Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў

На аснове прынцыпаў, метадаў і правілаў індэксавання ажыццяўляюцца наступныя ўзаемазвязаныя працэсы сістэ­матызацыі:

– аналіз дакумента як аб’екта сістэматызацыі;

– прыняцце класіфікацыйнага рашэння;

– састаўленне ПР для АПП да СК;

– рэдагаванне класіфікацыйных індэксаў і ПР АПП;

– афармленне класіфікацыйнага рашэння.

У выніку папярэдняга аналізу дакумента прымаецца класі­фікацыйнае рашэнне. Класіфікацыйнае рашэнне – гэта ра­шэнне аб адлюстраванні дакумента ў пэўным дзяленні СК і размяшчэнні яго ў бібліятэчным фондзе. Пры прыняцці класі­фікацыйнага рашэння індэксатар выкарыстоўвае метадычны і даведачны апарат.

Метадычны апарат – гэта сукупнасць дапаможнікаў, карта­тэк і паказальнікаў, якія забяспечваюць аднолькавасць мета­даў сістэматызацыі, якасць класіфіка­цыйнага рашэння.

Даведачны апарат каталагізацыі – гэта сукупнасць даве­дачных выданняў і картатэк, прызначаных для атрымання інфармацыі ў працэсе каталагізацыі. У яго ўваходзяць: уні­версальныя энцыклапедычныя выданні, слоўнікі (тлумачаль­ныя, замежных моў, атласы свету, даведнікі галіновыя) і г.д.

Спасылачна-даведачны апарат табліц класіфікацыі, які зна­ходзіцца ў тэксце табліц, уключае сукупнасць указанняў, што фіксуюць сувязі і размежаванні паміж класіфікацыйнымі дзя­леннямі.

Пошук неабходных класіфікацыйных індэксаў ажыццяў­ляецца па рабочых табліцах класіфікацыі, якія адлюстроў­ваюць асаблівасці структуры і ступень дэталізацыі канкрэт­нага СК і сістэматычнай расстаноўкі пэўных фондаў. Рабо­чыя табліцы ўтвараюцца ў выніку ўдакладнення і дапрацоўкі тыпавых выданняў табліц ББК. У рабочых табліцах класіфі­кацыі робяцца адсылкі да картатэкі метадычных рашэнняў і інш. У прыватнасці, выкарыстоўваючы аднолькавую тыпа­вую табліцу класіфікацыі, Салігорская, Баранавіцкая і Лагой­ская ЦБС маюць розныя рабочыя табліцы класіфікацыі.

Пасля выкарыстання рабочых табліц, метадычнага і даве­дачнага апарату прымаецца класіфікацыйнае рашэнне, якое можа быць выражана адным або некалькімі класіфікацый­нымі індэксамі, якія складаюць поўны індэкс.

На аснове прынятага класіфікацыйнага рашэння афармля­юцца таксама ПР для АПП да СК. Класіфікацыйныя індэксы і ПР рэдагуюцца.

Афармляць класіфікацыйныя рашэнні, г.зн. прастаўляць класіфікацыйныя індэксы ў бібліяграфічным запісе дакумен­та неабходна па правілах або па існуючай методыцы паста­ноўкі індэксаў. На асноўнай картцы СК прастаўляюцца поў­ны, палічны і каталожны індэксы.

Поўны індэкс СК – гэта класіфікацыйны індэкс, які ўказвае ўсе дзяленні каталога, у якіх адлюстраваны дадзены даку­мент. У састаў поўнага індэкса ўваходзяць асноўны і адзін або некалькі дадатковых індэксаў. Ён прастаўляецца ў пра­вым ніжнім вугле асноўнай карткі сістэматычнага і алфавіт­нага каталогаў.

Асноўны індэкс – першы класіфікацыйны індэкс, які ўвахо­дзіць у састаў поўнага індэкса пры мнагакратным адлюстра­ванні, указвае першае дзяленне СК, у якім дакумент адлю­страваны па змесце.

Дадатковы індэкс – другі і кожны наступны з класіфі­кацыйных індэксаў; уваходзіць у састаў поўнага індэкса пры мнагакратным адлюстраванні, указвае дзяленне СК, у якім адлюстраваны дакумент дадаткова.

Каталожны індэкс – класіфікацыйны індэкс, які ўказвае дзяленне СК, дзе павінна быць змешчана дадзеная картка. Ён прастаўляецца злева ў ніжняй частцы кожнай карткі СК.

Палічны індэкс – класіфікацыйны індэкс, які ўказвае месца захоўвання дакумента пры сістэматычнай расстаноўцы фон­ду. Прастаўляецца разам з іншымі элементамі шыфра захоў­вання дакумента, звычайна ў левым верхнім вугле на першым радку карткі СК.