Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.3.6. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк Паняцце аб агульнай і прыватнай методыках сістэматызацыі

Сістэматызацыя – від індэксавання, вызначэнне класіфіка­цыйных індэксаў у адпаведнасці са зместам дакумента. Пры сістэматызацыі тэрміны індэксавання выражаюцца ў выгля­дзе класіфікацыйных індэксаў. Сістэматызацыя ажыццяў­ляецца па пэўнай сістэме бібліятэчна-бібліяграфічнай класі­фікацыі.

Каб забяспечыць аднолькавы падыход да аналагічных да­кументаў і пазбавіцца разнабою ў прыняцці рашэнняў, сістэ­матызацыя праводзіцца на аснове спецыяльна распрацаваных прынцыпаў, метадаў і правіл, г.зн. на аснове методыкі сістэ­матызацыі, якая дзеліцца на агульную і прыватную.

Агульная методыка – гэта сукупнасць палажэнняў і правіл, якія прымяняюцца пры сістэматызацыі дакументаў па ўсіх галінах ведаў.

Прыватная методыка ўключае правілы, якія прымяняюцца для сістэматызацыі дакументаў па кожнай з галін ведаў па­асобку або па цыклах роднасных навук, і распрацоўваецца на аснове прынцыпаў агульнай методыкі.

Сістэматызацыя дазваляе прадставіць змест дакумента ў выглядзе класіфікацыйных індэксаў з мэтаю арганізацыі бібліятэчнага або даведачна-інфармацыйнага фонда, стварэн­ня даведачна-бібліяграфічнага апарату.

Аб’ектам сістэматызацыі могуць быць асобны дакумент, яго састаўная частка або сукупнасць дакументаў, на якія складзены бібліяграфічны запіс.

Сістэматызацыя праводзіцца на аснове табліцы бібліятэч­на-бібліяграфічнай класіфікацыі, якая адлюстроўвае спецы­фічныя ўмовы і патрабаванні канкрэтнай арганізацыі, інфар­мацыйных запытаў карыстальнікаў, спажыўцоў інфармацыі ў адпаведнасці з методыкай сістэматызацыі. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца метадычны і даведачны аппарат сістэма­тызацыі, кансультацыі спецыялістаў.

У залежнасці ад віду дакументаў і пастаўленых мэт пры сістэматызацыі ў Беларусі выкарыстоўваюцца наступныя ад­на або некалькі сістэм класіфікацыі:

Библиотечно-библиографическая классификация (ББК);

Государственный рубрикатор научно-технической инфор­мации (ГРНТИ);

Универсальная десятичная классификация (УДК);

Классификатор правовых актов (КПА);

Общероссийский классификатор стандартов (ОКС);

Международная патентная классификация (МПК).

Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў

Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў абумоўлены класі­фікацыйнымі сістэма­мі. Асноўнымі прынцыпамі сістэматы­зацыі дакументаў з’яўляюцца: прыярытэт зместу дакумен­та над яго формай; навуковая аб’ектыўнасць; паслядоў­насць.

Галоўны прынцып сістэматызацыі заключаецца ў тым, што вызначальным пры сістэматызацыі з’яўляецца змест кнігі, якому аддаецца перавага перад усімі астатнімі прыметамі: формай, чытацкім прызначэннем і г.д. Напрыклад, падручнік “Библиотечные каталоги” атрымае індэкс 78.36я72. У пер­шую чаргу мы вызначылі індэкс галіновага аддзела асноўных табліц ББК – 78.36, а затым выкарысталі агульнае тыпавое дзяленне – я72, якое адлюстроўвае форму дакумента.

Выключэнне складаюць выпадкі, калі ў саміх табліцах маюцца дзяленні па віду выдання, фармальнай прымеце і г.д. Напрыклад, у аддзеле “9 Літаратура ўніверсальнага зместу” выдзелены раздзелы “91 Бібліяграфічныя дапаможнікі”, “92 Даведачныя выданні”.

Адным з важнейшіх з’яўляецца прынцып навуковай аб’ек­тыўнасці, які патрабуе ад індэксатара раскрыцця зместу кож­нага дакумента і выяўлення галоўнага, істотнага ў ім з пункту гледжання навукі. Каб зрабіць аб'ектыўны аналіз навуковай або навукова-папулярнай кнігі, сістэматызатару неабходна добра ведаць тую галіну, якой прысвечаны дакумент. Калі ўзнікаюць праблемы пры вызначэнні класіфікацыйнага індэ­кса, неабходна звярнуцца за парадай да спецыялістаў.

Прынцып навуковай аб’ектыўнасці патрабуе ад сістэма­тызатара пастаяннай увагі да ўсіх змяненняў, якія ўносяцца ў класіфікацыйную сістэму, азнаямлення з усімі метадычнымі рэкамендацыямі, якія друкуюцца на старонках спецыяльных выданняў. Гэта дапамагае сістэматызатару не толькі авало­даць сучаснай спецыяльнай тэрміналогіяй, але і арыента­вацца ў сучаснай навуковай тэрміналогіі розных галін ведаў.

Прынцып паслядоўнасці выкарыстоўваецца пры канчатко­вым рэдагаванні індэксаў. Ён патрабуе прыняцця аднолька­вага класіфікацыйнага рашэння ў ідэнтычных умовах. Выка­нанню прынцыпа паслядоўнасці садзейнічаюць: выкарыстан­не агульнай і прыватнай методык сістэматызацыі дакумен­таў, наяўнасць рабочай табліцы класіфікацыі, у якой адлю­страва­ны асаблівасці структуры і ступень дэталізацыі фонду і сістэ­матычнага каталога канкрэтнай бібліятэкі, а таксама наяў­насць картатэкі метадычных рашэнняў.