Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы №4

  1. Чаму цяжкая прамысловасць у СССР развівалася галоўным чынам у ўсходніх раёнах?

  2. Як развіваліся міждзяржаўныя гаспадарчыя стасункі ў 1939-1941 гг. паміж СССР і Германіяй?

  1. Якую ролю адыгрывала прамысловасць БССР у забеспячэнні абароназдольнасці Савецкага Саюза?

  2. Па якіх накірунках развівалася ідэалагічная праца сярод насельніцтва СССР напярэдадні вайны з Германіяй?

  3. У чым сутнасць кадравага пытання ў Чырвонай Арміі ў канцы 1930-х гг.?

  4. Якім чынам адбывалася пераўзбраенне Чырвонай Арміі новымі відамі зброі?

  5. Якія мерапрыемствы прадпрымала савецкае ваеннае камандаванне вясной-летам 1941 г. па пераадоленню агрэсіі Германіі? Што было памылковага ў гэтых мерапрыемствах?

Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Асноўныя паняцці:

«прэвентыўная» вайна; план «Барабароса»; «маланкавая вайна»; ідэалагічная вайна; тэорыя расавай непаўнавагі; «націск на ўсход»; айчынная вайна; група армій «Цэнтр»; прэвентыўны ўдар; страты Чырвонай Арміі; ўдарныя кулакі; Беластоцкі выступ; дыверсанты; Брэсцкая крэпасць; «кактэйль Молатава»; Указ «Аб ваенным становішчы»; мабілізацыйны народнагаспадарчы план; эвакуацыя; Дзяржаўны Камітэт Абароны; картачная сістэма; Стаўка Вярхоўнага Камандавання; палітрукі; асобыя аддзелы НКУС; знішчальныя батальёны; Народнае апалчэнне; Буйніцкае поле; бітва за Маскву; асаднае становішча; ваенны парад 7 лістапада; контрнаступленне савецкіх войск; ленд-ліз; «Атлантычная хартыя»; Аб’яднаныя нацыі; пытанне аб межах; савецка-англійскі дагавор аб саюзе.

Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны

22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Савецкаму паслу ў Берліне В.Дэканозаву і наркому па замежных справах В.Молатаву былі перададзены дакументы, у якіх вайна аб’яўлялася «прэвентыўнай», мэта яе –«пазбавіць сусветную цывілізацыю ад небяспекі бальшавізму». Такім чынам нацыскае кіраўніцтва Германіі спрабавала абгрунтаваць свой напад на СССР.

Непасрэдная падрыхтоўка да нападу на Савецкі Саюз была распачатая адразу пасля захопу еўрапейскіх краін. Галоўным дакументам з’яўлялася дырэктыва №21, вядомая якплан «Барабароса», падпісаная А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Гэты стратэгічны план дэталёва распрацоўваўся гітлераўскім ваенным камандаваннем іўяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.

У ваеннай частцы прадугледжвалася ў ходзе «маланкавай вайны» разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акружыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. У першыя дні вайны планавалася разграміць галоўныя сілы Чырвонай Арміі. У далейшым, да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР. Савецкі Саюз заганяўся ў азіяцкую частку, за лінію Астрахань-Волга-Архангельск і страчваў галоўныя прамысловыя раёны. Уральскія прадпрыемствы разбураліся пад час масіраваных налётаў люфтвафэ.

У палітычным сэнсе вайна супраць СССР – гэта перш за ўсё ідэалагічная вайна. У гэтай вайне сутыкнулася дзве радыкальныя ідэалогіі, якія стаялі на краях палітычнай палітры – камуністычная і нацыская. Камуністычная ідэалогія ўспрымалася нацыстамі як вораг яшчэ з 1920-х – пачатку 1930-х гг., калі менавіта камуністы былі галоўнымі палітычнымі канкурэнтамі нацыянал-сацыялістаў пад час германскіх парламенцкіх выбараў. Камуністычная ідэалогія прапаноўвала свой від будучага грамадства, і прынцыпы яго будаўніцтва карэнным чынам супярэчылі тэорыям, распрацаваным нацыстамі. Менавіта з гэтай нагоды яе носьбіты падлягалі фізічнаму вынішчэнню, а дзяржавы, якія будавалі сваё жыццё на падставе камуністычнай ідэалогіі, павінны былі знікнуць з палітычнай карты свету.

У дадатак да ідэалогіі, была прывязаная тэорыя расавай непаўнавагіславянскага насельніцтва. Менавіта за кошт славянскай тэрыторыі, у выніку так званага«націску на ўсход»(Drang nach Osten),Гітлер прапаноўваў пашырыць для трэцяга Рэйху «жыццёвую прастору» германскай нацыі. Нацыстамі ставіліся пад сумленне здольнасці славян ствараць уласныя дзяржавы на падставе таго, што менавіта ў СССР кіруе «савецкі яўрэйска-бальшавісцкі рэжым». З гэтай нагоды вайна адрознівалася ад германа-французскай, германа-нарвежскай накіраванасцю на татальнае знішчэнне ўсіх носьбітаў варожай ідэалогіі, прадстаўнікоў «шкодных нацый», а так сама ўсіх, хто не выкажа пакорнасці заваёўнікам.

У гаспадарчым сэнсе рыхтавалася татальная эксплуатацыя мясцовых рэсурсаў усіх відаў на карысць Германіі, пры гэтым мерапрыемствы насілі характар прамога рабаўніцтва.

З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчыхарактар за будучыню краіны і яе народаў. Менавіта такі характарайчыннай вайныпадкрэсліў у сваім выступленні 3 ліпеня 1941 г. па радыё лідар краіны І.Сталін.