Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.4.3. Структура удк

Усе прадметы і паняцці УДК адрозніваюцца як асноўныя і дапаможныя. УДК складаецца з наступных частак:

1. Асноўныя табліцы. Яны ўключаюць паняцці, якія ахоп­ліваюць класы ад 0 да 9 з іх далейшымі дзяленнямі па змесце. Іх важны элемент – абазначэнні, якія называюцца асноўнымі індэксамі.

2. Дапаможныя табліцы прызначаны для сістэматызацыі па розных дадатковых прыметах. Іх істотнымі элементамі з’яўляюцца дапаможныя індэксы, або вызначальнікі, двух відаў: агульныя, якія могуць далучацца да любых асноўных індэксаў; спецыяльныя, якія далучаюцца толькі да паняццяў раздзела, у якім знаходзяцца.

3. Алфавітна-прадметны паказальнік.

Асноўныя дзяленні (класы) удк

0 Агульны аддзел

1 Філасофія. Псіхалогія

2 Рэлігія. Багаслоўе

3 Грамадскія навукі

4 Рэзерв

5 Матэматыка. Прыродазнаўчыя навукі

50 Агульныя пытанні матэматычных і прыродазнаўчых навук

501 Агульныя пытанні фізіка-матэматычных і хімічных навук

502 Прырода. Вывучэнне і ахова прыроды. Ахова фауны і флоры

51 Матэматыка

52 Астраномія. Геадэзія

53 Фізіка

54 Хімія. Крышталяграфія. Мінералогія

55 Геалогія. Геалагічныя і геафізічныя навукі

56 Палеанталогія

57 Біялагічныя навукі

58 Батаніка

59 Заалогія

6 Прыкладныя навукі. Медыцына. Тэхніка. Сельская гаспадарка

60 Прыкладныя навукі. Агульныя пытанні

61 Медыцына

62 Інжынерная справа. Тэхналогія ў цэлым

63 Сельская гаспадарка. Лясная гаспадарка. Паляванне. Рыбная

гаспадарка

64 Дамаводства. Камунальна-бытавая гаспадарка. Служба быту

65 Кіраванне прадпрыемствамі. Арганізацыя вытворчасці,

гандлю і транспарту

66 Хімічная тэхналогія. Хімічная прамысловасць. Роднасныя

галіны

67/68 Розныя галіны прамысловасці і рамёствы

69 Будаўніцтва. Будаўнічыя матэрыялы. Будаўніча-мантажныя

работы

7 Мастацтва. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Фатаграфія.

Музыка. Гульні. Спорт

8 Мовазнаўства. Філалогія. Мастацкая літаратура. Літаратура­-

знаўства

9 Геаграфія. Біялогія. Гісторыя.

У агульным аддзеле збіраюцца матэрыялы, якія адносяцца да ўсіх класаў: навука і культура ў цэлым, арганізацыя разу­мовай працы, друк і дакументацыя ў цэлым, НТІ; энцыкла­педыі і часопісы агульнага характару, журналістыка, музей­ная справа, бібліяграфія і бібліятэчная справа. Матэрыялы аб канкрэтных навуках адносяцца да адпаведных галіновых класаў.

Гуманітарным навукам адведзены групы класаў у пачатку і ў канцы асноўнага рада 1/3 (філасофія, логіка, псіхалогія, рэ­лігія, палітыка, эканоміка і інш.) і класы 7/9 (мастацтва, філалогія, гісторыя, геаграфія).

Матэматыка і група прыродазнаўчых навук займаюць клас 5.

Групе прыкладных навук, якая ўключае тэхніку, медыцы­ну, сельскую гаспадарку, адведзены клас 6.

Класы 5 і 6 цесна звязаны, і пры індэксаванні ўзнікаюць цяжкасці ў выбары індэкса. У такіх выпадках рэкамендуецца кіравацца тым, што клас 5 “Матэматыка. Прыродазнаўчыя навукі” адлюстроўвае пытанні тэарэтычнага характару, да­следаванні агульных законаў фізікі, хіміі, біялогіі і г.д., а клас 6 “Прыкладныя навукі. Медыцына. Тэхніка. Сельская гаспа­дарка” прысвечаны пытанням практычнага выкарыстання гэтых законаў, укараненню іх у тэхніцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы.