- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыяўвіхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.
Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В.Глебаў, М.А.Макараў. І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі.
Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі пасля вайны адчынены мемарыялы загінуўшым на тэрыторыі гэтых краін савецкім салдатам.
У рэспубліках былога СССР уведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў.
Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. І ужо за гады вайны з’явілася шмат часовых абеліскаў і проста крыжоў над магіламі нашых салдат. У сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месцаў і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». А пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза». Менавіта ў ім упершыню 3 ліпеня аб’яўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа. Закон прадугледжваў узвядзенне помніка Перамогі ў Мінску і шматлікіх помнікаў на магілах воінаў і партызан, над якімі бралі шэфства школы, прамысловыя прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі.
У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу– помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Мемарыял быў адчынены 5 ліпеня 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стаў адразу вядомы ва ўсім свеце. Менавіта гэты мемарыял сімвалізуе ўсе тыя незвычайныя, невыносныя пакуты, якія зведаў беларускі народ. Уражлівае помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыноў змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі. Малодшы з іх – Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, паўтарыўшы подзвіг А.Матросава.
Асобае месца ва ўшанаванні подзвігу салдата, які змагаўся супраць нацызму і фашызму, займае Брэсцкая крэпасць. Мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» – нагрудная скульптура воіна і штык-абеліск вышынёй 100 м. Побач – трыбуны і трохярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці, непадалёк гарыць Вечны агонь Славы. Мемарыял ствараўся як помнік гераізму савецкіх салдат, але не трэба забывацца і на тое, што ў верасні 1939 г. крэпасць зведала тыднёвую жорсткую асаду нямецкіх войск, і абаранялі яе беларусы, салдаты польскай арміі.
Як даніна ўдзячнасці беларусаў Чырвонай Арміі вырас і 5 жніўня 1969 г. быў адкрыты велічны Курган Славы. Сотні тысяч людзей прыняло ўдзел яго насыпанні. Сімвалам славы беларускіх воінаў і партызанаў з’яўляецца ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, дзеВечны агонь – гэта жывы напамінак аб патрыётаў, аддаўшых жыццё за Беларусь.
Помнікаў трохгадовай партызанскай барацьбы з’яўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971 г. паблізу Ушач у Віцебскай вобласці. На вяршыні ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.
Імёны воінаў, партызан, падпольшчыкаў увекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. Своеасаблівым летапісам народнага подзвігу стала кніга«Навечна ў памяці народнай», у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі з’яўляецца 146-тамовае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», якое будзе завершана да 60-годдзя Вялікай Перамогі.
Ніхто не забыты, нішто не забыта– гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранаў, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.