Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лейко Н.А.,Федорина А.и. Каталогтзация документ....doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
869.89 Кб
Скачать

Сістэматызацыя літаратуры па эканоміцы і эканамічных навуках

Раздзел “65 Эканоміка. Эканамічныя навукі” ўключае літа­ратуру па пытаннях агульнай эканамічнай тэорыі, гісторыі эканамічнай думкі, эканамічнай геаграфіі, кіраванні экано­мікай, эканамічнай статыстыцы, уліку, эканамічным аналізе, спецыяльных і галіновых эканоміках, эканоміцы міжгалі­новых комплексаў. Тут знайшла адлюстраванне таксама літа­ратура аб сусветнай эканоміцы (65.5), эканоміцы развітых краін (65.6), краін, якія развіваюцца (65.7), сацыялістычных краін (65.8), асобных краін і рэгіёнаў і эканоміцы Сусветнага акіяна.

Зменены змест і фармулёўка дзялення “65.01 Агульная эка­намічная тэорыя”. Змяніліся назвы некаторых галіновых эка­номік. Аб’яднаны дзяленні ўнутранага і знешняга гандлю. Утворана новае дзяленне “65.43 Індустрыя гасціннасці і турызму”, за якім збіраецца літаратура аб эканоміцы грама­дскага харчавання, гасцінічнай гаспадаркі і эканоміцы ту­рызму.

Падрабязна распрацавана дзяленне “65.49 Эканоміка сацы­яльна-культурнай сферы” – маецца на ўвазе ахова здароў’я, культуры, навукі, адукацыі. З’явілася эканоміка вольнага часу і эканоміка мастацтва. Перапрацавана падраздзяленне “65.052 Улік. Аўдыт”. Выдзелены дзяленні спецыяльных і галіновых эканомік.

У структуры табліц разам з галіновымі эканомікамі знай­шлі адлюстраванне паняцці народнагаспадарчых комплексаў (ваенна-прамысловы комплекс, топліўна-энергетычны, аграр­на-прамысловы комплекс).

У дзяленні “65.012 Мікраэканоміка. Мезаэканоміка. Ма­краэканоміка. Мегаэка­номіка” раскрыты формы эканомікі: прадпрымальніцкая дзейнасць, рыначныя адносіны, сукупны нацыянальны даход, нацыянальнае багацце і ценявая экано­міка, макраэканамічная палітыка.

У раздзеле “65 Эканоміка. Эканамічныя навукі” выдзелены ўсе формы ўласна­сці і кірункі. Так, у дзяленні “65.321 Экано­міка сельскагаспадарчых прадпрыем­стваў” выдзелены: эка­номіка дзяржаўных, акцыянерных сельскагаспадарчых прад­прыемстваў, а таксама аграпрамысловых камбінатаў, аб’яд­нанняў, фірмаў, эканоміка сялянскай (фермерскай) гаспадар­кі, сельскагаспадарчая кааперацыя, сельскагаспадар­чыя прад­прыемствы і інш.

За дзяленнем “65.325 Эканоміка галін сельскай гаспадаркі” выдзелены раслінаводства, жывёлагадоўля, звераводства, эканоміка паляўнічай гаспадаркі, эканоміка прыгараднай сельскай гаспадаркі і інш.

Упершыню ў табліцах ББК выдзелена дзяленне “65.9 (2Рас)-97 Эканамічныя цыклы”, дзе адлюстраваны эканаміч­ныя кры­зісы, эканамічная бяспека краіны, канкурэнтаздоль­насць краіны.

Значна адрэдагаваны табліцы СТД. У сярэднім варыянце табліц для дэталізацыі матэрыялу па эканоміцы свету ў цэлым, сістэм краін, асобных краін і рэгіёнаў прадугледжана адзіная табліца тыпавых дзяленняў. Для дэталізацыі матэ­рыялу па асобных галінах і спецыяльных эканоміках дадат­кова выкарыстоўваюцца таксама спецыяльныя тыпавыя дзя­ленні, якія размешчаны непасрэдна пад адпаведнымі індэксамі.

Матэрыялы па эканоміцы Беларусі ў цэлым, а таксама літаратура комплекснага характару аб эканамічным стано­вішчы краіны адлюстроўваюцца пад індэксам 65.9 (4Беі), а эканамічная геаграфія Беларусі – пад індэксам 65.04 (4Беі).