Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

3.3.4. Лексіка мовы прадметнай рубрыкі

Асноўнай часцінай мовы, якая выкарыстоўваецца ў ІПМ прадметнай рубрыкі, з’яўляецца назоўнік. Прымяняюцца таксама прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія перайшлі ў назоў­нікі і выконваюць у мове іх функцыі. Напрыклад:

Хвойныя

Прамыя (у матэматыцы).

Вялікую ролю ў фармулёўцы рубрык адыгрываюць пры­метнікі, якія адлюстроўваюць канкрэтныя ўласцівасці прад­метаў, характарызуюць іх, паказваюць адносіны да іншых прадметаў.

Парадкавыя лічэбнікі прымяняюцца ў тых выпадках, калі лічэбнік уваходзіць у назву прадмета. Напрыклад:

Другая сусветная вайна.

Пры фармулёўцы рубрык можна выкарыстоўваць так­сама злучнікі і прыназоўнікі.

Не ўжываюцца ў ПР такія часціны мовы, як дзеясловы, прыслоўі, займеннікі.

ПР можа быць выражана адным словам або словазлучэн­нем. Словазлучэнні могуць складацца з:

назоўніка з прыметнікам або дзеепрыметнікам: Металур­гічныя заводы;

назоўніка з парадкавым лічэбнікам: Трэці Інтэрнацыянал;

двух назоўнікаў: Дэталі машын;

назоўніка і саюза: Навука і рэлігія; Сутнасць і з’ява.

Рубрыкі фармулююцца ў назоўным склоне множнага ліку, за выключэннем тых тэрмінаў, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку. Напрыклад:

Аўтамабілі, але: Сонечная сістэма.

Пры фармулёўцы рубрык выкарыстоўваюцца ў першую чаргу айчынныя назвы прадметаў. У тых выпадках, калі ад­сутнічаюць агульнапрынятыя айчынныя тэрміны, прымя­няюцца замежныя.

Пры фарміраванні ПР перавага ў загалоўках паняццяў ад­даецца поўнай форме, за выключэннем тых, якія шырока вя­домы ў скарочанай форме:

ААН

Мнагазначнасць у мове прадметных рубрык недапушчаль­на. Пры наяўнасці сінонімаў для фармулёўкі ПР выбіраецца адзін з іх, а да іншых сінонімаў робяцца агульныя адсылкі. Пры выбары перавага аддаецца сучаснаму навуковаму тэрміну:

Фізічная хімія гл. Біяхімія.

Пры наяўнасці аманіміі і полісеміі рэкамендуецца ў круглых дужках даваць тлумачэнне, да якой галіны ведаў адносяцца дакументы, выкарыстоўваючы рэлятары. У якасці рэлятараў могуць прымяняцца паняцці, якія характарызуюць навуковыя дысцыпліны, галіны, геаграфічную назву і г. д. Напрыклад:

Мысленне (лагічнае)

Мысленне (псіхалагічнае)

Мысленне (філасофскае).

Асаблівае значэнне пры фармулёўцы ПР мае выбар пер­шага (вядучага) слова. Менавіта гэтае слова вызначае пошук літаратуры ў каталогу, а таксама збірае ў адным месцы ката­лога комплекс блізкіх рубрык аб пэўным прадмеце. Звычайна на першае месца выносіцца слова – абазначэнне вядомага навуковага тэрміна або паняцця, якія выражаюць сутнасць прадмета, яго найбольш істотную прымету ці спецыфічныя асаблівасці.

Каб выканаць гэтую задачу, дапускаецца выкарыстоўваць інверсіі. Інверсія – перастаноўка слоў у словазлучэннях, якая парушае прамы парадак, але не аказвае ўздзеяння на змест паняцця. Інверсія неабходна пры наяўнасці так званых неха­рактэрных прыметнікаў, г.зн. прыметнікаў, якія вызна­чаюць прыватныя, другарадныя прыметы, уласцівыя многім прад­метам, сярод якіх форма, колер, памер і інш.:

Ружа чырвоная

Панэлі буйныя.

У такіх выпадках інверсія садзейнічае аб’яднанню ў ПК літаратуры, блізкай па тэматыцы, што садзейнічае выдзялен­ню ў каталогу вялікіх па аб'ёму ПР. Таму ў кожным асобным выпадку трэба разглядаць пытанне аб мэтазгоднасці прымя­нення інверсіі. Пры гэтым неабходна ўлічваць тып бібліятэкі, запыты карыстальнікаў інфармацыі, састаў фонда.

У некаторых выпадках прымяненне інверсіі недапушчаль­на. Напрыклад, інверсія не прымяняецца, калі словазлучэнне, якое абазначае прадмет, агульнапрынята ў якасці ўстойлівага тэрміна або калі гэта назва навуковай дысцыпліны, гістарыч­ная падзея, перыяд або эпоха. Напрыклад:

Арганічная хімія.

Не трэба інверсіраваць таксама прыметнікі, якія абазнача­юць ідэалагічны прынцып:

Капіталістычныя дзяржавы.

Інверсія не выкарыстоўваецца і тады, калі прыметнікі аба­значаюць сутнасць прадмета, а таксама ў тых выпадках, калі адно са слоў у словазлучэнні выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным сэнсе. Напрыклад:

Дзіцячыя сады

Цукровы дыябет.

Не выкарыстоўваецца інверсія і ў геаграфічных назвах:

Далёкі Усход.

І галоўнае – пры вызначэнні ПР трэба помніць, што ПР павінна складацца з невялікай колькасці слоў, быць кароткай, але ёмкай па змесце, адлюстроўваць самае істотнае аб прад­меце дадзенага дакумента.

Пры прадметызацыі неабходна выкарыстоўваць спісы ПР, слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі і г.д. Спісы ПР – гэта су­купнасць ПР і спасылачна-даведачнага апарату ПК ці пака­зальніка. Спісы ПР могуць быць у карткавай або машыначы­тальнай форме, на мікраносьбітах, а таксама ў форме кніж­нага выдання.