Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Нібы прырода зараз пазяхае.”

Р. Баравікова

Раіса Баравікова – адна з тых яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай паэзіі, якія вызначаюць яе “твар”.Чароўны свет яе твораў, іх водар наталяюць нас сваім хараством. Вершы Р.Баравіковай – гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, што прайшлі праз яе сэрца.

Лірыка Р.Баравіковай – адна з самых жыццярадасных, светлых старонак нашай паэзіі. Яе паэзіі ўласцівы светлы смутак, які адчуваецца нават у самых гарэзлівых радках. Гэта таксама ўзмацняе чароўнасць яе твораў, магчыма, таму, што лёгкі смутак – адно з самых чалавечых, сардэчных і праніклівых пачуццяў.

Зіма мінаецца, чаму ж

На сэрцы боязна – трывожна,

Па белым снезе асцярожна

Бяжыш ад холаду і сцюж? (“Зімовы эцюд”)

Паэтэса – умудроны жыццёвым вопытам чалавек, добра адчувае бясконцы, няўтольны, а часам “жорсткі” рух жыцця – страту маладосці, кахання, блізкіх і любых.

А снег ідзе… Развейваючы ў дым

усё, што мець хацела пажыццёва,

як непазбежны напамін аб тым,-

У змене дзён,

да змены будзь гатовай. (“Снег”)

Раіса Андрэеўна неяк сказала:”Пісаць вершы “на тэму” не ўмею. Але я добра ведаю, пры якім стане душы ў мяне пішуцца вершы…”.

Адчуваючы сябе часцінкай цэлага, чалавек заўсёды шукаў у прыродзе сугучнае свайму настрою, сваім перажыванням. І знаходзіў – ці ў радасным журчанні ручайка, ці ў светлай сонечнай раніцы, ці ў сумнай мелодыі, ці ў лёгкім снезе. Вершы пра снег, музыка пра поры года П. Чайкоўскага , песні заварожваюць спакоем, цішынёй. Наогул ,пейзажная лірыка перадае ўражанні, пачуцці, выкліканыя з’явамі, малюнкамі прыроды.

Белымі сняжынкамі ўся дарожка ўсеяна.

Так пісаў пра снег С. Шушкевіч.

Белы-беленькі дзянёк,

З хмары сыплецца сняжок.

Так пісаў пра снег І. Муравейка.

Радкі абодвух вершаў вылучаюцца асаблівай маляўнічасцю, зрокавай выразнасцю, багаццем гукапісу – сродкамі, якія дапамагаюць убачыць і адчуць гармонію ў прыродзе.

Лёгкія сняжынкі ў цішы

Долу апускаюцца нясмела.

Светла ў полі, светла на душы..

Лёгкія сняжынкі ў цішы…

Трыялет Дануты Бічэль летуценны, лёгкі. Найлепш перадае яго настрой слова “светла”. Метафары (“лёгкія сняжынкі ў цішы долу апускаюцца нясмела”) ствараюць карціну спакою і цішыні ў прыродзе.

Верш Я. Журбы пакладзены на музыку.

Лётаюць, сыплюцца зоркі-сняжынкі-

Белыя, лёгкія, быццам пушынкі

Роўна так сцелюцца ў вёсцы і ў полі,

Круцяцца, круцяцца ціха, паволі.

Прырода роднай зямлі заварожвае ў нацыянальных беларускіх творах. Самым вышэйшым атрыбутам мастацкай вартасці, шэдэўрам з’яўляецца паэма “Новая зямля” Я. Коласа. І прырода тут нашая, беларуская, родная. І “зімы з маразамі, завеі снежныя ў палях”.

Любота, братцы! снег лятае,

Ды так спакойна, так ціхутка!

Куды ні глянь - усё бялютка.

Зімовая прырода ў паэме –гэта казачнае царства. А пад пяром майстра яна становіцца жывой, праўдзівай.

Куцця. Марозна. Хмурнавата.

Сняжок падкідвае заўзята;

Снег на куццю – грыбы на лета,

Такая матчына прымета.

Радкоў пра снег, пра зіму, пра мароз у паэме шмат. І ўсе яны прасякнуты любоўю да роднага краю, да прыроды, да народа. Яны незвычайныя, бо з’яўляюцца сапраўднымі залацінкамі народнай мудрасці.

Паэзія –гэта, напэўна, нейкі няўлоўны сакрэт, які яшчэ ніхто і ніколі не змог разгадаць. Любіце беларускую паэзію, захапляйцеся ёю!

Аляхновіч Алена Адамаўна, Асвейская сярэдняя школа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]