Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…

Р.Барадулін

Што тут чынілася ў даўныя гады,

Што думалі, аб чым спрачаліся тады,

За што змагаліся, як баранілі веру,-

Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу!

М.Багдановіч

У кожнага народа свая гісторыя, свой лёс. Кожнаму чалавеку ўласціва імкненне спазнаць мінулае і будучае. І калі будучыня ўсё ж застаецца загадкай, то мінулае ўсё больш і больш раскрывае свае таямніцы. …Рагвалод, Рагнеда,Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Сымон Будны…Гэты пералік можна доўжыць і доўжыць.Сёння ўсе гэтыя імёны займаюць важнае месца ў беларускай гісторыі, бо менавіта яны паклалі першыя цагліны ў пабудову незалежнай дзяржавы, развівалі культуру, асвету, дбалі пра свой народ.

Беларуская зямля! Багатая, шчодрая, ласкавая…Ты надзяляеш сваіх сыноў і дачок чулай душою, добрым сэрцам, любоўю да ўсяго жывога. Так было спрадвеку. Але гісторыя захавала ў памяці народа імёны толькі тых людзей, хто самааддана служыў свайму народу, бацькаўшчыне, хто ахвяраваў сваім жыццём, дабрабытам дзеля бліжняга, хто чужы боль адчуваў, як свой уласны. Адны згінулі без следу, другія пакінулі пра сябе крывавыя ўспаміны, пасля трэціх засталіся помнікі: у назвах, у мове, у архі-тэктуры. У нас таксама свая гісторыя, сваё мінулае,”у падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш прыносіць плады” (У. Караткевіч). Чытаючы творы пра мінулае, мы даведаемся, што было раней, як жылі, пра што думалі, ад чаго пакутавалі, чаму радаваліся нашы продкі, якія адносіны былі ўнутры дзяржавы і з суседзямі. Яны (творы) прымушаюць асэнсоўваць, усведамляць і …не паўтараць памылак.

Пачнем з летапісаў. За скупымі радкамі летапісаў, жыційнай літаратуры паўстаюць воблікі далёкіх продкаў. Каб іх не было(не дай, Божа!), мы ніколі не даведаліся б ні пра Рагвалода і яго дачку Рагнеду, ні пра Усяслава Чарадзея, ні пра Еўфрасінню Полацкую, ні пра барацьбу Вітаўта і Ягайлы, ні пра тое, як князі і іх народы змагаліся за свабоду свайго краю.

”На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, прыгожа літары выводзіць” летапісец, каб занатаваць для нашчадкаў падзеі дзён мінулых, каб людзі зведалі ”аб прадзедах сваіх, - аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, каму маліліся, чаго яны шукалі”(М.Багдановіч).Таму нізкі паклон перапісчыку Нестару, Аўраамку, невядомаму летапісцу з мястэчка Баркалабава, і многім іншым летапісцам, якія пакінулі пасля сябе сведчанні, дзяржаўныя і прыватныя, што з’явіліся асноўнымі крыніцамі ведаў па гісторыі Беларусі.

Першая паэма пра распад адзінай Русі, міжусобныя войны князёў, палавецкія набегі, пра паход князя Ігара, пра бой на Нямізе – гэта ўсё”Слова пра паход Ігаравы”. Невядомы аўтар папярэджвае, чым заканчваюцца міжусобіцы. І вывад: сіла ў адзінстве, адзін ты - нішто, цябе лёгка перамогуць. Гімн Беларусі і яе землям гучыць у ”Песні пра зубра”. Праблема вайны і міру, праблема экалогіі, праслаўленне князя Вітаўта, прыгажосць роднай зямлі, ідэя нацыянальнага патрыятызму, канцэпцыя гармоніі чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўныя адносіны – гэта ўсё ў паэме. Паэма”Песня пра зубра”накіравана супраць войнаў, супраць знішчэння людзей, лясоў, звяроў.М.Гусоўскі перасцерагае, штоміжусобіцы аслабляюцьдзяржавы, робяць князёў-братоў ворагамі.А прапанова жыць дружна? Гэта сказана амаль пяцьсот гадоў назад. Зноў не паслухаліся, хаця паэма пісалася на латыні, тагачаснай дзяржаўнай мове большасці народаў Еўропы, каб было зразумела італьянцам і немцам, чэхам і французам, палякам і беларусам. Многія выказванні М. Гусоўскага актуальныя і сёння:

…Войны! Злачынная справа – вайна выклікае

Гнеў мой, і слёзы, і боль…

…Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар

Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы,

Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы

Супраць разбою!..

