Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Спіс умоўных скарачэнняў

АК Алфавітны каталог

АПП Алфавітна-прадметны паказальнік

АТД Агульныя тыпавыя дзяленні

БАН Бібліятэка Расійскай акадэміі навук

ББК Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя

БД База даных

БА Бібліяграфічнае апісанне

БЗ Бібліяграфічны запіс

ВАК Вышэйшая атэстацыйная камісія

ДАСТ Дзяржаўны агульнасаюзны стандарт

ДК Дзесятковая класіфікацыя

ДКД Дзесятковая класіфікацыя М. Дзьюі

ДБА Даведачна-бібліяграфічны аппарат

ІПМ Інфармацыйна-пошукавая мова

ІПС Інфармацыйна-пошукавая сістэма

ІСКО Міжнароднае таварыства па арганізацыі ведаў

ІSО Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі

КБК Класіфікацыя Бібліятэкі Кангрэса ЗША

КД Класіфікацыя двукроп’ем

КПА Класіфікатар прававых актаў

ЛА Лексічная адзінка

МБІ Міжнародны бібліяграфічны інстытут

МКС Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў

МПК Міжнародная патэнтная класіфікацыя

МС Міжнародны стандарт

МФД Міжнародная федэрацыя па дакументацыі

НББ Нацыянальная бібліятэка Беларусі

НДА Навукова-даследчы аддзел

НДР Навукова-даследчая работа

НТІ Навукова-тэхнічная інфармацыя

ОКС Общесоюзный классификатор стандартов и техни­ческих условий

ПВД Пошукавы вобраз дакумента

ПВЗ Пошукавы вобраз запытаў

ПК Прадметны каталог

ПР Прадметная рубрыка

РДБ Расійская дзяржаўная бібліятэка

РНБ Расійская нацыянальная бібліятэка

СІБІД Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе

СК Сістэматычны каталог

СКК Сістэматычная кантрольная картатэка

СТБ Стандарты Беларусі

СТД Спецыяльныя тыпавыя дзяленні

ТДС Тыпавыя дзяленні сацыяльных сістэм

ТТД Тэрытарыяльныя тыпавыя дзяленні

УБР Універсальны бібліяграфічны рэпертуар

УДК Універсальная дзесятковая класіфікацыя

УДКК Кансорцыум Універсальнай дзесятковай класіфі­кацыі

ФІД Міжнародная федэрацыя па дакументацыі

ЦБС Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

ЭК Электронны каталог

Уводзіны

Каталагізацыя дакументаў як сукупнасць працэсаў, якія забяспечваюць стварэнне і функцыянаванне бібліятэчных каталогаў, у аднайменным вучэбным курсе выкладаецца як комплексная дысцыпліна.

Тэарэтычныя асновы, гісторыя і методыка бібліяграфічнага апісання дакументаў, агульная і прыватная методыкі фармі­равання бібліяграфічныга запісу склалі змест дапаможніка “Каталагізацыя дакументаў. Бібліяграфічны запіс. Бібліягра­фічнае апісанне”, падрыхтаванага намі ў 2006 г.

Выданне дадзенага дапаможніка, прысвечанага індэксаван­ню дакументаў – сістэматызацыі, прадметызацыі, інфарма­цыйна-пошукавым мовам, з’яўляецца другой часткай вучэб­нага дапаможніка па дысцыпліне “Каталагізацыя дакумен­таў”.

Дапаможнік “Каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне да­кументаў” напісаны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай “Каталагізацыя дакументаў” (Мінск, 2006), зацверджанай Вучэбна-метадычным аб’яднаннем вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў. У ім разглядаюцца асновы тэорыі і методыкі ін­дэксавання (сістэматызацыя і прадметызацыя), выкарыстанне інфарма­цыйна-пошукавых моў.

Вучэбны матэрыял падаецца з улікам сучасных поглядаў як айчынных, так і замежных вучоных на развіццё тэорыі і практыкі індэксавання дакументаў, а таксама перадавога вопыту буйнешых бібліятэк Беларусі.

