Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.3.5. Удасканаленне і выкарыстанне ббк

Усе класіфікацыйныя бібліятэчна-бібліяграфічныя сістэмы ў сваім існаванні праходзяць аднолькавы цыкл: фарміраван­не, стабільнае функцыянаванне, мараль­нае старэнне, абнаў­ленне, падпарадкоўваючыся аб’ектыўнай заканамернасці. Аб­наўленне табліцы, або яе мадэрнізацыя, уяўляе сабой пера­працоўку класіфікацыйнай сістэмы ў адпаведнасці з дасяг­неннямі ў галіне навукі і тэхнікі і іх выкарыстаннем у прак­тычнай дзейнасці з мэтаю адэкватнага раскрыцця зместу да­кументаў для максімальнага задавальнення інфармацыйных запытаў карыстальнікаў.

У табліцы ББК, як і любую ўніверсальную табліцу класі­фікацыі, неабходна своечасова ўносіць змяненні:

– найбольш значных у палітычных адносінах фармулёвак, тэрмінаў, назваў;

– з’яўленне новых дзяржаў, змену назваў існуючых дзяр­жаў, з’яўленне новых палітыка-адміністрацыйных адзінак;

– з’яўленне новых або змену назваў палітычных партый і грамадскіх рухаў як у нашай краіне, так і за мяжой.

Увогуле, у табліцах ББК, таксама як і ў каталогах, неабход­на адлюстроўваць усе значныя змены ў грамадска-палітыч­ным жыцці, звесткі аб новых з’явах, фактах, падзеях, каб своечасова данесці інфармацыю да карыстальнікаў. У пры­ватнасці, змены, якія адбыліся ў 90-х гг. ХХ ст., знайшлі адлюстраванне ў змене назваў дзяржаў, палітычных партый, рухаў і г.д. Напрыклад:

Сацыял-дэмакратычная партыя Беларусі (СДПБ);

Рэспубліка Беларусь;

Расійская Федэрацыя.

Адпаведная дапрацоўка зроблена ва ўсіх аддзелах табліц ББК. У некаторых зменены фармулёўкі аддзелаў, а ў асобныя аддзелы ўключаны новыя раздзелы і падраздзяленні. На­прыклад:

20.1 Чалавек і навакольнае асяроддзе. Ахова прыроды.

Экалогія ў цэлым [Публікацыі агульнага характару

аб Чарнобыльскай катастрофе.]

20.3 Уфалогія

32.97 Вылічальная тэхніка

32.973.202 Камп’ютарныя сеткі і сістэмы Internet.

Асабліва значныя змяненні ўнесены ў аддзел “6/8 Грамад­скія і гуманітарныя навукі”:

63.3 Гісторыя. Гістарычныя навукі

65 Эканоміка. Эканамічныя навукі

66 Палітыка. Палітычныя навукі

67 Права. Юрыдычныя навукі.

У аддзеле 65 з’явіліся новыя паняцці, такія, як: маркетынг, менеджмент, дзелавыя гульні, бізнес, індывідуальная працоў­ная дзейнасць, свабодныя эканамічныя зоны, акцыянерныя арганізацыі з абмежаванай адказнасцю, прыватнае прадпры­мальніцтва, беспрацоўе і інш.

Удасканаленне (дапрацоўка) ББК ажыццяўляецца наступ­ным чынам:

1. З 1969 г. штогод выдаюцца змяненні і дапаўненні да ББК. Да 30-годдзя стварэння ББК было выдадзена 140 дапаў­ненняў да табліцы.

2. Калонка сістэматызатара рэгулярна друкуецца ў часо­пісах “Библиотекарь”, “Библиотека”, “Бібліятэчны свет” і інш.

3. Ажыццяўляюцца перавыданні табліц. Напрыклад:

– для масавых бібліятэк (1977, 1984, 1997);

– для дзіцячых і школьных бібліятэк (1978, 1986, 1998, 2008).

4. Неаднаразова перавыдаваліся асобныя тамы ББК для навуковых бібліятэк. Напрыклад:

– Щ Искусство

– Ц Военное дело.

5. Неаднаразова друкаваліся бюлетэні “Новое в ББК”.

6.Падрыхтавана і ажыццяўляецца сярэдняе выданне ББК, у якім улічаны дасягненні ў галіне навукі і практыкі.

У Беларусі ББК выкарыстоўваецца ў абласных, масавых, дзіцячых і школьных бібліятэках, бібліятэках ВНУ гуманітар­нага профілю для арганізацыі фондаў і каталогаў, а таксама ў выдавецтвах. Па ёй арганізаваны фонды і каталогі гэтых біб­ліятэк. ББК таксама выкарыстоўваецца ў якасці ІПМ элек­тронных каталогаў.

Пры навукова-даследчым аддзеле НББ створана група з супрацоўнікаў НББ, іншых бібліятэк і супрацоўнікаў БДУ культуры і мастацтваў па дапрацоўцы ББК з улікам асаблі­васцей нашай рэспублікі. Ёсць дапрацаваны машыначыталь­ны варыянт табліц ББК для масавых бібліятэк, якім карыста­юцца бібліятэкі рэспублікі.

У 1994 г. быў выдадзены дапрацаваны варыянт табліц ББК для дзіцячых і школьных бібліятэк (Бібліятэчна-бібліягра­фічная класіфікацыя: табл. для дзіц. і шк. б-к: асноўныя таб­ліцы / пер., дапр. і дап. Н.А.Ляйко, А.І.Фядорына, С.І.Ціма­нюк. – Мн., 1994. – 94 с.).

У фармаце BELMARC індэкс ББК адлюстраваны ў полі 689.

Даведачная інфармацыя аб ББК і яе выданнях размешчана на сайце Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (www.RSL.ru).