Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Напад Германіі на ссср

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза былі разгорнутыя 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Усе злучэнні адпавядалі штатнаму раскладу ваеннага часу. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная колькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 3,5 млн. чалавек.

Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзіліся ў заходніх ваенных акругах. Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5,3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах былі дыслацыраваныя 2,9 млн. чалавек.

Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.

Чырвоная Армія

Суадносіны

Вермахт

Асабовы склад, млн. чалавек

2,9

1:1,2

3,5

Танкавых дывізій

40

2,3:1

17

Механізаваных дывізій

20

1,2:1

16,5

Гармат і мінамётаў, тыс.

49,3

1,6:1

31,0

Танкаў і знішчальных гармат тыс.

10,0

2,8:1

3,5

Ваенных самалётаў, тыс.

7,7

1,9:1

4,0

Што датычыцца суадносін сіл на беларускім напрамку, то войскам Заходняй асобай ваеннай акругі 22 чэрвеня 1941 г. супрацьстаяла вялікая групоўка вермахту, так званая група армій «Цэнтр»пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока.

Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі

Асабовы склад

Дывізій

Гармат і мінамётаў

Танкаў

Самалетаў (баявых)

ЗахАВА

627 300

44

10 087

2202 (новай канструкцыі 383)

1789 (новай канструкцыі 303)

Вермахт

820 000

50

14 300

1800

1680

Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва адзначала, што каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію на галоўным накірунку прэвентыўным ударам Чырвонай Армііў момант разгортвання сіл вермахта і арганізацыі фронту і ўзаемадзеянне радоў войск. На астатніх участках дзяржмяжы прадугледжваецца актыўная абарона. Аднак такія планы не збыліся. Як адзначыў кіраўнік генштабу сухапутных сілаў вермахту Ф.Гальдэр, «наступленне нашых войскаў, як бачна, з’явілася для праціўніка на ўсёй працягласці фронту поўнай тактычнай нечаканасцю...».

Прыгранічныя баі ў Беларусі

Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. У першы дзень баявых дзеянняў паветраныя сілы СССР страцілі 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою. Яго роля як маральнага фактара, была даволі высокай, таран дастаўляў шмат непрыемнасцей германскім паветраным асам. У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск. У першыя дні вайны быў дапушчаны стратэгічны пралік савецкага ваеннага камандавання. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій, у тым ліку 8 танкавых і 4 матарызаваных, а гэта каля 350 тыс. салдат і афіцэраў і 2 тыс. танкаў. Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што гэтыя сілы трапілі ў акружэнне.

У выніку мэтанакіраванай дзейнасці дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі былі разбураны вузлы сувязі, згублена кіраўніцтва войскамі. 22 чэрвеня ў штаб Заходняга фронту (створанага з войск Акругі) з Масквы прыйшла дырэктыва наркома абароны С.Цімашэнкі, у якой патрабавалася неадкладна распачаць наступальныя дзеянні «з мэтай разгрому нямецкіх груповак у раёнах, дзе яны парушылі дзяржаўную граніцу». Арганізаваць наступленне было немагчыма, але з самага пачатку вайны германскія войскі адчулі на сабе моц супраціўлення, якога яны не сустракалі ў Еўропе. Нягледзячы на адыход часцей Чырвонай Арміі ад Гродна, 29-я танкавая дывізія контратакавала праціўніка і часова адкінула яго на некалькі кіламетраў на захад.

Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, без вады і ежы, пры вострай нястачы боепрыпасаў і медыкаментаў, гарнізон крэпасці амаль месяц мужна змагаўся з ворагам. Гарнізон чакаў наступлення Чырвонай Арміі і зняцця блакады, але Чырвоная Армія была ўжо далёка на Усходзе.Мужнасць і гераізм праявілі афіцэры П.М.Гаўрылаў, I.М.Зубачоў, Я.М.Фамін, У.В.Шаблоўскі, М.В.Несцярчук, А.I.Махнач, сяржанты Р.К.Семянюк, А.Д.Раманаў, Т.Г.Грабянюк і інш. За бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М.Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава, якія выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат, а таксама бутэлькі з гаручай сумессю – знакаміты «кактэйль Молатава»і знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка. Аднак,з паўднёвага захаду да сталіцы прарваўся 47-мы матарызаваны корпус з групы Гудэрыяна. 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Па звестках нямецкага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам і Мінскам часці вермахта захапілі ў палон 330 тыс. ваеннаслужачых, больш за 3000 гармат і 3332 танкі, а таксама шмат боепрыпасаў і вайсковай маёмасці.

Мінск вельмі пацярпеў пад час абароны. Горад рэгулярна бамбіла нямецкая авіяцыя, ён гарэў. Цэнтралізаваная эвакуацыя з горада не праводзілася. Яшчэ 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі выехалі ў Магілёў. Пры гэтым не быў эвакуіраваны архіў СНК БССР, а кіраўніцтва Вярхоўнага Савета пакінула ў сейфе спісы членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем’яў. На падставе гэтых дакументаў адбыліся першыя масавыя арышты і расстрэлы ў Мінску.