Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя

“Международная патентная классификация” (МПК) з’яў­ляецца інструментам аднолькавага індэксавання патэнтных дакументаў у міжнародным масштабе, эфектыўным сродкам патэнтнага пошуку. МПК ужываецца ў сферы аховы аб’ектаў прамысловай уласнасці. Яна пабудана па функцыянальна-галіновай прымеце. Таксанамічныя ўзроўні ў МПК назы­ваюцца раздзел, клас, падклас, група, падгрупа. Індэксацыя змешаная, літарна-лічбавая. Назвы дзяленняў вельмі падра­бязныя, яны дакладна вызначаюць аб’ект індэксавання. МПК служыць для ўпарадкаванага захавання фонду патэнтных дакументаў, забяспечвае доступ да інфармацыі, якая змяш­чаецца ў патэнтных дакументах. На базе МПК арганізуецца сістэма выбіральнага распаўсюджання сярод зацікаўленых карыстальнікаў.

У навуковых мэтах МПК дазваляе атрымаць статыстычныя даныя, якія даюць магчымасць ацаніць дынаміку развіцця асобных галін. У кожным з раздзелаў табліцы прадугледжана дзяленне “Іншыя”, куды накіроўваюцца патэнтныя дакумен­ты па тэмах і кірунках, якія раней не былі прадугледжаны ў класіфікацыі. Змяненні ў класіфікацыю ўносяцца сістэма­тычна, як правіла, адзін раз у 5 гадоў. На патэнтных даку­ментах індэксы МПК маюць наступны выгляд: абрэвіатура МПК, нумар рэдакцыі – арабская лічба ў выглядзе паказчыка ступені да абрэвіатуры, напрыклад МПК8. Інфармацыю аб МПК можна атрымаць у сетцы Internet на рускай мове па адрасу: http: // www/ fips.ru/rus-site/classificators.

Ужыванне дадзенай класіфікацыі абмяжоўваецца фондам патэнтных дакументаў у асобных арганізацыях і бібліятэках. Айчынныя і замежныя патэнтна-тэхнічныя дакументы паступаюць у бібліятэкі з індэксамі МПК.

2.5.4. Класіфікатар прававых актаў

“Классификатор правовых актов” (КПА) адносіцца да ўніверсальных пералі­чальных класіфікацыйных сістэм спе­цыяльнага назначэння. КПА рэкамендаваны для выкары­стання пры фарміраванні БД прававой інфармацыі ў дзяржаў­ных і камерцыйных службах. Яго выкарыстоўваюць біблія­тэчныя цэнтры прававой інфармацыі, таму гэтую сістэму класіфікацыі павінны ведаць спецыялісты.

КПА з’яўляецца сістэмай, якая ўключае дзяленні трох узроўняў. Напрыклад:

1 узровень – 130.000.000 Адукацыя. Навука. Культура.

2 узровень – 130.030.000 Культура

3 узровень – 130.030.010 Агульныя палажэнні

130.030.020 Кіраванне ў сферы культуры

130.030.070 Прававое рэгуляванне асобных

кірункаў дзейнасці.

КПА пакуль адносіцца да класа пералічальных сістэм. Па меркаванні спецыялістаў, пры далейшым удасканаленні сіс­тэмы ў ёй з’явяцца тыпавыя дзяленні для вызначэння формы дакумента, органа ўлады і г.д. Гэта будзе спрыяць многа­аспектнаму пошуку, а КПА пераўтворыцца ў камбінацыйную сістэму класіфікацыі. Шмат чаго неабходна будзе зрабіць у метадычным плане. Пакуль у сістэму ўведзены толькі спа­сылкі “гл. таксама”, якія звязваюць сумежныя дзяленні. Кла­сіфікацыйныя індэксы дазваляюць весці пошук па ўсім масіве дакументаў, незалежна ад становішча органа ў сістэме дзяр­жаўнай улады, назвы дакумента. Вызначана месца для пра­вавых дакументаў, тэматычныя сувязі якіх іншы раз уста­навіць немагчыма. Многія фармулёўкі прыведзены ў форме, якая часта сустракаецца ў запытах. Напрыклад:

070.060.110 Налічэнне пенсій. Надбаўкі. Пераразлік пенсій.