- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
Адным з вызначальных фактараў хуткай перамогі пад час аперацыі «Баграціён» з’яўляецца шырокі партызанскі рух ва ўсходніх раёнах Беларусі і дапамога з боку насельніцтва Беларусі. Важнейшай акцыяй беларускіх партызан было правядзеннетрэцяга этапу «рэйкавай вайны», пачатага за тры дні да наступлення савецкіх войск. Партызаныпадарвалі больш за 40 тыс. рэек, паралізаваўшы рух на чыгунцы. Гэта значна знізіла мабільнасць нямецкіх войскаў, па сутнасці паралізавала іх магчымасць да шырокага манёўру.
З пачаткам наступлення Чырвонай Арміі партызаны самастойна вызвалілі шэраг населеных пунктаў, іх атрады займалі важныя плацдармы, пераправы праз рэкі. Актыўную дапамогу і падтрымку савецкім войскам аказвалі жыхары Беларусі. Разам з партызанамі яны разбуралі варожыя камунікацыі, дарогі, рабілі лясныя завалы, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, пераправы, з’яўляліся праваднікамі, выконвалі даручэнні. Шмат дзе ствараліся атрады самаабароны, якія мужна баранілі свае вёскі ад падпальшчыкаў, ад адступаючых груп ворага. Мясцовае насельніцтва дапамагала фарміраванням Чырвонай Арміі адшукваць салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх часцей. З дапамогай мясцовых жыхароў толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці было ўзята ў палон ці знішчана пры аказанні супраціўлення каля 9 тыс. салдат і афіцэраў.
14 чэрвеня 1944 г. у адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б было створана 185 знішчальных батальёнаў. Яны налічвалі 16640 байцоў. Ім дапамагалі 7 тыс. груп садзейнічання, якія налічвалі 42730 чалавек. Толькі за ліпень 1944 г. імі былі паланёныя звыш 22 тыс. чалавек.
У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі, якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом Урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.
Акрамя непасрэднай дапамогі ваенным, насельніцтва вызваленых раёнаў шмат рабіла для аднаўлення інфраструктуры рэспублікі, якая ў першую чаргу была партэбна для далейшага паспяховага наступлення. Яны выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін было адноўлена больш як 10 тыс. км чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў. За тры дні працоўныя Мінска аднавілі мост цераз раку Свіслач, перашылі чыгуначнае палатно. Ужо 9 ліпеня ў Мінск прыбыў першы цягнік, а ў Брэст першы цягнік прыбыў ужо на трэці дзень пасля яго вызвалення. Насельніцтва Беларусі прыцягвалася да мабілізацыі сродкаў у фонд абароны, у час збору хлеба і іншых прадуктаў, падпіскі на трэцюю ў 1944 г. і чацвёртую ў 1945 г. дзяржаўныя ваенныя пазыкі.
Шырока на вызваленай тэрыторыі прайшоў прызыў у Чырвоную Армію.Тэрыторыя заходняй і цэнтральнай Беларусі не пазнала шырокай эвакуацыі ў 1941 г., таму людскія рэзервы захаваліся, не гледзячы на палітыку генацыду з боку нямецкіх акупацыйных уладаў. За перыяд з пачатку вызвалення Беларусі да сярэдзіны студзеня 1945 г. у армію было мабілізавана звыш 560 тыс. чалавек, да якіх дадаліся 147 тыс. удзельнікаў партызанскага руху. Але перад гэтым адбыўся парад партызанаў, які з’явіўся той высокай ацэнкай ўкладу беларусаў у справу агульнай перамогі.
Мітынг і парад працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці адбыўся 16 ліпеня 1944 г.На яго сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, быў запрошаны камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (зараз Ніжні Ноўгарад). Грандыёзны партызанскі парад з’явіўся дастойным завяршэннем гераічнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць нямецкіх захопнікаў.