Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекции.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.51 Mб
Скачать

Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне

Пасля трохгадовай нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітычны статус. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

Сталін дамагаўся ўключэння дзвюх рэспублік у новы сусветны орган, спасылаючыся на велізарныя страты і ўклад Беларусі і Украіны ў перамогу над фашысцкаю Нямеччынай. Але ёсць меркаванне, што Сталін так сама праследаваў яшчэ адну мэту, калі настойваў на членстве савецкіх рэспублік у ААН. Гэтае ён рабіў больш з той прычыны, каб суняць украінскі і беларускі нацыянальныя рухі, якія выявілі сябе ў часе акупацыі. Прэм’ер-міністр Чэрчыль на Ялцінскай канферэнцыі згадзіўся з першымі довадамі Сталіна. «Я спачуваю Беларусі, – сказаў ён, – якая перамагае тыранаў, сплываючы крывёю».

А крыві пралілася на Беларусі сапраўды зашмат. На пачатак мая 1945 г., калі скончылася вайна, Беларусь страціла звыш 2,2 млн. Жыхароў, 380000 было дэпарціравана чорнарабочымі ў Германію. Было спалена альбо разбурана 209 гарадоў і мястэчак і 9 200 вёсак (1,2 млн. будынкаў). Рэспубліка страціла 61% коней. 69% буйной рагатай жывёлы. 89% свіней, 78% авечак. Матэрыяльныя страты ў дзяржаўных цэнах 1941 г. дасягалі 75 млрд. рублёў. Буйнейшыя гарады, такія як Мінск альбо Віцебск, на 80-90% ляжалі ў руінах.

Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі

Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету. Трыбунал устанавіў змест злачынстваў гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вермахту – усяго 24 асобы. Падсудныя: Герынг, Рыббентроп, Кейтэль, Розенберг, Франк, Фрык, Кальтенбруннэр, Штрэйхер, Йодль, Заўкель, Зэйс-Інкварт і Борман, Гесс, Функ і Рэдэр, Шырах, Шпеер, Нейрат і інш. мелі адвакатаў на свой выбар, усе правы падсудных былі захаваныя. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвячаліся 249 карэспандэнтамі з розных краін свету. Былі заслуханы сведкі і разгледжаны больш за 5 тыс. дакументальных пацверджанняў злачынстваў нацыстаў. З Беларусі такія дакументы прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Але галоўнае – віна даказвалася на падставе дакументаў, складзеных самімі абвінавачанымі.

Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС, СД, гестапа, нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме і даказаў неправамоцнасць версіі аб «прэвентыўным» характару вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Даказальную базы для гэтых працэсаў так сама прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДзК. Беларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку 1944 г. узначальваў Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраныя бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.