Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк

УДК характарызуецца некалькімі ўласцівасцямі, сярод якіх асноўныя – універсальнасць, дзесятковасць, многааспект­насць. УДК ахоплівае ўвесь універсум ведаў, упарадкоўвае шэраг паняццяў па ўсіх галінах ведаў або дзейнасці, што сведчыць аб універсальнасці табліцы. Складаецца з дзевяці раздзелаў (класаў) першага ўзроўню (0–9). Нягледзячы на тое, што раздзелы класіфікацыі адпавядаюць асобным галі­нам і адрозніваюцца па сваёй унутранай структуры ў залеж­насці ад спецыфікі галіны, класіфікацыйная сістэма ўспры­маецца як адзінае цэлае, дзякуючы існаванню адзінага іерар­хічнага кода, агульных правіл пабудовы індэксаў і паказу ўзаемасувязей дадзенага раздзела з іншымі пры дапамозе метадычных указанняў і спасылак. УДК з’яўляецца ўнівер­сальнай і ў прымяненні. Дзякуючы многім сродкам і прыё­мам індэксавання, выкарыстанню дзяленняў рознай дроб­насці, яна можа прымяняцца ў розных па аб’ёме і назначэнні фондах. Аб адной з асноўных уласцівасцей табліцы УДК – дзесятковасці – гаворыць яе назва.

УДК пабудавана па сістэматычнаму прынцыпу. У УДК адзін і той жа прадмет сустракаецца ў розных месцах у за­лежнасці ад галін ведаў і аспекту, у якім ён разглядаецца. Напрыклад, “нафта” сустракаецца ў некалькіх разделах (пя­тым і шостым):

547 Арганічная хімія. Хімія нафты

553 Радовішчы карысных выкапняў нафты

622 Горная справа. Здабыча нафты

662 Выбуховыя рэчывы. Паліва. Нафта ў якасці паліва.

Гэта паказвае на многааспектнасць УДК, закладзеную ў самой структуры класіфікацыі. Многааспектнае індэксаванне зместу дакументаў забяспечваецца выкарыстаннем разам з асноўнымі агульных і спецыяльных вызначальнікаў.

Адной з галоўных адметных асаблівасцей УДК з'яўляецца іерархічная будова большасці раздзелаў асноўнай і дапа­можных табліц па прынцыпе дзялення ад агульнага да пры­ватнага.

Індэксы УДК пабудаваны так, што кожная лічба, якая да­лучаецца да асноўнай, не мяняе значэння папярэдніх, а толькі ўдакладняе паняцце. Напрыклад:

0 Агульны аддзел

00 Агульныя пытанні навукі і культуры

004 Інфармацыйныя тэхналогіі. Камп’ютарныя тэхналогіі. Вы­-

лічальная тэхніка. Канструяванне, праграмаванне, прымя­-

ненне вылічальнай тэхнікі для забеспячэння інфармацый­-

ных і інтэлектуальных працэсаў

004.3 Вылічальная тэхніка. Вылічальныя машыны. Апаратныя

сродкі. Канструяванне, вытворчасць, тэхналогія, кампанен­-

ты камп’ютараў, працэсары (Intel, Pentium). Блокі памяці.

Устройства ўводу-вываду. Сканеры. Устройства ўводу (мыш,

джойсцік). Дыскаводы. Прынтэры

004.35 Перыферыя. Устройства ўводу-вываду

004.352 Сканеры

004.356.2 Прынтэры.

УДК з’яўляецца сінтэтычнай класіфікацыяй, таму што пералічаныя ў табліцах класы абазначаюцца індэксамі, на аснове якіх пры дапамозе сінтэтычных знакаў у адпаведнасці з асноўнымі правіламі індэксавання могуць быць створаны састаўныя і складаныя індэксы. Такое камбінаванне індэксаў дае магчымасць падрабязна раскрыць змест дакумента, пра­дугледзець запыты карыстальнікаў інфармацыі.