- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
Вайна значна паўплывала на міжнародную дзейнасць такой арганізацыі, як Камінтэрн. 22 мая 1943 г. газета «Праўда» апублікавала пастанову Прэзідыўма выканкама Камінтэрна аб самароспуску. Гэта было абгрунтавана тым, што кіраваць рабочым рухам з аднаго цэнтра лічылася немагчымым. Сталін у адказах карэспандэнту агенцтва «Рэйтэр» асабліва ўказаў – што Масква гэтым крокам паказала, што не жадае працягваць палітыку«сусветнай рэвалюцыі».Гэта значна аблягчыла адносіны Савецкага ўрада з краінамі Захаду. Але і камінтэрнаўскія структуры не зніклі – яны былі пераведзены пад крылоадзела міжнароднай інфармацыі ЦК УКП(б).
У 1942 г. савецкі ўрад патрабаваў, каб ўзброеныя сілы ЗША і Англіі правялі ў Заходняй Еўропе аперацыі большага размаху і гэтым прымусілі гітлераўскае камандаванне зняць з савецка-германскага фронту не менш 40 дывізій. Урады абедзвюх краін на словах пагаджаліся, але пад рознымі прычынамі адкладвалі адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Так, на сумеснай Англа-амерыканскай канферэнцыі ў Касабланцы ў студзені 1943 г. яны вырашылі галоўны накірунак сваёй дзейнасці перанесці ў Міжземнамор’е і захапіць Сіцылію. У пачатку чэрвеня 1943 г. саюзнікі афіцыйна давялі да Масквы тое, што другі фронт у 1943 г. адкрыты не будзе. Сталін адказаў, што давер СССР да саюзнікаў знаходзіцца пад пагрозай. Аднак пасля перамогі пад Курскам Чырвонай Арміі заварушыліся памочнікі Ф.Рузвельта. Яны лічылі, што прэстыж СССР у выніку аднаасобнай перамогі над Германіяй не дазволіць ЗША дыктаваць умовы пасляваеннага светапарадку. На англа-амерыканскайканферэнцыі ў Квэбэке ў жніўні 1943 г.згадзіліся на правядзеннеаперацыі «Аверлорд»– фарсіравання Ла-Манша 1 мая 1944 г. А далей, у лістападзе 1943 г. Ф.Рузвельт нават будзе патрабаваць таго, каб штурм Берліна быў праведзены амерыканскімі войскамі.
Вызначанасць з тэрмінамі адкрыцця другога фронту палепшыла адносіны паміж СССР, Англіяй і ЗША. Склаліся магчымасці да сумеснай сустрэчы трох лідэраў кааліцыі. У кастрычніку 1943 г. у Маскве прайшла канферэнцыя міністраў замежных спраў, на якой быў падпісаны пратакол, пацвярджаючы намеры саюзнікаў адкрыць другі фронт і разгледжаны пытанні, якія выносіліся на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў. Была падпісана «Дэкларацыя чатырох дзяржаў па пытанню аб усеагульнай бяспекі», якую ад імя гаміньданаўскага ўрада падпісаў пасол Кітая ў Маскве. Такім чынам гэтая краіна надзялялася статусам вялікай дзяржавы.
Цегеранская канферэнцыя,на якой упершыню сустрэліся Ф.Рузвельт, У.Чэрчэль і І.Сталінпрайшла з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г.У 1943 г. ужо бачная была перспектыва перамогі. Для гэтага важна было разам з ЗША і Англіяй прыступіць да падрыхтоўкі планаў пасляваеннага ўрэгулявання.
На канферэнцыі былі прыняты такія важныя рашэнні, як «Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве», ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах«усеагульнай бяспекі». Былі ўхвалены таксама такія важныя рашэнні, як патрабаванне«безагаворачнай капітуляцыі Германіі», аб аднаўленні незалежнасці Аўстрыі, аб адказнасці нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. Сталін спачатку згадзіўся с прапановай саюзнікаў аб расчляненні Германіі на асобныя дзяржавы, але да 1945 г. змяніў сваё рашэнне. Савецкі лідар паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі, але на ўмовах, якія падлягалі вызначэнню ў далейшым.
Канчаткова было прынятае рашэнне пачаць аперацыю «Аверлорд»–адкрыццё другога фронту ў Еўропе ў маі 1944 г.СССР абавязаўся ў момант высадкі саюзнікаў правесці буйнамаштабную наступальную аперацыю.
Шмат крыві савецкаму лідэру папорціла «польскае пытанне». Да гэтага часу адносіны паміж польскім урадам у эміграцыі (дакладней, у Лондане) і Масквой былі разарваныя па прычыне абнародавання немцамі факту расстрэлу савецкімі ўладамі пад Катынью тысяч польскіх афіцэраў. Да гэтага адносіны складваліся адносна добра, на тэрыторыі СССР нават быўствораныз палонных салдатаў польскай арміі корпус генерала Андэрса колькасцю каля 75 тыс.чалавек, які потым змагаўся ў Афрыцы і Італіі. У.Чэрчыль прапанаваў правесці ўсходнюю мяжу Польшчы па лініі Керзана, але далучыць да яе тэрыторыю Усходняй Прусіі – супраць чаго выступіў Сталін. Таму пытанне аб польскай мяжы было перанесена на далейшыя сустрэчы. Гэта яшчэ больш абвастрыла савецка-польскія супярэчнасці.
Цегеранская канферэнцыя мела надзвычай вялікае палітычнае значэнне. Яна знаменавала вышэйшую ступень у развіцці адносін унутры антыфашысцкай кааліцыі – была створана так званая«Вялікая тройка»,існаванне якой гаварыла пра блізкія адносіны паміж лідэрамі свету. Цегеранская «Дэкларацыя трох дзяржаў аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве» паказала ўсяму свету паслядоўнасць намераў саюзнікаў на поўную перамогу і абадзёрыла Чырвоную Армію, якая, па словах Сталіна, пачала стамляцца ад аднаасобнай барацьбы з Германіяй.
Вынікі:у канцы 1942 – 1943 гг. канчаткова была парушана мара германскага кіраўніцтва аб сусветным панаванні і аб перамозе над СССР. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі пад Сталінградам і Курскам, зняцце блакады Ленінграда і пачатак вызвалення Украіны падштурхнулі саюзнікаў да больш актыўных дзеянняў па падрыхтоўцы адкрыцця другога фронту і вымусіла ісці на кантакты з кіраўніцтвам СССР у пытаннях пасляваеннага светапарадку. Гэта гаворыць аб тым, што менавіта СССР з’яўляецца галоўным фактарам дасягнення карэннага пералому ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі.