Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Архітэктура Мінска

Іду між трамвайных званкоў,

Між гудкоў Да Ленінскай плошчы, Да Дома ўраду. Вось новый будынак, Яшчэ... і яшчэ... А вось на вачах устае камяніца. Мне радасна бачыць, як буйна расце Штодня беларуская наша сталіца. Максім Танк

Кожны беларус рана ці позна пачынае асэнсоўваць, што ёсць для яго наша сталіца, наш горад-герой, наш Мінск. Для нас, беларусаў, гэты горад здаецца самым прыгожым, чароўным і лепшым горадам у свеце. Ні Нью-Йорк з яго хмарачосамі, ні Парыж з Елісейскімі Палямі і Эйфелевай вежай, ні Берлін, ні Лондан, ні якая іншая сталіца свету не можа параўнацца са сталіцай нашай дзяржавы, дзе зачароўвае, бярэ ў палон літаральна ўсё: і суладны з рытмам шум праспектаў, таямнічая цішыня паркаў і бульвараў, шчырасць і гасціннась жыхароў.

- Сапраўдная еўрапейская сталіца! – у захапленні выдыхаюць замежнікі, якія першы раз наведваюць Мінск. – Абавязкова прыедзем яшчэ! – гавораць на развітанне.

І гэта не дзяжурныя фразы, сказаныя, каб не пакрыўдзіць гаспадароў, гэта даніна павагі тым людзям, якія зрабілі сённяшні Мінск адлюстраваннем эпохі, дзякуючы якім старажытны горад на Свіслачы – сведка многіх гістарчыных падзей – выстаяў у суровыя часіны бітваў, адрадзіўся, жыве і квітнее.

Мяркуйце самі. Сёння ў Мінску налічваецца больш за 250 школ, 21 вышэйшая ўстанова, 135 бібліятэк, каля 30 тэатраў, 19 музеяў, больш за 30 гасцініц, больш за 100 прамысловых прыдпрыемстваў, на долю якіх прыходзіць 75% прамысловай прадукцыі рэспублікі.

Асобнае месца ў нашай сталіцы адводзіцца помнікам гісторыі і культуры. Усе яны – і тыя, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, і створаныя у больш позні час – з’яўляюцца багатай гісторыяй народа.

Самым выдатным помнікам манументальнай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску з’яўляецца Чырвоны касцёл святых Сымона і Алены. 3 ім звязана трагічная гісторыя. Адзін з найбагацейшых памешчыкаў Мінскай губерні, прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Эдвард Адам Вайніловіч і яго жонка Алімпія ахвяравалі вялікія сродкі, на якія і быў узведзены гэты храм. На гэта мужа і жонку Вайніловічаў падзвігла гора, якое спасцігла сям'ю: у 1897 годзе памёр іх сын — дванаццацігадовы Сымон, а ў 1903 годзе не стала і дачкі, дзевятнаццацігадовай Алены. Чырвоны касцёл, асвечаны ў гонар святых Сымона і Алены, стаў, такім чынам, сімвалам няўцешнага бацькоўскага гора і светлай памяці іх заўчасна адышоўшых у нябыт дзяцей. Гісторыя гэтага будынка ўвабрала ў сабе грамадскія перамены, якія адбываліся ў ХХ стагоддзі на Беларусі.

Пасля грамадзянскай вайны касцёл як культавае збудаванне перастаў выконваць свае функцыі. З 1935 года тут працаваў польскі нацыянальны тэатр, а затым кінастудыя. У 1942 годзе акупацыйныя ўлады дазволілі адкрыць касцёл, але пасля вайны ён зноў быў ліквідаваны. У 60-я гады будынак не ўпісваўся ў праект рэканструкцыі сучаснай плошчы Незалежнасці, а таму яго спрабавалі знішчыць, а на вызваленым месцы пабудаваць кінатэатр. Толькі дзякуючы грамадскасці, удалося выратаваць такі арыгінальны комплекс. У 1975 годзе будынак рэканструявалі і размясцілі ў ім Рэспубліканскі дом кіно. Толькі з 1990 года гэта святыня была канчаткова вернута Рымска-каталіцкай канфесіі. 24 верасня 2004 года ля Чырвонага касцёла адкрыўся мемарыял “Звон Нагасакі” ў імя ўсіх ахвяр, якія загінулі ад атамных выбухаў у Хірасіме і Нагасакі, пацярпелых у катастрофе на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, а таксама тых, хто застаўся ў марскім палоне на падводных атамных крэйсерах. Кожную нядзелю ў 12 гадзін званы Міснка, Нагасакі і Хірасімы гучаць адначасова, заклікаючы кожнага прыняць удзел у акцыі памяці і папярэджання.

