Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

3.4. Прыватная методыка прадметызацыі

Прыватная методыка прадметызацыі раскрывае асаблівасці прадметызацыі літаратуры па асобных галінах ведаў.

3.4.1. Прадметызацыя сельскагаспадарчай літаратуры

Для сельскагаспадарчай літаратуры могуць быць выдзеле­ны наступныя тыпавыя катэгорыі прадметаў:

– асноўныя напрамкі механізацыі і электрыфікацыі сель­скай гаспадаркі;

– асобныя сельскагаспадарчыя навукі і галіны сельска­гаспадарчай вытворчасці;

– метады і тэхналагічныя працэсы сельскагаспадарчай выт­ворчасці;

– віды і групы сельскагаспадарчых раслін і жывёл;

– сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і іх структурныя падраздзяленні;

– сельскагаспадарчыя пабудовы;

– сельскагаспадарчыя машыны і прылады;

– сельскагаспадарчыя прадукты і сыравіна;

– дзеячы сельскагаспадарчай навукі.

Прадметызацыя літаратуры аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах

Для кніг аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах рас­працоўваюцца комплексы, у якія могуць уваходзіць рубрыкі, прызначаныя як для асобных відаў раслін і жывёл, так і для іх груп. Напрыклад:

Авёс

Грэчка Збожжавыя культуры

Пшаніца

Пры дэталізацыі ПР для кніг аб сельскагаспадарчых раслі­нах і жывёлах звычайна выкарыстоўваюць тэматычныя пад­загалоўкі.

Часцей за ўсё ўжываюцца такія тэматычныя падзагалоўкі, як:

Апрацоўка

Кармленне і догляд

Уборка

Хваробы і шкоднікі.

Характэрнай асаблівасцю пры прадметызацыі выданняў сельскагаспадар­чай тэматыкі, у тым ліку і аб сельскагаспа­дарчых раслінах і жывёлах, з’яўляецца выкарыстанне геагра­фічных падзагалоўкаў, таму што тэрытарыяльная прымета адыгрывае важную ролю пры характарыстыцы зместу сель­скагаспадарчай літаратуры. Напрыклад:

Збожжавыя культуры – Беларусь

Збожжавыя культуры – Расія

Збожжавыя культуры – Украіна.

3.4.2. Прадметызацыя медыцынскай літаратуры

Асноўнае месца ў медыцынскай літаратуры належыць вы­данням аб хваробах. Прадметызацыя гэтых матэрыялаў ажыццяўляецца пад назвай хваробы (ангіна, глаукома) і пад назвай груп хвароб (нервовыя хваробы, інфекцыйныя хва­робы).

У залежнасці ад аспекту разглядаемай тэмы прымяняюцца тыпавыя тэматычныя падзагалоўкі:

Хваробы і прафілактыка

Дыягназ

Клініка

Лячэнне.

Пры неабходнасці больш глыбокага і дакладнага адлю­стравання зместу выданняў выкарыстоўваюць больш кан­крэтныя, часта спецыфічныя падзагалоўкі. Напрыклад:

Страўнікавыя хваробы – Дыягназ – Гастраскапія і Гастра­-

біяпсія

Цукровы дыябет – Лячэнне – Інсулінатэрапія.

У ПК звычайна ствараюцца комплексы літаратуры аб лека­вых рэчывах, лекавых раслінах і хімічных рэчывах. У літа­ратуры могуць разглядацца пытанні вытворчасці асобных ле­кавых формаў і лякарстваў, іх прымянення, таксічных уласці­васцей. Аспекты разгляду прадмета ўдакладняюцца падза­галоўкамі:

Ін’екцыйныя растворы – Вытворчасць

Навакаін – Даследаванне і кантроль

Трызадон – Выкарыстанне – У неўрапаталогіі і псіхіятрыі.

Літаратура аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм можа ўваходзіць у розныя комплексы і прадметызавацца па дзвюх формулах: Лякарства – Уздзеянне і Орган – Уздзеянне (лека­вых рэчываў, біяпрэпаратаў і атрутаў). Напрыклад:

Антыбіётыкі – Уздзеянне – На плод і патомства

Печань – Уздзеянне лекавых рэчываў, біяпрэпаратаў і атрутаў.

Літаратуру аб лячэнні хвароб збіраюць не толькі пад наз­вамі гэтых хвароб, як сказана вышэй, але калі выданне пры­свечана прымяненню якіх-небудзь метадаў лячэння розных хвароб, тады фарміруюць комплекс, які прызначаны для гэ­тага метаду. У такім выпадку назву метаду выносяць у зага­ловак рубрыкі. Напрыклад:

Іглатэрапія – Прымяненне – Пры нервовых захворваннях.

Вытворчасці і прафесіі разглядаюцца ў медыцынскай літа­ратуры з пункту гледжання гігіены працы, прафілактыкі прафзахворванняў і г.д., таму выкарыстоўваюцца пры прад­метызацыі такія тыпавыя падзагалоўкі, якія адлюстроўваюць гэтыя аспекты. Напрыклад:

Горная справа – Гігіена і ахова працы

Гумавая вытворчасць – Санітарна-клінічная характарыстыка.