Маскоўскай дзяржаве. Так, яны прынялі ўдзел у будаўніцтве Каломенскага па-лаца. Імі былі выкананы ўсе разьбярныя работы. Бе-ларускія іканапісцы стварылі шэраг іканастасаў у Маскве.Самай чароўнай з'явай у беларускай культуры • другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Най-болыл вядомы ў Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі — Агінскага, Ружанскі — Сапегаў, Свіслачскі — Тышкевічаў.Шырокую еўрапейскую славу меў Слонімскі тэ-атр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Кле-афаса — аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай».Многія выхаванцы прыгонных тэатраў потым услаўлялі сцэны Варшавы, Пецярбурга. Цераз ста-годдзі дайшлі да нас прозвішчы таленавітых прыгон-

ных акцёраў, музыкантаў, танцоўшчыкаў — Я. Ценціловіч, А. Бжазінскай, А. Дарэўскай, М. Чаклінскай, Мацея з Карэліч.