- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
Нягледзячы на тое, што германскія войскі акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба з ходу фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці да Дняпра вермахту не ўдалося. Толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танкавага корпуса змаглі прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны. Так сама ўпарта абараняліся часці 47-га стралковага корпуса генерал-маёра С.І.Паветкіна і 4-га паветрана-дэсантнага корпуса генерал-маёра А.С.Жадава ў раёне Бабруйска. Гэта дазволіла заняць баявыя рубяжы свежым савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнтральных раёнаў краіны.
12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й (палкоўніка П.К.Жывалёва) і 73-й (палкоўніка А.І.Акімава) стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту, а таксама знішчальны батальён з ліку 1200 мясцовых жыхароў. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава.
З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф.А.Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М.Ц.Раманава за 10 дзён баявых дзеянняў было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Асабліва ўпартыя баі разгарнуліся на Буйніцкім поле пад Магілёвам. Цяжкія баі адначасова ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.
1 ліпеня камандуючым Заходнім фронтам быў прызначаны нарком абароны маршал С.К.Цімашэнка. Былое кіраўніцтва фронту і частку вышэйшых камандзіраў на чале з камандуючым генералам арміі Д.Р.Паўлавым за быццам бы «бяздзейнасць» і «баязлівасць» былі асуджаны і расстраляны.
Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі генерал-лейтэнанта П.А.Курачкіна сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель. Адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны, у якой удзельнічала больш як 1500 танкаў і бронемашын. Праціўнік быў адкінуты на 30-40 кіламетраў. Але 7-мы механізаваны корпус быў спынены сіламі 47-га нямецкага матарызаванага корпуса на подступах да Лепеля, а 5-ты савецкі корпус апынуўся ў акружэнні, з якога да 10 ліпеня 1941 г. у раён Оршы выйшла толькі частка савецкіх войскаў. У нямецкі палон пад Лепелем трапіў сын Сталіна – Якаў.
Другой наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з’яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова. 13 ліпеня 63-ці стралковы корпус генерал-лейтэнанта Л.Р.Пятроўскага правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 20-30 кіламетраў у напрамку Бабруйска. Контрудар войскаў 21-й арміі скаваў сілы 8-мі нямецкіх дывізій, што не дазволіла ім хутка фарсіраваць Днепр і выйсці на аператыўную прастору ў напрамку Раслаўль-Смаленск.
Такі ход баявых дзеянняў выклікаў трывогу ў стаўцы вярхоўнага галоўнакамандавання Германіі. Вермахт спыніў наступленне ў канцы ліпеня 1941 г. на Смаленскім напрамку і перайшоў да ўмацавання флангаў групы армій «Цэнтр». У гэтых умовах для абароны гомельскага напрамку савецкае кіраўніцтва 24 ліпеня стварыла Цэнтральны фронт, кіраваць якім прызначылі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова.
У першай дэкадзе жніўня нямецкае камандаванне кінула ў наступленне на Гомель звыш 25 дывізій, галоўным чынам танкавых і матарызаваных. Баі за горад працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў і 100 самалётаў. У ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. савецкія войскі і апалчэнцы пакінулі Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіраваная нямецкімі войскамі.
Трагізм першых дзён вайны вынікаў не толькі з вялікіх тэрытарыяльных страт, але з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія. Так, за 18 першых сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронту панеслі страты агульнай колькасцю 417790 чалавек, а ўсяго за 6 месяцаў 1941 г. страты Чырвонай Арміі склалі 4473800 чалавек.
Вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у «катлах» пад Беластокам, Гродна і Мінскам больш за 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем – 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам – 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам – 100 тыс.чалавек, пад Бранскам і Вязьмай – 663 тыс. чалавек.Але быў нанесены і адчувальны ўрон групе армій «Цэнтр». Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.
Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр, дазволілі мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.