Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

3.3. Агульная методыка прадметызацыі дакументаў

3.3.1.Методыка прадметызацыі дакументаў

Прадметызацыя гэта вызначэнне ПР дакумента ў адпа­веднасці з яго зместам.

Асноўная задача прадметызацыі – з паўнатой і даклад­насцю прадставіць у выглядзе ПР змест дакументаў – можа быць паспяхова вырашана толькі на аснове навукова распра­цаванай методыкі прадметызацыі. Методыка прадметыза­цыі падраздзяляецца на агульную і прыватную.

Пад агульнай методыкай маецца на ўвазе сукупнасць прынцыпаў, правілаў, прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца пры прадметызацыі ўсіх дакументаў незалежна ад іх зместу, характару выдання, чытацкага прызначэння.

Прыватная методыка раскрывае асаблівасці прадметызацыі літаратуры па асобных галінах ведаў.

Прадметызацыя павінна ўключаць наступныя ўзаемазвя­заныя этапы:

– адбор дакументаў для прадметызацыі;

– аналіз дакумента як аб’екта прадметызацыі;

– адбор сэнсавых кампанентаў асноўнага зместу дакумента і прыняцце рашэння для наступнага выражэння іх у ПР;

– афармленне адабраных сэнсавых кампанентаў з дапамо­гай прадметызацый­най ІПМ;

– рэдагаванне прадметнай рубрыкі;

– уключэнне ПР у бібліяграфічны запіс.

3.3.2. Прадметная рубрыка, яе функцыі

Паняцце “прадметная рубрыка” (ПР) мае розныя значэнні ў прадметызацыі і методыцы арганізацыі і вядзення ПК. У методыцы прадметызацыі пад гэтым тэрмінам падразумява­ецца “кароткая фармулёўка асноўнага або асноўных прадме­таў (фактаў, падзей, аспектаў і г.д.), якія разглядаюцца ў дакуменце”. У дадзеным выпадку ПР з’яўляецца асноўнай ЛА ІПМ прадметызацыі.

З пункту гледжання прадметнага каталога (ПК) прад­метная рубрыка – гэта асноўнае структурнае дзяленне ПК, за якім размяшчаюцца БЗ аб дакументах, прысвечаныя пэўнаму прадмету.

У якасці ЛА прадметная рубрыка выконвае наступныя функцыі: інфарма­цыйную; эўрыстычную; камплексіруючую; тэрміналагічную.

Інфармацыйная функцыя – гэта прадстаўленне звестак аб змесце дакумента, яго форме, чытацкім прызначэнні. Яна таксама забяспечвае магчымасць адшукаць дакумент, г.зн. выконвае эўрыстычную функцыю.

Камплексіруючая функцыя ПР дазваляе сабраць у адным месцы ПК літаратуру, прысвечаную пэўнаму прадмету (на­прыклад, Трактары, Нафта), незалежна ад таго, з якога пунк­ту гледжання разглядаецца прадмет.

Тэрміналагічная функцыя дапамагае карыстальнікам ін­фармацыі авалодаць новымі навуковымі тэрмінамі, якія аба­значаюць пэўныя прадметы і з’явы ў ПК.

3.3.3. Структура прадметнай рубрыкі

Па структуры адрозніваюць два віды ПР: простыя і склада­ныя.

Простая ПР складаецца з адной ЛА, напрыклад:

Аўтамабілі

Атамная энергія.

Такая рубрыка ўключае толькі назву прадмета і выкарыс­тоўваецца пры прадметызацыі кніг, у якіх прадмет разгля­даецца ў цэлым і ўсебакова або ў якім прадмет разглядаецца ў многіх аспектах.

Дакумент, у якім прадмет разглядаецца ў пэўным разрэзе, атрымлівае складаную ПР, якая ўключае дзве і болей ЛА.

Складаная ПР фарміруецца з двух элементаў: загалоўка і падзагалоўка.

Атамная энергія – Выкарыстанне.

Першы элемент – загаловак, другі і наступныя – падзага­лоўкі. Для арганізацыі складанай ПР выкарыстоўваюцца знакі – працяжнік і коска.

