Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы №9

  1. Калі і ў выніку якіх ваенных аперацый былі вызваленыя першыя населеныя пункты на Беларусі?

  2. Чаму Чырвоная Армія не здолела вызваліць Беларусь цалкам у 1943 г.?

  3. Як зваліся сістэмы нямецкіх абаронных збудаванняў на Беларусі?

  4. Якія інтэрнацыянальныя ваенныя часці прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі?

  5. Якія мэты стаялі пад час першых аднаўленчых работ на Беларусі ў 1943-1944 гг.?

  6. У чым былі асаблівасці правядзення першага і другога этапу Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»?

  7. Якую ролю адыгрывалі партызанскія фарміраванні на Беларусі пад час правядзення аперацыі «Баграціён»?

  8. У чым праявіліся дыспрапорцыі пад час аднаўлення народнай гаспадаркі БССР у пасляваенныя гады?

  9. Чаму, на ваш погляд, аднаўленне сельскай гаспадаркі значна адставала ад тэмпаў аднаўлення прамысловасці ўвогуле?

Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны

Асноўныя паняцці:

мабілізацыйны народна-гаспадарчы план; патокавы метад; вытворчасць працы; метад акадэміка Е.Патона; унутраныя дзяржаўныя заёмы; ваенны падатак; нарміраваны гандаль; натуральны дзяржпадатак; ленд-ліз; пачыны; ўсасаюзныя сацыялістычныя спаборніцтвы; рух шматстаночнікаў; рух за сумяшчэнне сумежных прафесій; рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў; рух тысячнікаў; камсамольска-маладзёжныя брыгады; выпуск звышпланавай прадукцыі; Фонд абароны; лагерныя канструктарскія бюро; устаноўка рэактыўных мінамётаў; Завод «Гомсельмаш»; званне «франтавых» брыгад; верш Я.Купалы «Беларускім партызанам»; песня Н.Сакалоўскага «Мы – беларусы!»; Савецкае Інфармацыйнае Бюро; Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры Саўнаркоме СССР; танкавая калона імя Дзімітрыя Данскога; авіяэскадрылля імя Аляксандра Неўскага.

Перавод эканомікі ссср на ваенны лад

Барацьба з германскай агрэсіяй ішла не толькі на франтах, але і ўтыле Чырвонай Арміі. Важнасць гэтай працы вельмі добра ўсведамляла кіраўніцтва СССР, якое шмат намаганняў выкарыстала для забеспячэння фронту ўсім неабходным: узбраеннямі, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і шмат чым іншым. Нягледзячы на цяжкасці вайны, людзі здолелі закласці ў савецкім тыле падмурак ваеннай перамогі над Германіяй.

Ваенная акупацыя Германіяй заходніх рэгіёнаў СССР паставіла савецкую гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Пад акупацыяй апынулася каля 40% насельніцтва, трэць прамысловасці і вялікія, да паловы, сельскагаспадарчыя актывы. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюцьмабілізацыйны народна-гаспадарчы планна ІІІ квартал 1941 г. які павінен быў перавесці эканоміку цалкам на ваенныя рэйкі. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.

Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база

Страта эканамічнага патэнцыялу на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень-снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Тым не менш, у канцы 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. Больш падрабязна глядзіце аб рэарганізацыі прамысловасці і гаспадарчай дзейнасці ў тэме 5.

Наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі патрабавалі ўсё большых паставак ваеннай тэхнікі. Пастаўкі стрымліваліся з-за таго, што не хапала паліва, электраэнергіі, металу. Асабліва вострай стала гэтая праблема да канца 1942 г. У выніку ДКА прыняў шэраг рашэнняў накіраваных на павышэнні здабычы вуглю ў раёнах Кузбаса, Урала, Падмаскоўя. У 1943 г. з-за баёў на Каўказе, знізіла здабычу нафтаздабываючая прамысловасць, але вытворчасць бензіну вырасла на 10%, а дызпаліва ў 2,3 разы. У дапамогу бакінскаму нафтаваму раёну хутка развіваўся Урала-Волжскі нафтавы раён. У 1943 г. павялічылася выпрацоўка электраэнергіі, прычым амаль палову энергіі давалі электрастанцыі Урала і Заходняй Сібіры. На працягу 1943 г. былі вырашаны праблемы,звязаныя з недахопам металу, электраэнергіі і паліва. Былі вынайдзены новыя дакладныя тэхналогіі і формы арганізацыі працы. Так,патокавы метаддазволіў на авіяматорных заводах павялічыць паказчыкі па вытворчасці працы на 25%. У выніку ў 1943 г. прамысловасць дала фронту 35 тыс. самалётаў ці на трэць больш за 1942 г. Пачаўся выпуск новых мадыфікацый самалётаў – знішчальнікаў Ла-5 ФН, Як-9, двухмеснага штурмавіка Іл-2 і інш.

Хутчэй за ўсё развівалася танкабудаўніцтва. Тут упершыню быў выкарыстаны метад адліўкі вялікіх стальных дэталяў у металічных формах, што дазволіла знізіць працаёмкасці і павялічыць вытворчасць працы ў 3 разы! Шэраг заводаў выкарыстоўваў больш перадавы метад штампоўкі дэталяў замест ліцця і коўкі. Ручная зварка карпусоў была заменена на аўтаматычную па метаду акадэміка Е.Патона.