Якасць і эфектыўнасць задавальнення запытаў карысталь­нікаў інфармацыі прама залежаць ад адпаведнай апрацоўкі дакументаў, якая ажыццяўляецца на аснове адзіных прын­цыпаў, метадаў і прыёмаў. Гэта дасягаецца шляхам прымя­нення абавязковай для выкарыстання сістэмы нарматыўна-метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць работу ў галіне каталагізацыі: стандартаў, аўтарскіх табліц, табліц класі­фікацыі, інструктыўна-метадычных матэрыялаў.

Пры напісанні тэарэтычных раздзелаў дапаможніка выка­рыстана тэрміналогія ў адпаведнасці са стандартамі: СТБ ГОСТ 7.0-2004 “Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць, біб­ліяграфія. Тэрміны і азначэнні”, СТБ ГОСТ 7.74-2002. “Інфармацыйна-пошукавыя мовы. Тэрміны і азначэнні”, СТБ ГОСТ 7.76-2004 “Камплектаванне фонду дакументаў. Біблія­графаванне. Каталагізацыя. Тэрміны і азначэнні”. Пытанні індэксавання дакументаў падаюцца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.59-2003 “Индексирование документов. Общие требования к систематизации и предметизации”, ГОСТ 7.90-2007 “Универ­сальная десятичная классификация. Структура, правила ведения и индексирования”.

Дапаможнік складаецца з трох раздзелаў. У першым раз­дзеле “Індэксаванне дакументаў” разглядаюцца тэарэтычныя асновы індэксавання дакументаў, агульныя патрабаванні да ІПМ, тэхналагічныя працэсы і правілы індэксавання. У наступных раздзелах “Сістэматызацыя дакументаў” і “Прад­метызацыя дакументаў” паэтапна раскрываюцца тэорыя, агульная і прыватныя методыкі, прынцыпы, правілы і тэхна­лагічныя працэсы сістэматызацыі і прадметызацыі даку­ментаў.

У раздзеле “Сістэматызацыя дакументаў” увага надаецца гісторыі стварэння, функцыянаванню і развіццю выкарыстоў­ваемых на сучасным этапе класіфікацыйных сістэм: “Универ­сальной десятичной классификации” (УДК) і “Библиотечно-библиографической классификации” (ББК). Прадстаўлены таксама такія класіфікацыйныя сістэмы, як “Государствен­ный рубрикатор научно-технической информации” (ГРНТИ), “Десятичная классификация” (ДКД) М.Дзьюі, “Классифи­катор правовых актов” (КПА), “Межгосударственный класси­фикатор стандартов” (МКС), “Международная патентная классификация” (МПК).

Гэтая вучэбная кніга будзе садзейнічаць:

– атрыманню студэнтамі ведаў аб тэарэтычных асновах і развіцці тэорыі і методыкі індэксавання дакументаў, агуль­ных патрабаваннях да інфармацыйна-пошукавых моў (сістэ­матызацыі і прадметызацыі, тэхналагічных працэсах і агуль­ных правілах індэксавання, нарматыўных і метадычных матэ­рыялах па класіфікацыйных і прадметызацыйных інфарма­цыйна-пошукавых мовах);

– выпрацоўцы ў студэнтаў уменняў і навыкаў валодання як класіфікацыйнымі, так і прадметызацыйнымі інфармацыйна-пошукавымі мовамі ў працэсе традыцыйнай і аўтаматыза­ванай тэхналогій апрацоўкі дакументаў.

“Каталагізацыя дакументаў” – адна з асноўных спе­цыяльных вучэбных дысцыплін устаноў адукацыі, якія вя­дуць падрыхтоўку адпаведных спецыялістаў; без валодання гэтымі ведамі немагчыма бібліятэказнаўчая, бібліяграфічная і інфармацыйная дзейнасць у бібліятэках, іншых бібліягра­фуючых арганізацыях. Матэрыял па індэксаванні дакумен­таў можа зацікавіць слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў, а таксама навучэнцаў адпаведных каледжаў і тэхнікумаў.