…Нашы лясы – гэта нашых даброт і багацця

Невычарпальны калодзеж…

Цікавасць кожнага народа да спадчыны мінулага была і застаецца. А колькі цікавых старонак пра мінулае адгарнуў нам Уладзімір Караткевіч, аўтар ”Сівой легенды”,”Нельга забыць”, ”Каласоў пад сярпом тваім”. Нават у аснову прыгодніцкіх твораў”Дзікае паляванне караля Стаха”,”Чорны замак Альшанскі” легла вялікая колькасць гістарычнага матэрыялу. З твораў паўстаюць і нашы сучаснікі, як нашчадкі тых, хто змагаўся за народнае шчасце, хто быў рыцарам, сапраўдным інтэлігентам, так і тыя, хто прыгнятаў, выконваў бязглуздыя загады ўладаў, катаваў, рабаваў і знішчаў. Усе героі ўмеюць па-свойму любіць і ненавідзець, пакутаваць і радавацца, адстойваць свае погляды і … нават здраджваць. Іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўленыя гэтымі падзеямі. У кожным творы – эпоха, складаны і часам трагічны лёс Беларусі. Галоўны герой – народ, мужны і таленавіты, які не скарыўся перад нястачамі і прыгнётам, прагне волі і лепшай долі. І ў кожным творы – асэнсаванне гістарычнага працэсу.

А колькі цікавых старонак мінулага адкрылі за апошняе дзесяцігоддзе Кастусь Тарасаў, Вольга Іпатава, Уладзімір Арлоў, Леанід Дайнека, Алег Лойка!.. Пра лёс адарванага ад Радзімы Міколы Гусоўскага даведваемся з аповесці”Час чумы” У.Арлова. А гісторыя Полаччыны гэтага ж аўтара – цікавая, шматгранная, часам трагічная – гэта цэлае даследаванне роднага краю.

Па-мастацку ўзнавіў жыццёвы і творчы шлях беларускага першадрукара Францішка Скарыны Алег Лойка ў сваім рамане”Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае”. А калі чытаеш яго”Скарыну на Градчанах”, здаецца, што разам з каралеўскім садоўнікам ідзеш па вуліцах Прагі 16 стагоддзя, думаеш і разважаеш пра лёс кніг Скарынавых.

А як нам не хапае сёння самаадданых герояў Усяслава Чарадзея і князя Вячкі, якія сваё жыццё прысвяцілі барацьбе за свабоду і незалежнасць роднага княства (а значыць, і роднай зямлі), пра лёс якіх мы даведаліся з твораў Леаніда Дайнекі. Імёны гэтых і іншых слаўных сыноў і дачок нашай зямлі, зорак беларускага Адраджэння, моцных, валявых, годных асоб, якія рабілі ўсё на карысць Айчыны, адкрыў нам сваімі нарысамі і аповесцямі Кастусь Тарасаў.

Падзеі апошняй вайны – гэта таксама ўжо гісторыя. Праўдзіва, без перабольшанняў, без падману адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў творах Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Паўла Місько і іншых пісьменнікаў.

”Для сябе жыць – тлець, для сям’і – гарэць, а для народа – свяціць”, - гаворыць народная мудрасць. Таму і застаюцца ў гісторыі народа асобы яркія, мужныя, якія нешта зрабілі на карысць Радзімы. Але гісторыя захоўвае памяць не толькі пра такіх асоб. Ёсць і тыя, хто пакінуў крывавы след пасля сябе. Напэўна, яны ніколі не задумваліся над тым(як гавораць старажытныя), што ”не трэба рабіць нічога такога, што будзе мучыць на смяротным ложы, бо жыццё імгненнае”.

Гістарычны жанр у беларускай літаратуры перажывае час свайго сцвярджэння ў рэчышчы нацыянальнай і сусветнай культуры. І чым глыбей мы будзем асэнсоўваць сваё гістарычнае мінулае, карпатліва даследуючы яго невядомыя старонкі, тым глыбей будзем усведамляць сябе як самабытную нацыю, якая ведае, адкуль і куды яна ідзе на скрыжаваннях гісторыі і якое яе месца на гэтай зямлі. Таму літаратура пра мінулае нашай Бацькаўшчыны, спалучаная з добрым веданнем гісторыі свайго народа, адыгрывае ў гэтым працэсе самаўсведамлення вялікую ролю. Зварот да літаратуры, да падзей гісторыі і культуры – гэта зварот і да будучага, бо, зразумеўшы мінулае, нам лягчэй будзе ісці ў будучыню, не баючыся яе. Мінулае як агеньчык маяка для карабля, што праз буру імкнецца выйсці з небяспечнага месца. Якое ж наша будучае? Што чакае нашу планету ў трэцім тысячагоддзі? Якое жыццё будзе ў нашых дзяцей?

Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,

Вам доўга крочыць праз гады.

Не забывайцеся ж, якія

Вы пакідаеце сляды. П.Броўка

Сакалова В.І., Бігосаўская сярэдняя школа

Там, дзе я жыву , варта паставіць помнік…

Край прыдзвінскіх лясоў,

Край блакітных асвейскіх азёр,

Квецень буйная траў

Ды хлябоў залацісты прастор,

Шчырым сэрцам табе

Прысягаю ў вернасці я,

Верхнядзвінскі мой край,

Дарагая навекі зямля!

А.Бубала

Шмат узнёслых паэтычных слоў сказана аб прыгажосці Верхнядзвінскай зямлі — аднаго з самых унікальных куткоў на крайнім паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь. Граніца з суседнімі краінамі і раёнамі нашай рэспублікі — Міёрскім, Полацкім і Расонскім — праходзіць большай часткай па рэках, ручаях і азёрах, што надае пейзажам раёна асобы каларыт. Чыстае паветра, маляўнічыя лугі і лясы, памятныя мясціны гісторыі і культуры поўняць душу асаблівым зачараваннем, выклікаюць захапленне.

Гісторыя засялення Верхнядзвіншчыны пачыналася ў эпоху мезаліту. Наша зямля здаўна была заселена балтскімі, а на Асвейшчыне —угра-фінскімі плямёнамі, асіміліраванымі ўжо ў нашым тысячагоддзі славянамі-крывічамі. Аб гэтым сведчаць назвы многіх населеных пунктаў, рэчак, азёр, урочышчаў.

У сярэднявечча нашы землі ўваходзілі ў склад Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, станавіліся арэнай шматлікіх войнаў. Тут праходзіў перадавы рубеж барацьбы рускіх воінаў з крыжаносцамі і іншаземнымі захопнікамі.

У гады Айчыннай вайны 1812 года пры лагеры, які быў створаны непадалёк ад горада Дрысы і займаў тэрыторыю каля 14 кв.км, знаходзіўся штаб першай рускай арміі Барклая-дэ-Толлі. Гэтыя падзеі адлюстраваны ў рамане Л. М. Талстога «Вайна і мір».

На Верхнядзвінскай зямлі войскі Напалеона ўпершыню адчулі на сабе сілу і славу рускай зброі. Тут мужна змагаўся і склаў сваю галаву генерал Кульнеў, дастойны вучань Суворава, герой вайны 1812 г..

Далейшая гісторыя Верхнядзвіншчыны непарыўна звязана з жыццём усёй Беларусі, а з 1917 года — савецкай дзяржавы. Цераз паўстанні 1831 і 1863 гадоў, рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў прайшла наша зямля, пакідаючы ў гісторыі славутыя імёны і помнікі.

Сацыялістычнае будаўніцтва пачыналася ў складаных умовах. Вайна разбурыла гаспадарку, прыйшлі ў заняпад некалі ажыўленыя гандлёвыя цэнтры Дрыса і Асвея, у вёсках панавалі голад і разбурэнне.Аднак, пераадольваючы неймаверныя цяжкасці, прабівалі сабе шлях парасткі новага жыцця. У гэтыя гады раён набыў новае аблічча. Хуткімі тэмпамі ішла калектывізацыя сельскай гаспадаркі.Была разгорнута шырокая сетка школ, бальніц, ліквідавана непісьменнасць.

Усё абарвала вайна. Вялікая Айчынная вайна на Верхнядзвіншчыне — гэта асобная старонка гісторыі, мужная і трагічная. 1110 дзён і начэй доўжылася акупацыя раёна, і ўсе яны былі напоўнены безупыннай барацьбой з ворагам. 15 тысяч жыхароў раёна змагаліся ў гады вайны ў радах народных мсціўцаў, больш 3,5 тысячы нашых землякоў грамілі ворага на франтах. Бессмяротнымі подзвігамі праславілі сваю малую радзіму Героі Савецкага Саюза I. К. Захараў, I. А. Макеенак, I. М. Кабзун, М. М. Мядзель, Э. В. Лаўрыновіч, С. А. Забагонскі, А. М. Бурак, Н. В. Траян. У Асвейска-Расонскай партызанскай зоне пачынаў свой ратны шлях П. М. Машэраў.

