Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Савецка-фінляндская вайна

З жніўня 1939 г. Масква праводзіла палітыку далучэння да СССР тэрыторый, уключаных у сваю «сферу ўплыву» згодна з сакрэтнымі пратаколамі да савецка-германскіх пагадненняў. Апошняй у чарзе стаяла Фінляндыя – з увядзеннем яе ў палітычную арбіту Масквы, па-сутнасці, аднаўлялася былая мяжа Расійскай імперыі пачатку XX ст. Вырашэнне фінляндскага пытання адпавядала і мэце забеспячэннябяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда, бо мяжа праходзіла ў 32 км. ад горада. Сучасныя артылерыйскія сістэмы дазвалялі абстрэльваць калыску рэвалюцыі з тэрыторыі Фінляндыі.

У кастрычніку 1938 г. па кастрычнік 1939 г паміж СССР і Фінляндыяй ішлі перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. Савецкі Саюз прапанаваў Суомі перадаць сабе ў арэнду на 30 год порт Ханко, а так сама абмяняць частку фінскай тэрыто- рыі – 2761 кв. км на 5529 кв. км савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але на значна меншай фінскай тэрыторыі знаходзілася 8 буйных цэлюлозна-папяровых камбінатаў і ГЭС Раўхала, якая вырабляла трэцюю частку энергіі ў Фінляндыі, а так сама развітая транспартная сетка. СССР прапаноўваў незаселеную і нераспрацаваную тэрыторыю.

Фінскі бок адхіліў прапановы Масквы. СССР выкарыстаў ваенны інцыдэнт на мяжы і 30 лістапада 1939 г. часткі Чырвонай Арміі перасеклі савецка-фінляндскую мяжу. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу – за 14 дзён, аднак вайна зацягнулася. У складзе Чырвонай Арміі на савецка-фінскім фронце ўдзельнічала ад 550 да 760 тыс. чал. Вайна была дрэнна падрыхтавана, кіраўніцтва краіны не дала Генштабу часу для распрацоўкі дэталёвага плана дзеянняў і разгортвання ваенных частак. Фінскае камандаванне вельмі ўдала выкарыстоўвала ўсе магчымасці мясцовасці і прыродных умоваў, а так сама магутнасці «лініі Манэргейму». Таму на першым этапе баёў у снежні 1939 г. яны мелі пэўныя перавагі, а савецкія войскі панеслі вялізарныя страты. З 11 лютага 1940 г.пачаўся другі этап ваенных дзеянняў. Чырвоная Армія была ўзмоцнена танкавымі і авіяцыйнымі злучэннямі, атрымала цёплае абмундзіраванне. У пачатку сакавіка была пераадоленая «лінія Манергэйма», і войскі пачалі наступленне на сталіцу Фінляндыі.

Збоку СССР у ваенных дзеяннях прымалі ўдзел да 760 тыс. чалавек, 11 тыс. гармат, 3000 танкаў, 3000 самалётаў, караблі Балтыйскага і Паўночнага флатоў, Ладажскай флатыліі. З боку Фінляндыі – усе яе ўзброеныя сілы колькасцю каля 600 тыс. чалавек (разам з рэзервам), каля 900 гармат, 270 самалётаў, 60 танкаў і 29 караблёў. Ваенную і дыпламатычную падтрымку фінам аказвалі Англія, Францыя, Швецыя, Нарвегія, Італія. На баку фінаў змагаліся тысячы дабравольцаў з Еўропы і Амерыкі. Вялікія краіны дамагліся 14 снежня 1939 г. выключэння СССР з ліку членаў Лігі Нацый. Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі «маральнае эмбарга» на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. А англійскі ваенны кабінет разгледзеў 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза, нават планавалася нанесці паветраныя бомбавыя ўдары па нафтавых промыслах Закаўказзя.

Цікава, што з пачаткам вайны на тэрыторыі Фінляндыі быў створаны паўстанцкі «ўрад Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі» – ці так званы «ўрад Куусінена». Гэтая акцыя была дзейснай спробай палітычнага націску на Хельсінкі. Яна давала зразумець ураду Суомі, што непрыняцце патрабаванняў СССР можа прывесці да змены палітычнага строю ў гэтай краіне. Было нават распачата стварэнне «фінляндскай народнай арміі». Падчас перамоваў у сакавіку 1940 г. выкарыстанне фактара «Куусінена» вымусіла Хельсінкі прыняць усе ўмовы савецкага ўрада. 12 сакавіка 1940 г. мірнае пагадненне было падпісана ў Маскве, Фінляндыя захавала свой суверэнітэт, але ўмовы СССР ёй прыйшлося выканаць усе і ў поўным аб’ёме.

Вайна была вельмі непапулярнай сярод савецкага народу. Чырвоная Армія панесла неапраўдана вялікія страты. Гэта 65 тыс. чалавек забітымі, 20 тыс. страчанымі без вестак, параненымі і абмарожанымі каля 200 тыс., захварэўшымі – 51 тыс. чалавек. Вайна паказала слабасць Чырвонай Арміі – што ў вялікай ступені паўплывала на рашэнне Гітлера перапыніць падрыхтоўку нападу на Англію і пераарыентаваць агрэсію на Усход – супраць СССР. Калос у яго ўяўленні стаяў на гліняных нагах.

Вынікі:Як бачна, сацыяльна-палітычныя працэсы ў заходніх рэгіёнах СССР у перадваенныя гады цяжка назваць адназначнымі. Разам з тым, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939-1940 гг. адбылося значнае ўзмацненне краіны. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. кв. км. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам пераўтварэнняў, праведзеных тут у канцы 1939 – першай палове 1940 г., быў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія рэгіёны пасля ўз’яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў.