Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

Прычыны таго, што вайна пачалася для Савецкага Саюза з грандыёзных паражэнняў на франтах, самыя розныя. Яны датычацца як палітычных, так і ваенна-тэхнічных і тактычных бакоў.

Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І.Сталіна, састаўной часткай якога было сталінскае «прадбачанне» палітычнай сітуацыі ў свеце. Згодна з яго шапказакідальніцкімі заявамі, накшталт «...калі вайна і пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю, а на варожы ўдар Чырвоная Армія здольная адказаць сакрушальным трайным ударам». Сур’ёзна дэзарыентавала камандаванне Чырвонай Арміі, асабліва штабы заходніх ваенных акруг, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., абвяргаючая як беспадстаўныя чуткі аб намеры Германіі ў хуткім часе напасці на СССР. Гэтая ўпэўненасць Сталіна мацавалася на тых падставах, што Германія яшчэ ваявала з Англіяй. Да таго,па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР.

Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй.

Планы вядзення вайны, распрацаваныя ў савецкім Генштабе перад вайной не адпавядалі сітуацыі, якая складвалася на франтах. Замест выкарыстання падзвіжнай абароны, якая прадугледжвала адыход пад націскам ворага ад аднаго падрыхтаванага рубяжа да другога, пры гэтым затрымліваючы яго пранікненне, выкарыстоўвалася тактыка контрудараў, у якіх гінулі дзесяткі тысяч салдат і яшчэ больш пападалі ў акружэнні, пры нязначных аператыўных выніках.

Германія своечасова перавяла сваю эканоміку на ваенны лад, ажыццявіла мілітарызацыю ўсёй краіны, далучыла да свайго патэнцыялу эканоміку Заходняй Еўропы. Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Якасная перавага нямецкіх узброеных сіл была відавочнай.

Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб’ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. Тым не менш, савецкае кіраўніцтва лічыла, што колькаснай перавагінад ворагам дастаткова, каб яго разграміць.

На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіі супраць ваенных кадраў. Асабліва гэтае датычылася вышэйшага каманднага саставу. Масавыя рэпрэсіі паралізавалі ініцыятыўнасць тых камандзіраў, якім пакінулі жыццё. Сляпое выкананне дырэктыў Стаўкі і Генштаба не адпавядала хуткім зменам абставін на франтах і вяло да вялізарных страт і паражэнняў.

Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязьу арміі, якая базіравалася на правадных тэлефонах. Перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі. У будучым ні Стаўка, ні Генштаб часта не будуць дакладна ведаць аб сітуацыі на франтах, што прывядзе да прыняцця памылковых загадаў.

Да прычын паражэнняў можна дадаць яшчэ дзесяткі фактараў. Гэта і недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай акружэння і шмат чаго яшчэ. Але галоўнае, трагедыя паражэнняў праявілася не ў першыя дні памежных баёў, а пад час контрбаёў23-30 чэрвеня. Яны паказалі, што нашы войскі на ўсіх узроўнях – ад Стаўкі да малодшых камандзіраў не былі падрыхтаваныя ў сваёй масе не толькі да першых, нечаканых баёў, а да вайны наогул.