Дарагой цаной былі заваяваны свабода і мірнае жыццё. Крывавы след пакінулі фашысты на нашай зямлі. Серыя карных экспедыцый 1943— 1944 гг., найбольш маштабнымі з якіх з'явіліся вядомыя як «Асвейская трагедыя», прынеслі невымерныя пакуты мірнаму насельніцтву. Тысячы старых, жанчын і дзяцей былі расстраляны, спалены, патоплены ў рацэ Свольна; агульная колькасць ахвяр перавысіла 22 тысячы чалавек. Загінуў кожны другі жыхар Верхнядзвіншчыны. Больш 3 тысяч воінаў-вызваліцеляў знайшлі на нашай зямлі свой апошні прытулак.

У самай паўночнай частцы раёна, на стыку граніц трох сёння незалежных, а раней уваходзіўшых у састаў СССР — Латвіі, Беларусі і Расіі — узведзены Курган Дружбы. Ён сімвалізуе цеснае інтэрнацыянальнае адзінства, замацаванае крывёй ў барацьбе з фашызмам у гады вайны.

Цаной самаахвярнай працы Верхнядзвіншчына ў параўнальна кароткія тэрміны залячыла раны вайны.

Быў адноўлены эканамічны патэнцыял раёна, непазнавальна змянілася яго аблічча. У 60-я гады надышоў якасны пералом у матэрыяльным і сацыяльным абліччы вёскі.

Цэнтр раёна, г. Верхнядзвінск, у гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаецца з 1386 года. Раённым цэнтрам Верхнядзвінск (да 25 снежня 1962 года г. Дрыса) стаў у 1924 г.

Сёння горад перажывае другую маладосць. Ён радуе прыгажосцю, чысцінёй, мноствам ландшафтных кампазіцый. Летам патанае ў кветках, зімой уражвае ззяннем ілюмінацыі. Нездарма менавіта Верхнядзвінск—тройчы пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню.

Горад захоўвае свой гістарычны воблік і гарманічна спалучае яго з сучаснымі знаходкамі. Упрыгожваннем Верхнядзвінска з'яўляюцца архітэктурныя помнікі—Свята-Мікалаеўская царква і Касцёл Нараджэння Пан­ны Марыі, дэндрапарк і гарадскі парк, жылыя ком­плексы і аб'екты сацкультбыту. Горад развіваецца і мацнее.

Старадаўнюю гісторыю мае і гарадскі пасёлак Асвея, размешчаны на беразе знакамітага возера. За сваю шматгадовую гісторыю Асвея прайшла цераз шэраг розных гістарычных падзей, адбіла не адзін напад ворагаў, праяўляючы пры гэтым мужнасць і гераічнасць жыхароў.

Багатая наша зямля і талентамі. Шырока вядома дзейнасць цэлай плеяды вучоных і літаратараў з гімназіі пры Забельскім манастыры. Увесь свет ведае імя вядомага географа, даследчыка Сібіры, ураджэнца вёскі Свольна

I. Д. Чэрскага. Свой праект ліквідацыі прыгоннага права прапанаваў Думе памешчык з Каханавіч, фалькларыст і этнограф I. Е. Храпавіцкі. У Дрысе нарадзіліся вучоны і паэт, адзін з заснавальнікаў тувінскай пісьменнасці А. А. Пальмбах і «залаты» дыпламант Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў I. Л. Аскназі, які падтрымліваў цесныя сувязі з I. Я. Рэпіным. Нашымі землякамі з'яўляюцца беларускія пісьменнікі Э. Самуйлёнак і Т. Хадкевіч. У маёнтку Лісна ствараў свае бессмяротныя творы «Выбар гу­вернёра» і «Недарасль» Дзяніс Фанвізін.

Аб прыгажосці роднага краю, яго гісторыі і людзях пішуць нашы сучаснікі – мясцовыя паэты – член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Эдуард Зубрыцкі, вядомы краязнаўца, галоўны аўтар гісторыка – дакументальнай аповесці аб раёне “Памяць”Антон Бубала, сціплая і чароўная Часлава Петрашкевіч. На Верхнядзвінскай зямлі стварае свае выдатныя карціны член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь В.Счасны.Вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі раёна ўнёс вядомы даследчык Барыс Шымук і беларускі пісьменнік Сяргей Панізнік.

