Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Раздзел 3. Прадметызацыя дакументаў

3.1. Прадметызацыйныя іпм: тэарэтычныя асновы

“Прадмет” у прадметызацыі паняцце шырокае – гэта можа быць любы аб’ект думкі, апісваемы ў дакуменце. Для прад­метызатара важна разуменне прадмета ў якасці аб’екта паз­нання, аб’екта даследавання. У творах друку як прадмет мо­гуць разглядацца:

– матэрыяльныя аб’екты, з’явы і працэсы (прырода, прак­тычная дзейнасць, развіццё грамадства);

– асобныя навуковыя дысцыпліны і праблемы;

– геаграфічныя аб’екты, асобы і калектывы.

Каб вылучыць прадмет, трэба азнаёміцца са зместам даку­мента. У працэсе азнаямлення прадметызатар выяўляе галоў­ную тэму. Зыходзячы з гэтага ў вузкаспецыяльным значэнні паняцце “прадмет” вызначаецца як галоўная тэма выдання. Асноўныя тэмы адлюстроўваюць у ПР, якія з’яўляюцца іх кароткімі фармулёўкамі. Таму метад многааспектнай апра­цоўкі дакументаў, сутнасць якога заключаецца ў выяўленні прадмета дакумента, устанаўленні яго сувязей і аспектаў функцыянавання і ў фармуляванні ПВД – зместу дакумента ў славеснай форме праз прадметныя рубрыкі, называецца прадметызацыяй.

У каталагізацыі прадметызацыя выкарыстоўваецца ў якас­ці ІПМ, якая дае магчымасць ажыццяўляць:

1) прадметны пошук (многааспектны, комплексны);

2) вырашаць практычныя інфармацыйна-пошукавыя пы­танні, у прыватнасці:

– пры распрацоўцы дэскрыптарных ІПМ;

– пры распрацоўцы тэзаурусаў, рубрыкатараў;

– пры састаўленні АПП да СК, прадметных паказальнікаў да бібліяграфічных дапаможнікаў, манаграфічных і бібліягра­фічных выданняў, картатэк.

3.1.1. Характарыстыка мовы прадметных рубрык

Прадметызацыйная ІПМ, або мова прадметных рубрык, – гэта інфармацыйна-пошукавая мова, прызначаная для індэк­савання дакументаў (частак дакументаў) і інфармацыйных запытаў з дапамогай прадметных рубрык.

Асноўная задача мовы прадметных рубрык – поўнасцю раскрыць змест той або іншай прадметнай галіны ў цэлым і асобных яе раздзелаў, гэта значыць па магчымасці прад­ставіць поўны пералік прадметаў навукі (праблемы, тэмы), паказаць узаемаадносіны паміж гэтымі прадметамі.

Мова прадметных рубрык адносіцца да вербальных ІПМ, таму што выкарыстоўвае перапрацаваную натуральную мову ў выглядзе лексічнай адзінкі (ЛА). Лексічная адзінка прадме­тызацыйнай ІПМ прадстаўляе сабой слова, словазлучэнне, абрэвіатуру, сімвал, дату, агульнапрынятае скарачэнне, а так­сама лічбы, іншыя абазначэнні, якія ўжываюцца ў нату­ральнай мове.

Асноўныя патрабаванні да прадметызацыйных ІПМ нас­тупныя:

– прадметызацыйная ІПМ павінна быць прадстаўлена ў выглядзе пераліку ПР і спасылачна-даведачнага апарату;

– ПР складаецца з адной або некалькіх ЛА, якія неабходна выражаць словамі або словазлучэннямі натуральнай мовы, а таксама лічбамі і іншымі абазначэннямі;

– ІПМ павінна быць адназначнай, мець дакладную семан­тыку; па магчымасці выяўляць і ліквідаваць сінанімію, полі­семію і аманімію;

– у ІПМ неабходна ўключаць усе тэрміны для індэксавання дакументаў і запытаў;

– слоўнік ІПМ павінен быць зручным для выпраўленняў і дапаўненняў без парушэння яго структуры;

– сістэма граматычных адносін прадметызацыйнай ІПМ уключае парадыг­матычныя і сінтагматычныя адносіны паміж ЛА і ПР.

Патрабаванні да прадметызацыйных ІПМ падрабязна выкладзены ў ГОСТ 7.59–2003 “Индексирование документов. Общие требования к система­тизации и предметизации”, а таксама разглядаюцца ў шэрагу вучэбных і вучэбна-мета­дычных выданняў [21; 22; 43].