У верасні 1943 г. танкабудаўнікі пачалі пастаўляць на фронт новы цяжкі танк ІС- ці Іосіф Сталін. Канструктар Ж.Коцін дастойна адказаў на з’яўленне ў немцаў «Тыграў» і «Пантэр». У пачатку 1943 г. на фронт так сама пайшлі першыя самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі САУ-122, а крыху пазней – ІСУ-152 і ІСУ-122. Спыніўся ў 1943 г. выпуск лёгкіх танкаў, за кошт гэтага колькасць танкаў, якія былі прадстаўленыя фронту ў гэтым годзе крыху скарацілася ў параўнанні з 1942 г. У 1943 г. вырасла колькасна і якасна вытворчасць стралковай зброі. Асаблівая ўвага надавалася выпуску аўтаматычнай зброі – пісталетам-кулямётам і кулямётам.

Рост ваеннага патэнцыялу абапіраўся на адпаведную сістэму фінансавання. Але ў СССР не было такіх магчымасцяў, як у Германіі, якая абрабавала і працягвала рабаваць захопленыя краіны Еўропы. Асноўнай крыніцай фінансавання вайны ў СССР становіцца падатковая сістэма і ўнутраныя дзяржаўныя заёмы, а так сама банальная эмісія грошаў. У 1944 г. доля прамых ваенных выдаткаў складала 58% дзяржаўнага бюджэту. Рэзка абясцэньваліся грошы, што цяжка ўдарыла па простым грамадзянам. З 1942 г. быў уведзенываенны падатак, які распаўсюджваўся на гарадское і на сельскае насельніцтва, на іждзевенцаў, ваеннаслужачых тылавых частак. За гады вайны па яму сабралі 72,1 млрд. рублёў. З чатырох ваенных займаў паступіла ў бюджэт 89,7 млрд. рублёў. Да таго, урад «замарозіў» уклады насельніцтва ў ашчадных касах.

Сярэдні заробак да канца вайны склаў прыблізна ад 270 рублёў у гандлі да 470 рублёў у прамысловасці і 525 на чыгунцы. Адначасова кошты на харчаванне ў нарміраваным гандлі былі наступныя – 1 руб. за 1 кг хлеба, 12 руб за 1 кг мяса, 25 – за 1 кг масла. Рынкавыя кошты былі значна вышэйшыя – да 130 руб за 1 кг мукі, 230 руб за 1 кг мяса, 150 руб за 1 дзесятак яек.

Рэсурсы дзяржавы ў сферы забеспячэння былі вельмі абмежаванымі, таму былі вызначаны катэгорыі асоб, якія забяспечваліся ў першую чаргу, і перш за ўсё гэта былі ваенныя і рабочыя ВПК. У выніку акупацыі былі страчана 47,1% плошчаў, занятых пад пасевамі зерневых і тэхнічных культур. Увогуле па краіне ў 1941 г. валавы збор зерня склаў толькі 57,9% у параўнанні за 1940 г. Вёска аддала фронту значную частку сваіх рабочых рук. Колькасць працаздольных мужчын на сяле да канца 1942 г. скарацілася на 60%. Заставаліся інваліды, хворыя, не прыдатныя да ваеннай службы, старые і падлеткі. Месца прызваных у Чырвоную Армію мужчын занялі жанчыны, падлеткі, пенсіянеры і інваліды. У сувязі з недахопам працоўных рэсурсаў на сяле да выканання сельскагаспадарчых работ прыцягвалася працоўнае насельніцтва гарадоў, частка служачых, навучэнцы старэйшых класаў, студэнты тэхнікумаў і ВНУ (у 1942 г. – каля 2 млн. чалавек).

Значна знізіліся даходы сялянскіх сем’яў нават у параўнанні з цяжкімі 30-мі гадамі. Галоўную частку даходаў яны атрымлівалі ад асабістых гаспадарак, бо калгасы амаль нічога не плацілі. Але і гэтая прадукцыя прадавалася, каб сплаціць дзяржпадаткі і падпісацца на абавязковыя дзяржзаймы. У дадатак, сялянскі двор павінен быў выканаць інатуральны дзяржпадатак– гэта абавязковыя пастаўкі зерня, мяса, малака і г.д. Кошты такіх дзяржзакупак былі сімвалічнымі. Ураджайнасць зерневых культур знізілася амаль удвая – з 8,6 да 4,4 ц на гектар. У 1942 г. удалося сабраць толькі 25 млн. т зерня. Колькасць статку кароў скарацілася напалову, значна зменшыліся надоі малака. Між тым фронт патрабаваў харчавання, а прамысловасць сыравіны.

На патрэбы арміі былі перададзены аўтамабілі, трактары, коні, якіх на вёсцы заставалася ўсё меней і меней. Новыя пастаўкі тэхнікі для сельскай гаспадаркі спыніліся, і каля 80% работ прыходзілася весці ў ручную.

За гады вайны скарацілася вытворчасць прадметаў спажывання. Галоўным чынам яны накіроўваліся на патрэбы фронту. Узнік дэфіцыт амаль на ўсё, што парадзіла шырокае распаўсюджанне спекуляцыі, на якой нажылі вялікія капіталы пэўныя «дзяльцы». Ва ўмовах карткавай сістэмы і татальнага дэфіцыту шырокія памеры набыў менавы гандаль.