Падзагалоўкі ў прадметызацыі выконваюць важныя функ­цыі. Яны раскрываюць аспекты разглядаемага прадмета, фор­му і назначэнне, звужаюць аб’ём паняцця загалоўка. Шырока прымяняюцца наступныя віды падзагалоўкаў: тэматычныя, геаграфічныя, храналагічныя, фармальныя.

Тэматычныя падзагалоўкі раскрываюць уласцівасці, сас­таў, стан прадмета, разрэз даследавання і г.д.:

Смятана – Тлустасць

Машыны – Рамонт.

Геаграфічныя падзагалоўкі раскрываюць тэрытарыяльны аспект разглядаемага прадмета:

Буслы – Беларусь

Клімат – Сярэдняя Азія

Расліннасць – Афрыка.

Геаграфічныя падзагалоўкі не выкарыстоўваюцца, калі назва тэрыторыі ўваходзіць у загаловак як неад’емная частка назвы прадмета:

Брэсцкая крэпасць

Сталінградская бітва

Ленінградская сімфонія Шастаковіча.

Геаграфічныя падзагалоўкі не выкарыстоўваюцца таксама, калі з’ява характэрна для адной краіны або мясцовасці:

Дзекабрысты

Чарцізм.

Храналагічныя падзагалоўкі паказваюць пэўны адрэзак часу, перыяд, дату падзеі. Перыяды могуць быць выражаны з дапамогаю дат, якія паказваюць пачатак і канец перыяду, або ў славеснай форме – для абазначэння гістарычных, археала­гічных і геалагічных эпох. Да загалоўка такія падзагалоўкі далучаюцца з дапамогай коскі ці працяжніка:

Вялікая Айчынная вайна, 1941–1945

Астракоды – Мезазой.

Фармальныя падзагалоўкі (падзагалоўкі назначэння і фор­мы) адлюстроўваюць чытацкае і мэтавае назначэнне даку­ментаў, форму падачы матэрыялу, тып і від выдання:

Аналітычная хімія – Даведнікі

Геаметрыя – Падручнікі

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – Каталог.

Складаныя ПР дзеляцца на апісальныя, мнагачленныя і камбінаваныя.

Апісальныя ПР не дзеляцца на загаловак і падзагаловак. Гэта складаныя ПР, у якіх ЛА ўтвараюць словазлучэнне. Пры гэтым часта выкарыстоўваюцца прыназоўнікі і злучнікі:

Мастацтва і грамадства

Рэлігія і свабодамыснасць

Узаемасувязь у прыродзе і грамадстве.

Мнагачленная ПР – гэта складаная прадметная рубрыка, у якой ЛА адасоблены адна ад другой раздзяляльным знакам.

Мнагачленная ПР, у якой адзін з элементаў пабудаваны як апісальная рубрыка, называецца камбінаванай ПР:

Беларуская літаратура – Узаемасувязь з іншымі літара­-

турамі.

Калі кніга па змесце ахоплівае некалькі пытанняў, то яна можа быць адлюстравана ў каталогу пад некалькімі ПР.

Па аб’ёму паняццяў ПР бываюць адэкватныя і абагуль­няльныя.

ПР, фармулёўка якой выражае аб’ём паняцця, дакладна адпавядаючы аб’ёму паняцця аб прадмеце дакумента, назы­ваецца адэкватнай.

ПР, якая выражае больш шырокі аб'ём паняцця, чым аб’ём паняцця аб прадмеце дакумента, называецца абагульняльнай.

Сукупнасць ПР, якія аб’яднаны пэўнай тэмай, утварае комплекс ПР. Комплекс ПР дзеліцца на вузкі і шырокі.

Комплекс прадметных рубрык, у якім ПР аб адным прад­меце сабраны ў адным месцы каталога, слоўніка, паказаль­ніка, называецца вузкім комплексам.

Комплекс прадметных рубрык, у якім сабраны ПР аб многіх тэматычна ўзаемазвязаных прадметах, размешчаных у розных месцах прадметнага каталога, слоўніка, паказальніка, і аб’яднаны з дапамогай спасылачна-даведачнага апарату, называецца шырокім комплексам.