Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

3.4.3. Прадметызацыя літаратуры аб асобах

Дакументы, прадметам якіх з’яўляюцца звесткі аб жыцці і дзейнасці пэўнай асобы, складаюць значную частку фонду бібліятэкі любога профілю і прадстаўляюць інтарэс для роз­ных катэгорый чытачоў.

Рубрыкі-персаналіі ўключаюць ўсе творы, прысвечаныя дадзенай асобе: аўтабіяграфіі, біяграфіі, біяграфічныя і даку­ментальныя матэрыялы, манаграфіі, матэрыялы выстаў і му­зеяў, успаміны, творы аб адлюстраванні дадзенай асобы ў лі­таратуры і мастацтве.

Згодна з агульнай методыкай прадметызацыі, дакумент, які асвятляе не больш як тры тэмы, можа мець рубрыкі для кожнай з гэтых тэм. Гэта ж правіла распаўсюджваецца і на літаратуру аб пэўных асобах: калі ў дакуменце размова ідзе не больш чым аб трох асобах, на кожную даецца рубрыка.

Калі ў дакуменце ідзе размова больш чым аб трох асобах, фармулюецца абагульняльная рубрыка:

Выстава беларускіх мастакоў XIX ст.

Мастацтва беларускае, ХІХ ст.

Але ёсць і выключэнні. Так, напрыклад, калі ў кнізе, пры­свечанай больш чым тром асобам, адной з іх аддадзена боль­шая частка тэксту, то ў гэтым выпадку, акрамя абагульняль­най рубрыкі, неабходна прывесці рубрыку на дадзеную асобу.

Аднак звычайна прыходзіцца выкарыстоўваць абагуль­няльную рубрыку. Асноўная прычына ўжывання абагуль­няльнай рубрыкі тлумачыцца тым, што літаратура аб асобах займае значнае месца ў фондах бібліятэк. Калі яе ўсю прад­метызаваць пад адэкватнымі рубрыкамі, тады персаналія займае ў каталогу шмат месца, але не заўсёды можа быць неабходнай чытачу.

Літаратура аб прадстаўніках масавых прафесій ва ўсіх бібліятэках збіраецца пад абагульняльнай рубрыкай. Зместам гэтай літаратуры, як правіла, з’яўляецца апісанне метадаў работы пэўнага чалавека, а не асобасная яго характарыстыка.

Выбар спосабу адлюстравання персаналіі пад адэкватнай ці пад абагульняльнай рубрыкай залежыць ад профілю біблія­тэкі, колькасці літаратуры, яе характару, запытаў чытачоў і г.д.

Размяшчэнне элементаў прадметных рубрык, якія адлюст­роўваюць літаратуру аб асобах, маюць свае асаблівасці. Адэкватныя рубрыкі-персаналіі фармулюцца наступным чы­нам: вядучым словам загалоўка з’яўляецца прозвішча, затым прыводзяцца поўнае імя асобы і даты. Напрыклад:

Макаёнак, Андрэй Рыгоравіч, 1920–1982.

У тых выпадках, калі твор друку змяшчае звесткі аб асобе, якая працуе пад псеўданімам, для фармулёўкі прадметнай рубрыкі выбіраецца або сапраўднае імя, або псеўданім – у залежнасці ад таго, пад якім прозвішчам асоба больш вядома:

Мрый, Андрэй гл. Андрэй Антонавіч Шашалевіч.

Перад рубрыкай даецца даведачная картка:

Мрый, Андрэй, псеўд.

Сапраўднае імя аўтара – Шашалевіч, Андрэй Антонавіч.

Калі ў творы друку ідзе размова аб дзвюх ці трох асобах, якія працуюць пад адным псеўданімам, і шырокаму колу чытачоў яны вядомы пад гэтым псеўданімам, тады кніга адлюстроўваецца ў ПК пад адной рубрыкай у форме псеўданіма:

Кукрыніксы (мастакі).

Неабходна даць спасылку да прынятай формы рубрыкі:

Ад прозвішча кожнага з трох мастакоў (М.І.Купрыянаў,

П.Н.Крылоў, Н.А.Сакалоў).

У фармулёўках рубрык-персаналій можна прывесці тлу­мачэнне адносна галіны дзейнасці асобы.

Пры прадметызацыі літаратуры аб царах, імператарах і г.д. выкарыстоўваюцца рубрыкі ў форме імя. Напрыклад:

Петр I, 1672–1725.

Складаныя рубрыкі.

Апісальныя рубрыкі-персаналіі ствараюцца з дапамогай прыназоўніка ці злучніка:

Пушкін, Аляксандр Сяргеевіч, 1799–1837 на Беларусі

Пушкін, Аляксандр Сяргеевіч, 1799–1837 і музыка.

Мнагачленная:

Пушкін, Аляксандр Сяргеевіч, 1799–1837 – Бібліяграфія.

Камбінаваная:

Пушкін, Аляксандр Сяргеевіч, 1799–1837 – Вывучэнне ў школе.

Выкарыстанне ў ПК адэкватнай рубрыкі-персаналіі не вы­ключае ўжывання збіральных рубрык-персаналій аб адпа­ведных катэгорыях асоб:

Пісьменнікі–Біяграфія–Вывучэнне ў школе

Пісьменнікі беларускія – Псеўданімы.

У якасці падзагалоўкаў пры прадметызацыі літаратуры аб асобах выкарыстоўваюцца: Аўтографы; Альбомы; Біяграфіі; Выставы; Даты жыцця і дзейнасці гл. Біяграфіі; Педагагічная дзейнасць; Рукапісы; Юбілеі.