Гукі званоў, як галасы сэрцаў, адлятаюць высока ў неба і з “Вострава Слёз”, які знаходзіцца на рацэ Свіслач у маляўнічым акружэнні панарамы праспекта Машэрава і Траецкага прадмесця. На востраве ўстаноўлены мемарыяльны помнік “Сынам Айчыны, што загінулі за яе межамі” ў памяць воінаў-беларусаў, якія загінулі ў Афганістане. У аснову гэтага архітэктурнага вобраза пакладзены раннехрысціянскі храм, пабудаваны ў ХІІ ст. Ефрасінняй Полацкай - “нябеснай заступніцай Беларусі”.

На левым беразе Свіслачы знаходзіцца вядомы на ўсю рэспубліку і далёка за яе межамі архітэктурны комплекс “Траецкае Прадмесце”, адноўлены ў нашы дні па чарцяжах, старых фотаздымках, архіўных матэрыялах і актыўна ўключаны ў сучасную гарадскую інфраструктуру. З праспекта Машэрава (Пераможцаў) добра бачны чатыры каменныя дамы, у адным з якіх размясціўся кніжны магазін “Вянок”, інтэр’ер якога стылізаваны пад кніжную лаўку ХІХ ст. Назва магазіна – дань памяці М. Багдановічу, выдатнаму паэту-лірыку, чый адзіны прыжыццёвы зборнік так і называўся – “Вянок”. Унутры квартала знаходзяцца будынкі, у якіх размясціліся музеі, сувенірныя і антыкварныя магазіны, утульныя кафэ і рэстараны, дзе можна прыемна бавіць час з сябрамі і калегамі.

Нямала цікавых, арыгінальных будынкаў было ўзведзена ў сталіцы ў савецкія часы. Частка з іх з'явілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і, на шчасце, захаваліся да нашых дзён. Уздоўж праспекта Скарыны ўзвышаюцца даваенныя будынкі Дома ўраду, Дома афіцэраў, Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, Беларускай політэхнічнай Акадэміі, гідраметэаралагічнай абсерваторыі. У гэты ж час былі ўзведзены адметныя будынкі тэатра оперы і балета, Палаца піянераў і школьнікаў, Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі.

У пасляваенны час быў створаны не пазбаўлены маляўнічасці, хаця і досыць пампезны, архітэктурны комплекс цэнтральнай магістралі Мінска — Сталінскага, а потым Ленінскага (цяпер — Францішка Скарыны) праспекта, на якім вылучаюцца будынкі Галоўпаштамта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага універсальнага магазіна (вядомы як «ГУМ»), цырка, многіх жылых і адміністрацыйных будынкаў, комплекс плошчы Перамогі. Праспект Францішка Скарыны — галоўная магістраль беларускай сталіцы. Даўжыня яго — больш за 11 кіламетраў. Праспект створаны ў пасляваенны час на месцы вуліцы Савецкай і Барысаўскага тракта. Яго перарываюць галоўныя плошчы Мінска — Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Якуба Коласа і Калініна. Найбольш адметная з іх, безумоўна, плошча Незалежнасці, якая да 1991 года насіла імя Леніна. Плошча займае сем гектараў і, па некаторых звестках, з'яўляецца адной з самых вялікіх у Еўропе. Акрамя ўжо згаданых касцёла святых Сымона і Алены і Дома ўраду на ёй знаходзяцца галоўныя карпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і вышынны гмах інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна. Плошча Перамогі (да 1954 года яна называлася Круглай), без перабольшання, самае святое месца ў Мінску. У 1954 годзе тут устаноўлены 40-метровы манумент у гонар Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і ва ўшанаванне памяці воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1961 года, у дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў, каля падножжа манумента запалены Вечны агонь.

У 1984 годзе ў сувязі з адкрыццём першай лініі метро Плошча Перамогі была капітальна перапланавана. Пад плошчай пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзіць у мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых герояў. На сцяне залы ўсталяваны пласціны з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік, якія ўдзельнічалі ў вызваленні беларускай зямлі ад гітлераўцаў і за свае подзвігі тут былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Уладзімір Караткевіч калісьці адзначыў: “Усе шляхі вядуць не да Рыма, а да родных вербаў і бяроз”, туды, дзе душа адпачывае і радуецца, дзе гучаць песні-гімны, у якіх услаўляецца мудрасць пакаленняў, што жылі на гэтай зямлі да нас. Усе шляхі вядуць нас, беларусаў, да нашай прыгожай і незабыўнай сталіцы, у Мінск. Еўдакія Лось пакінула прыгожае прысвячэнне нашай сталіцы:

Каменным волатам ты да нябёс узрос, Красу тваю не змылі навальніцы. Вянкі гісторыі аздобілі твой лес, Красуй, наш Мінск — любімая сталіца.

Нельга не пагадзіцца са словамі паэткі. Хочацца з усёй шчырасцю пажадаць нашай сталіцы квітнець і радаваць сваёй прыгажосцю кожнага мінчаніна і госця сталіцы, кожнага беларуса.

Скавародка Тацянна Генадьеўна, Верхнядзвінская гімназія

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]