Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.5. Спецыяльныя класіфікацыйныя сістэмы

2.5.1. Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі

“Государственный рубрикатор научно-технической инфор­мации” (ГРНТИ) – гэта ўніверсальная камбінацыйная класі­фікацыйная сістэма, на падставе якой пабудавана сістэма ла­кальных (галіновых, тэматычных, праблемных) рубрыкатараў усёй сістэмы НТІ.

Рубрыкатар – інфармацыйна-пошукавая мова, якая адно­сіцца да іерархічных, політэматычных класіфікацыйных сіс­тэм. Ён мае тры ўзроўні іерархіі і складаецца з асноўнай кла­сіфікацыйнай табліцы і алфавітна-прадметнага паказальніка. Дапаможныя табліцы ўведзены ў тэкст “Метадычных указан­няў”. Рубрыкатар мае ўніфікаваную схему будовы раздзелаў. Асноўная класіфікацыйная табліца змяшчае пералік кодаў і назваў рубрык, размешчаных у парадку ўзрастання кодаў, індэкс УДК і код Наменклатуры спецыяльнасцей навуковых супрацоўнікаў (ВАК), апарат спасылак і заўваг. Ён выконвае функцыі мовы – пасрэдніка паміж іншымі класіфікацыйнымі сістэмамі і з’яўляецца часткай сродкаў лінгвістычнага забес­пячэння сістэм НТІ.

Сістэма індэксацыі – арабскія лічбы, тры групы двух­значных кодаў (ад 01 да 99), раздзеленых кропкай. Структура вышэйназванага рубрыкатара ўмоўна падзелена на 4 пад­класы:

Грамадскія навукі (коды ад 00 да 26);

Прыродазнаўчыя і дакладныя навукі (коды ад 27 да 43);

Тэхнічныя і прыкладныя навукі. Галіны эканомікі (коды ад

44 да 81);

Міжгаліновыя і комплексныя праблемы (коды ад 82 да 90).

Аднолькавасць структуры ў межах класа забяспечваецца стандартнымі кодамі. Напрыклад:

ХХ.01 Агульныя пытанні

ХХ.03 Тэорыя навукі; тэарэтычныя асновы ў тэхніцы, на

вытворчасці

ХХ.13 Тэхналогія і абсталяванне

ХХ.51 Прымяненне навукі

ХХ.91 Галіна (навука) у асобных краінах.

Дзяленне другой ступені “ХХ.01 Агульныя пытанні” ва ўсіх класах маюць тыпавую структуру. Напрыклад:

ХХ.01.01 Кіруючыя дакументы; законы, інструкцыі, іншыя

нарматыўныя дакументы

ХХ.01.11 Сучасны стан і перспектывы развіцця

ХХ.01.17 Міжнароднае супрацоўніцтва

ХХ.01.79 Кадры

ХХ.01.80 Прававыя пытанні.

Пэўнай увагі заслугоўвае алфавітна-прадметны паказаль­нік Рубрыкатара, які пабудаваны па метаду КWOC (ключавое слова па-за кантэкстам).

Распрацоўшчыкам Рубрыкатара з’яўляецца Усерасійскі ін­стытут навукова-тэхнічнай інфармацыі. Рубрыкатар прызна­чаны для ўніверсальнага выкарыстання ў комплексе з іншымі інфармацыйна-пошукавымі мовамі. На сучасным этапе ў інфармацыйнай практыцы выкарыстоўваецца 6-е выданне Рубрыкатара.

У структуры фармата BELMARC коды Рубрыкатара пра­стаўляюцца ў полі 686 “Індэксы іншых класіфікацый”.

2.5.2. Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў

“Межгосударственный классификатор стандартов” (МКС) з’яўляецца ўнівер­сальнай класіфікацыйнай сістэмай спе­цыяльнага прызначэння. Класіфікатар распрацаваны Усера­сійскім навукова-даследчым інстытутам класіфікацыі, тэрмі­налогіі і інфармацыі па стандартызацыі і якасці Дзярж­стандарта Расіі. На тэрыторыі Беларусі ўведзены з 1 студзеня 2001г. адпаведна з пастановай Дзярж­стандарта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2000 г. № 31.

Класіфікатар уяўляе сабой поўны аўтэнтычны тэкст “Меж­дународного классификатора стандартов ISО/ИНФО” (МКС), прынятага Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO). Класіфікатар ужываецца ў арганізацыях і бібліятэках, якія маюць у сваіх фондах стандарты і тэхнічныя ўмовы. Міжнародны класіфікатар стандартаў прызначаны для вы­карыстання пры састаўленні каталогаў, фарміраванні БД міждзяржаўных і нацыянальных стандартаў і іншых нар­матыўных дакументаў па стандартызацыі і іх класіфікацыі.

Класіфікатар прадстаўляе сабой іерархічную трохступен­чатую сістэму з лічбавым кодам класіфікацыйных груповак усіх ступеней: ХХ.ХХХ.ХХ.

На першай ступені (узровень–раздзел) класіфікуюцца прад­­метныя вобласці стандартызацыі, якія маюць далейшыя пад­раздзя­ленні (група, падгрупа) на другой і трэцяй ступенях класіфі­кацыі. Раздзел ідэнтыфікуецца двухзначным лічбавым кодам; код групы складаецца з кода прадметнай вобласці і трохзнач­нага лічбавага кода групы, якія раздзелены кропкай; код падгрупы складаецца з кода групы і ўласнага двухзнач­нага кода, раздзеленых кропкай, у кодавых абазначэннях раздзе­лы, групы і падгрупы раздзяляюцца паміж сабой кроп­камі.

Дзеля забеспячэння дадатковых пошукавых магчымасцей распрацаваны і ўключаны ў склад класіфікатара ў выглядзе асобнага дадатку алфавітна-прадметны паказальнік. Табліцы МКС маюць пры неабходнасці тлумачэнні і спасылкі.

Фрагмент структуры аднаго з раздзелаў МКС:

01 Агульныя палажэнні. Тэрміналогія. Стандартызацыя.

Дакументацыя.

01.020 Тэрміналогія (прынцыпы і каардынацыя)

01.040 Слоўнікі

01.140 Інфарматыка. Выдавецкая справа

01.140.10 Пісьмо і транслітэрацыя

01.140.20 Інфарматыка

01.140.30 Дакументы ў кіраўніцтве, гандлі і прамысловасці

01.140.40 Выдавецкая справа

Змяненні і дапаўненні ўносяцца ў МКС па меры неабход­насці і друкуюцца ў перыядычным выданні “Информацион­ный указатель стандартов”.