Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

«Бітва за Англію»

Пасля капітуляцыі Францыі Англія ў адзіночку супрацьстаяла Германіі. Згубны курс «замірэння» урада Н.Чэмберлена прывёў да яго паражэння на парламенцкіх выбарах 10 мая 1940 г. Кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У.Чэрчылем заняў вельмі жорсткую антыгерманскую пазіцыю. 4 ліпеня У.Чэрчыль у выступленні перад парламентам заявіў аб вайне да пераможнага канца і адмёў усе варыянты перамоў з Гітлерам. У сваю чаргу – Берлін у гэты перыяд быў гатовы да кампрамісу з Лонданам, аб чым было сказана Гітлерам у сваёй прамове ў рэйхстагу 19 ліпеня 1940 г.

Вермахт рыхтаваўся да выканання дырэктывы №16 «Марскі леў». Акупацыя Англіі павінна была распачацца 17 ліпеня 1940 г. Трынаццаць ударных дывізій, агульнай колькасцю каля 260 тысяч чалавек павінны былі пераправіцца праз Ла-Манш. Аднак Англія ўяўляла сабой вельмі крэпкі арэшак. Для паспяховага правядзення аперацыі Германіі патрабавалася значная перавага ў паветраных сілах і на моры. Аднак менавіта ў Англіі былі вельмі моцныя паветраныя сілы і самы моцны ваенна-марскі флот у свеце. Пачатак аперацыі «Марскі леў» некалькі разоў пераносіўся. Спробы Германіі паслабіць краіну масавымі бамбардзіроўкамі не мелі вялікага выніку. З ліпеня па канец кастрычніка 1940 г. англійская авіяцыя страціла 915 знішчальнікаў, нямецкія страты склалі 1733 самалётаў.

У.Чэрчыль разумеў ўсю небяспечнасць становішча краіны, таму ён звяртаецца 25 чэрвеня 1940 г. да І.В.Сталіна і да кіраўніцтва ЗША, каб схіліць іх да агульнай барацьбы супраць Германіі. Аднак Англія не ўяўляла сур’ёзнай палітычнай сілы, таму Масква пакінула прапановы У.Чэрчыля без адказу. А ЗША «рабіла грошы» на еўрапейскай вайне – ваенная прадукцыя пастаўлялася абодвум бакам. Так, прыватныя фірмы ЗША да 1944 г. пастаўлялі нафтапрадукты гітлераўскай Германіі. Толькі вясной 1941 г. урад ЗША стварыў ваенныя базы ў Грэнландыі і Ісландыі, і актывізавалася барацьба супраць германскіх падводных лодак у Атлантыцы.

Толькі 14 верасня 1940 г. нямецкія ваенныя пераканалі Гітлера адкласці аперацыю «Марскі леў» на нявызначаны тэрмін у сувязі з вялікай ступенню рызыка правалу, хаця ўсе папярэднія ваенныя аперацыі вермахта былі не менш рызыкоўныя. Але сухапутныя генералы былі нязвыклыя да правядзення вялікіх марскіх дэсантных аперацый. Такім чынам – у Еўропе застаўся толькі адзін сур’ёзны канкурэнт – гэта СССР. Толькі пасля разгрому ўсходняга велікана Гітлер разлічваў канчаткова перамагчы Англію.

Вельмі хутка ў Лондана з’явіўся моцны козыр ў ваеннай і дыпламатычнай барацьбе супраць Германіі. 27 кастрычніка 1940 г. брытанскія матэматыкі раскрылі прынцып работы нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма». Гэта дазволіла ведаць аб усіх перагаворах германскага ваеннага камандавання. Было канчаткова высветлена, што агрэсіі супраць Англіі ў бліжэйшай будучыні не будзе.

Агрэсія Германіі на Балканах

Пасля перамогі над Захадам асаблівую ўвагу Берліна прыцягвалі краіны Балканскага рэгіёну. Па-першае, гэта быў важны стратэгічны рэгіён у планах падрыхтоўкі вайны супраць СССР. Балканскія краіны пры правядзенні адпаведнай работы з іх урадамі маглі стаць саюзнікамі Берліна і іх тэрыторыю, матэрыяльныя і людскія рэсурсы можна было б выкарыстаць у вайне супраць Савецкага Саюза. Да таго, на Балканах вельмі моцны ўплыў мела Англія – і гэты ўплыў трэба было ліквідаваць.

У адносінах да Балгарыі, Румыніі, Венгрыі і Фінляндыі праводзілася палітыка як прамога націску, так і выкарыстоўвалася пакрыўджанасць гэтых краін на СССР, асабліва Румыніі і Фінляндыі. Новым саюзнікам абяцаліся і значныя тэрытарыяльныя набыцці на Усходзе.

Румыніі абяцалі вярнуць Малдавію (Бесарабію) і дадаць паўднёвыя раёны Украіны. У адказ урад Антанэску дазволіў ўвесці на тэрыторыю краіны германскія войскі і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР. Аналагічную згоду даў урад Фінляндыі восенню 1940 г., якой была абяцана Карэлія і Ленінградская вобласць, акрамя тэрыторыі багацейшых нікелевых радовішчаў.

Пасля жорсткага націску з Берліна ў сакавіку 1941 г. аб далучэнні да «траістага пакта» заявіў урад Балгарыі. Гэта рашэнне было з незадавальненнем успрынятае балгарскім народам. У выніку ў краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Берлін так сама апрацоўваў урад Югаславіі. Вельмі моцную падтрымку Германіі аказвалі сепаратысцкія колы харвацкіх нацыяналістаў. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні да «траістага пакту». Гэта выклікала востры палітычны крызіс у краіне і прывяло да дзяржаўнага перавароту 27 сакавіка 1941 г. Новы ўрад генерала Сімовіча 5 красавіка 1941 г. заключыў дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. СССР імкнуўся захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі, але такія памкненні ў склаўшайся рэчаіснасці ў Еўропе былі немагчымымі да выканання. Падпісанне такога дагавору перакрэслівала ўсе планы гітлераўскай Германіі, таму без аніякіх цырымоніяў 6 красавіка 1941 г. германскія, італьянскія і венгерскія войскі ўторгліся ў Югаславію. Яшчэ не дамогшыся канчатковай перамогі, 12 красавіка Гітлер падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй. А 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі. Харватыя была абвешчана «незалежнай» дзяржавай.

Найбольш моцныя пазіцыі Англія мела ў Грэцыі. Менавіта з гэтай нагоды, адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі разгарнуліся ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Гарыстая мясцовасць спрыяла грэкам, якія доўгі час малымі сіламі трымалі абарону на горных перавалах на балгарскай і албанскай межах. Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Але ў выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка капітулявала. Германскія і італьянскія войскі акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры, у тым ліку востраў Крыт, якому адводзілася роля плацдарма для захопу Суэцкага канала і краін Бліжняга Усходу. Паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад кантролем агрэсараў, якія значна ўмацавалі свае пазіцыі. Краіны, якія не пайшлі насустрач агрэсіўным планам Берліна, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць.