Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы №8

  1. Чаму перамогі саюзнікаў на Ціхім акіяне і ў Паўночнай Афрыцы не можна лічыць паваротам у лёсе Другой сусветнай вайны?

  2. Якія мэты на лета-восень 1942 г. ставіліся перад германскімі войскамі на рускім фронце?

  3. Якія падзеі суправаджалі выданне загада №227 «Ні шагу назад!» у савецкай арміі?

  4. Якія этапы мае Сталінградская бітва? Як складваліся падзеі пад час кожнага з этапаў?

  5. Якія міжнародныя вынікі мела перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам? Якія вынікі перамога мела для салдат і насельніцтва СССР?

  6. Чаму менавіта пад Курскам Германія намеціла буйную наступальную аперацыю?

  7. Якая стратэгія была абрана савецкім камандаваннем у Курскай бітве?

  8. Як вырашаўся лёс другога фронту ў Еўропе? Чаму толькі восенню 1943 г. было прынятае канчатковае рашэнне аб правядзенні дэсантнай аперацыі ў Паўночнай Францыі?

  9. Якія пытанні разглядаліся на Цегеранскай канферэнцыі? Чаму гэтая канферэнцыя мела вялізарны палітычны ўплыў на міжнародныя адносіны?

Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

Асноўныя паняцці:

Смаленская аперацыя; Камарын; Беларускі фронт; Гомельска-Рэчыцкая аперацыя; Калінкавіцка-Мазырская аперацыя; 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі; этапы аперацыі «Баграціён»; сістэма абароны «Фатэрлянд»; 1-ы, 2-гі і 3-і Беларускія франты; 1-ы Прыбалтыйскі фронт; «кацёл»; авіяполк французскіх лётчыкаў «Нармандыя»; трэці этап «рэйкавай вайны»; дзяржаўныя ваенныя пазыкі; прызыў у Чырвоную Армію; партызанскі парад; канверсія; рэшткавы прынцып дапамогі лёгкай прамысловасці; калгасная сістэма; трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі.

Пачатак вызвалення Беларусі

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці –гарадскі пасёлак Камарын. 20 воінам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А праз некалькі дзён злучэнні 65-й арміі на ўчастку Карповічы-Уборкі фарсіравалі раку Сноў і з баямі 27 верасня вызвалілі райцэнтр Церахоўка Гомельскай вобласці.

У ходзе правядзення Смаленскай аперацыівойскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэрыкаў і Краснаполле.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла задачу перад войскамі Калінінскага, Заходняга і Цэнтральнага (з 20 кастрычніка 1943 г. Беларускага) франтоў – разграміць нямецкую армейскую групоўку «Цэнтр» і вызваліць ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі. У Стаўцы меркавалі, што вермахт летам 1943 г. панёс вялікія страты, канчаткова дэмаралізаваны і таму не зможа стрымаць наступлення Чырвонай Арміі. Аднак вермахт восенню 1943 г. паказаў, што яшчэ не страціў сваёй баяздольнасці.

6 кастрычніка 1943 г. пачалося наступленне савецкіх войскаў на Віцебскім напрамку. Ужо на другі дзень часці 3-й і 4-й савецкіх армій вызвалілі ад немцаў Невель і 320 іншых населеных пунктаў. Аднак замацаваць свой поспех яны не здолелі. Германскае камандаванне перакінула ў раён Гарадка з іншых участкаў фронту 7 пяхотных і 1 танкавую дывізіі. Наступленне было спынена. Гарадоцкая наступальная аперацыя была адноўлена толькі ў снежні 1943 г. Гарадок быў вызвалены 24 снежня 1943 г. часцямі 11-й гвардзейскай і 43-й армій. Вялікімі былі страты войскаў Калінінскага фронту. На Віцебскім напрамку ў кастрычніку-снежні 1943 г. яны склалі 169 тыс. чалавек.

У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту(камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) удала правяліГомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх 18 лістапада 1943 г. быў вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада Гомель і 14 студзеня 1944 г. Мазыр. На поўдні рэспублікі войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 кіламетраў у глыб варожай абароны ў паласе шырынёй звыш 100 кіламетраў. У той самы час савецкія войскі вызвалілі яшчэ некалькі раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

У баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічала і 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкіпад камандаваннем палкоўніка З.Берлінга, сфарміраваная на тэрыторыі СССР. Першыбой яна правяла 12 кастрычніка 1943 г. пад мястэчкам Леніна каля Горак. У гэтым баі зараджалася савецка-польская садружнасць.

Восенню і зімой 1943-1944 г. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры – Гомель і Мазыр. Яны занялі зручныя пазіцыі, з якіх летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Наступленне савецкіх войск на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і ўсяго насельніцтва рэспублікі.