- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
За гады індустрыялізацыі Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-сельскагаспадарчую рэспубліку. Былі створаны новыя галіны прамысловасці: станкабудаўнічая, сельскагаспадарчага машынабудавання, цэментная, хімічная. Шырока вялося прамысловае будаўніцтва, асабліва ў заходніх абласцях БССР. Была ўведзена ў эксплуатацыюэлектрастанцыя ў Мазыры, а таксама другая чарга БелДРЭС. Ажыццяўлялася рэканструкцыя раней уведзеных прадпрыемстваў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы. Колькасць працоўных і служачых павялічылася за пяць перадваенных гадоў (з 1937 г. па 1941 г.) амаль удвая – з 645 тыс. да 1136 тыс.
Але перабольшваць поспехі беларускай прамысловасці не трэба – на тое былі свае натуральныя прычыны. У 1940 г. на Беларусі пражывала 4,8% насельніцтва СССР, у той жа час удзел рэспублікі ў агульнасавецкай вытворчасці не перавышаў2%. У пераліку на душу насельніцтва ўзровень прамысловай прадукцыі быў ніжэйшы ў 2,4 разы. Паэнергазабяспечанасцібеларуская прамысловасць саступала агульнасавецкім паказчыкаму4,6 разы і нават даваенным польскім у два разы. Галіны металаапрацоўкі і машынабудавання – самыя перадавыя – давалі толькі 15,2% ад агульнай вытворчасці беларускай прамысловасці, і прыкладна 72% прамысловай прадукцыі рэспублікі давалі чатыры ўсходнебеларускія гарады: 23,1% – Віцебск, 21,2% – Мінск, 16,6% – Гомель і 11,5% – Магілёў.
Натуральныя прычыны такога адставання беларускай прамысловасці вельмі простыя – БССР знаходзілася ў вельмі небяспечнай прыгранічнай зоне – побач з верагоднымі ваеннымі праціўнікамі – Польшчай, а потым і Германіяй. Развіваць цяжкую прамысловасць такім чынам тут не мела аніякай рацыі, да таго, на Беларусі не было ніводнага радовішча прыроднай сыравіны, прыгоднай для развіцця цяжкай прамысловасці. А ў індустрыялізацыі савецкай краіны галоўны акцэнт быў зроблены менавіта на развіцці цяжкай прамысловасці. Тым не менш, гаварыць аб заняпадзе беларускай прамысловасці так сама няправільна, яна хутка развівалася, але гэта датычыцца галін, традыцыйных для рэгіёну – ільноапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, харчовай і швейнай прамысловасці. Гэтыя галіны так сама працавалі і на абароназдольнасць краіны – яны забяспечвалі армію абмундзіраваннем, харчаваннем і іншымі бытавымі рэчамі.
Важную гаспадарчую і ваенна-стратэгічную значнасць мела развіццё транспартнай сістэмы. У гэтай галіне ў перадваенныя гады былі занятыя 142 тыс. рабочых і служачых. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспадарка. Працягласць чыгункі на тэрыторыі БССР у 1940 г. дасягнула 5,7 тыс. км супраць 3,8 тыс. км у 1913 г. Яе грузаабарот у параўнанні з 1913 г. павялічыўся ў 4 разы. Паскорана развіваўся аўтамабільны транспарт – у 1940 г. аўтапарк рэспублікі налічваў больш за 21 тыс. машын. Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём перавысіла 11 тыс. км.
У сельскай гаспадарке наглядалася існаванне двух сістэм – калгасна-саўгаснай у цэнтры і на ўсходзе Беларусі і пераважна індывідуальна-падворных гаспадарак на захадзе Беларусі. Але гэтая сітуацыя была часовая – усеагульная калектывізацыя была толькі справай часу. Урад у перадваенныя гады пачаў праводзіць мерапрыемствы па эканамічнай стымуляцыі працы калгаснікаў. Уводзілася грашовая ці натуральная аплата за адпрацаваныя працадні, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў i саўгасаў, павышаўся ўзровень механізацыі сельскагаспадарчых работ. Сялянам дазволілі мець асабістыя прысядзібныя гаспадаркі і нават жывёлу – гэта так званыя «сталінскія каровы». Аднак у калгаснай сельскай гаспадарцы назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне развіцця жывёлагадоўлі, недахоп механізатараў i калгасных кадраў масавых спецыяльнасцей, пакуль яшчэ слабае выкарыстанне сельскагаспадарчых машын. Калгаснае кіраўніцтва не мела аніякай свабоды ў вырашэнні гаспадарчых пытанняў – яно вымушана было толькі выконваць загады з цэнтра – дзе мала што ведалі пра гаспадарчыя асаблівасці канкрэтнага рэгіёну.
Хуткае развіццё прамысловасці і механізацыя сельскай гаспадаркі запатрабавала вялікую колькасць кадраў, і менавіта ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Былі створаны тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў – рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага навучання. У 1940-1941 навучальным годзе ў Беларусі мелася 40 такіх школ, 15 рамесных і 6 чыгуначных вучылішч. Пашыралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у 1940-1941 навучальным годзе дзейнічала 128 тэхнікумаў і вучылішч. Інжынераў і спецыялістаў кіруючага рангу рыхтавала сістэма вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1940 г. у БССР працавала 25 ВНУ.