Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы №2

  1. Як заходнія краіны выконвалі свае саюзніцкія абавязкі перад Польшчай у верасні 1939 г.?

  2. Якія суадносіны былі ў сілах паміж Англіяй, Францыяй і Польшчай з аднаго боку – і Германіяй з другога боку?

  3. Што можна сказаць аб удзеле беларусаў у ваенных падзеях верасня 1939 г.?

  4. На якой падставе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну?

  5. Як да прыхода Чырвонай Арміі ставілася мясцовае насельніцтва і часткі польскай арміі?

  6. Як складваліся ўзаемаадносіны паміж СССР і прыбалтыйскімі краінамі ў 1939-1940 гг.?

  7. Што стала прычынай савецка-фінскай вайны? Якія вынікі для СССР мела вайна з Фінляндыяй?

Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

Асноўныя паняцці:

дзіўная вайна; «пятая калона»; «Псіхалагічная вайна»; дырэктыва «Гельб»; групы армій «А», «В» і «С»; план «Рот»; «вішысцкі ўрад» А.Петэна; Камп’ен; калабарацыянізм; Бітва за Англію; У.Чэрчыль; аперацыя «Марскі леў»; шыфравальная машына «Энігма»; урад Цвятковіча; урад Сімовіча; дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі; «Рух Супраціўлення»; Армія Краёва; Камуністычная партыя Францыі; «Свабодная Францыя»; Нацыянальны савет Супраціўлення; Народна-вызваленчыя армія Югаславіі; гарыбальдзійскія брыгады; нацыянальна-вызваленчы рух; «план Барбаросса»; «бліцкрыг»; маланкавая вайна; ваенна-прамысловы комплекс; ваенная інфраструктура; загад «Аб камісарах».

«Дзіўная вайна»

Пасля верасня 1939 г. баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Дзе-нідзе на прасторах Атлантыкі адбываліся сутычкі паміж ваеннымі караблямі. Дзеянні авіяцыі бакоў не выходзілі за межы разведвальных палётаў.8 месяцаў «дзіўнай вайны», бяздзеяння англа-французкіх і германскіх войск, скончыліся 10 мая 1940 г. Пачалося шырокамаштабнае наступленне вермахта на заходнім фронце.

Гэты час заходнія краіны выкарыстоўвалі, каб паспрабаваць перанакіраваць германскую агрэсію супраць Савецкага Саюза. З верасня 1939 г. па красавік 1940 г. адбылося каля 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі Германіі, Англіі і Францыі. Антысавецкая кампанія з боку Англіі і Францыі значна ўзмацнілася з правядзеннем Савецкім Саюзам жорсткай палітыкі ў адносінах да Прыбалтыкі і ў сувязі з савецка-фінскай вайной.

Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» для падрыхтоўкі ўзброеных сіл; выпуску новых узораў баявой тэхнікі і боепрыпасаў; для абучэння войск новым прыёмам вайны з улікам вопыту баявых дзеянняў у Польшчы. Актыўна праводзілася агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць у заходніх краінах. На стварэнне добрага іміджу нацызму і стварэнне «пятай калоны» Берлінам было выдаткавана звыш 250 млн. марак. «Псіхалагічная вайна» мела станоўчыя вынікі для нацыстаў. Колькасць прыхільнікаў Гітлера ў Францыі і Англіі была досыць вялікая.

Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе

Восенню 1940 г. Германія распачала новы этап захопніцкай дзейнасці ў Еўропе. За адзін дзень 9 красавіка 1940 г. сіламі адной германскай дывізіі была захоплена Данія. Больш цяжкасцей вызвала акупацыя Нарвегіі. У гэтай аперацыі ўдзельнічала каля 100 тыс. салдат вермахта, сілы ВМФ Рэйха і паветраныя сілы. Армія Нарвегіі налічвала каля 16 тыс. Пад час хуткіх і нечаканых дэсантных аперацый, якія падтрымалі прадстаўнікі «пятай калоны» нямецкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн і нш. гарады. Толькі на Поўначы краіны разгарнулася барацьба за важны порт Нарвік. Дапамагалі яго абараняць англійскі ВМФ. Вельмі хутка Германія захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы і багацейшыя запасы якаснай жалезнай руды і інш. сыравіны.

Наступны крок – 29 кастрычніка 1939 г. Гітлер падпісаў дырэктыву «Гельб» па захопу Францыі. Германія пачала хуткую падрыхтоўку да рашаючай бітвы. На Заходнім фронце былі сканцэнтраваныя групы армій «А», «В» і «С» з прафесійным асабовым складам салдат і афіцэраў – якія пераможна прайшлі па Чэхіі, Польшчы, Дініі, Нарвегіі. Вермахту супрацьстаяла яшчэ больш вялікая групоўка саюзных войск. Вядома, што буйнейшая армія была ў Францыі. Бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская – 11, англійская – 10.