Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

3.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў

У сувязі з распаўсюджаннем друкаванай кнігі пачынаючы з ХV ст. асноўнай задачай бібліятэк стала раскрыццё зместу бібліятэчных фондаў. У ХVIII ст. пачалі з’яўляцца бібліягра­фічныя паказальнікі, у якія, акрамя алфавітнай часткі, уклю­чаліся паказальнікі прадметаў. Яны складаліся рознымі мета­дамі. Аналіз літаратурных крыніц дае магчымасць вызначыць два кірункі падрыхтоўкі паказальнікаў прадметаў у той час. Першы кірунак заключаецца ў тым, што паказальнікі прадме­таў прадстаўлялі сабой пералік рубрык, сфармуляваных на падставе зместу дакумента. Другі быў накіраваны на выбар з назвы дакумента назоўніка, які адлюстроўваў змест даку­мента, і прадстаўленне рубрыкі ў выглядзе кароткай назвы. У якасці прыкладу можна прывесці паказальнік Р.Уота “Биб­лиотека Британика”. Паказальнік апублікаваны ў 1824 г. і змяшчае звесткі англійскай і замежнай літаратуры. Яго структура ўключае дзве часткі: аўтарскую і прадметную.

Як сведчыць практыка, найбольш жыццяздольным аказаў­ся той кірунак прадметызацыі, пры якім змест, тэма даку­мента і яе фармулёўка адлюстроўваліся ў выглядзе прадмет­най рубрыкі.

У 1876 г. выходзяць “Правила словарного каталога”, скла­дзеныя амерыканскім бібліятэкарам Ч.Кеттэрам. Гэта падзея стала даволі значнай у тэорыі і практыцы прадметызацыі. Пры падрыхтоўцы сваёй працы Ч.Кеттэр выкарыстоўваў наступныя прынцыпы:

– апісанне пад вузкай (адэкватнай) ПР;

– выкарыстанне спасылак ад сінонімаў да тэрміна, які абраны ў якасці ПР;

– ужыванне спасылак ад агульнага прадмета да падпа­радкаванага;

– абгрунтаванне выбару вядучага слова ў мнагаслоўнай рубрыцы.

Правілы Ч.Кеттэра больш за 70 гадоў выкарыстоўваліся амаль без змяненняў у практыцы бібліятэк.

Далейшае развіццё правілаў і прынцыпаў прадметызацыі звязана з Д.Хайкіным, які доўгі час кіраваў аддзелам прадме­тызацыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

У пачатку ХХ ст. у замежнай методыцы прадметызацыі выкарыстоўваецца катэгарыяльны метад, які быў распраца­ваны О.Кайзерам. У сярэдзіне стагоддзя Ш.Р.Ранганатан развіў ланцуговы метад.

У замежнай тэорыі і практыцы слоўнікі і спісы прад­метных рубрык сталі адлюстроўваць парадыгматычныя адно­сіны і набліжацца, па сутнасці, да формы тэзаўруса.

Развіццё айчыннай методыкі прадметызацыі, у тым ліку і прадметызацыйных ІПМ, мае складаны і супярэчлівы харак­тар. Прадметызацыя, як працэс індэкса­вання дакументаў, адчула на сабе ўплыў палітычных і ідэалагічных працэсаў развіцця грамадства. На жаль, практычная прадметызацыя аказалася даволі традыцыйнай, і шматлікія палажэнні інфар­мацыйнай тэорыі, якія адносяцца да прадметызацыі, засталіся незапатрабаванымі.

Вялікі ўклад у методыку прадметызацыі ўнесла В.П.Круг­лікава, якая з 1932 г. ажыццяўляла працэс прадметызацыі ва Усесаюзнай кніжнай палаце. У 1940 г. яна выдала дапамож­нік “Централизованная предметизация: методика составления предметных рубрик на печатных карточках. Основные пра­вила”. Свой практычны вопыт В.П.Круглікава абагульніла ў дапаможніку “Предметизация произведений печати. Общая методика” (1967).

Значны ўклад у тэорыю і методыку прадметызацыі ўнёс Э.Л.Прызмент. Пэўную працу па каардынацыі работ у галіне прадметызацыі праводзіла, пачынаючы з 30-х гг. ХХ ст., праблемная камісія “Предметизация и предметный каталог” пры Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М.Салтыкова-Шчадрына. Вынікам працы камісіі з’явілася выданне прак­тычнага дапаможніка “Предметный каталог. Общая методика предметизации. Организация и ведение каталога” (1972), які прадоўжыў серыю зборнікаў навуковых прац, бібліягра­фічных паказальнікаў айчыннай і замежнай літаратуры па прадметызацыі і прадметнаму каталогу.

Гістарычны агляд развіцця метаду прадметызацыі прыве­дзены ў вучэбным дапаможніку Р.Ф.Грынінай “Теорети­ческие основы предметизации и предметного каталога” [21].

Больш падрабязна з тэндэнцыямі развіцця тэорыі і мето­дыкі прадметызацыі можна пазнаёміцца ў падручніку “Биб­лиотечные каталоги” пад рэдакцыяй Г.І.Чыжковай [16].