Аб мінулым раёна красамоўна распавядаюць шматлікія помнікі і абеліскі.Даўніна і сучаснасць цесна пераплятаюцца ў гэтых месцах, на знакамітым шляху “з вараг у грэкі”.Усяго ў раёне помнікаў вайны налічваецца звыш 250. На ўлік узяты 28 помнікаў археалогіі і 10 — архітэктуры, сярод іх каштоўныя ўзоры неаготыкі — касцёлы ў Росіцы і Сар'і, Асвейскі і Сар'янскі паркі.

Тут заўсёды можна адпачыць душой, дакрануцца да хрысціянскіх каштоўнасцей, паразважаць аб узнёслым і вечным. “За гэтыя каменныя і драўляныя дзівы мы сто разоў паважаем Вас, продкі, і тысячу разоў удзячны вам за тое, што архітэктура – “застылая музыка” – музыка на вякі”, - пісаў У.Караткевіч.

Значны уклад у духоўнае адраджэнне жыхароў раёна ўносяць святары. На працягу многіх стагоддзяў на нашай зямлі захоўваюцца верацярплівасць, права на свабоду веравызнання. Два каталіцкія святары з в. Росіца Юрый і Антоній, прыняўшыя разам з мясцовымі жыхарамі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчын­най вайны, кананізаваны Папам Рымскім у 2000 годзе. 3 таго часу штогод у жніўні ў Росіцкім касцёле праводзяцца Дні памяці Святых Юрыя і Антонія і ўсіх ахвяр Асвейскай трагедыі. У гэтыя дні сюды ідуць пешшу і прыязджаюць шматлікія паломнікі, святары, моладзь з многіх куткоў нашай дзяржавы і з-за мяжы. У памяць аб трагічных падзеях часоў вайны мясцовы святар Вячаслаў Пялінак напісаў кнігу «Росіцкія пакутнікі».

Не менш здзіўляе і прырода Верхнядзвінскага краю.Раён размешчаны ў межах Полацкай нізіны і вызначаецца разнастайнасцю ландшафтаў.Па гушчыні рачной сеткі раён уваходзіць у лік першых у Рэспубліцы Беларусь. Тут працякае Заходняя Дзвіна са шматлікімі прытокамі. З 25 азёр самае вялікае — Асвейскае , па велічыні займае другое месца ў Беларусі, яго плошча складае 5,3 тыс. га.

У раёне створаны рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Асвейскі» з унікальнай фаўнай. Помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння з'яўляюцца Юсціянаўскі і Сахонаўскі дубы.

У 1982 годзе у Верхнядзвінскім лясгасе створаны дэндрапарк плошчай 6,3 га, ён з'яўляецца помнікам прыроды мясцовага значэння. Тут высаджана драўніна-кустарнікавыя пароды , ёсць экзатычныя расліны з Сібіры, Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі,Крыма, Каўказа, Паўночнай Азіі

3 прыродных багаццяў раён мае значныя за­пасы торфу і гліны. Ёсць месцанараджэнні будаўнічага пяску, даламацізіраванага вапняку і мінеральнай вады.

Верхнядзвінскі раён — рэгіён прыгранічны і ў гэтым сэнсе з'яўляецца своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. 3 суседнімі раёнамі Расіі і Латвіі наладжаны нядрэнныя кантакты. Прыкладаюцца на­маганні для прыцягнення замежных інвестараў у сферу паслуг, дрэваапрацоўку, лёгкую прамысловасць, турызм.

Вынікам шматгадовых кантактаў з Прыбалтыйскімі дзяржавамі стала ўтварэнне ў 1998 годзе Еўрарэгіёна «Азёрны край», які аб'ядноўвае памежныя раёны Беларусі, Латвіі і Літвы. За гады існавання Еўрарэгіёна выпрацавана сумесная стратэгія прыгранічнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і сацыяльнай сферы, наладжаны інфармацыйны і культурны абмен. Праводзяцца сумесныя мерапрыемствы па папярэджанню забруджвання басейна ракі Заходняя Дзвіна.

Ветэраны і моладзь прыгранічных раёнаў Бела­русі, Расіі і Латвіі штогод сустракаюцца на Кургане Дружбы.

Зямля бацькоў

Зямля спрадвечных

прадзедаў

Над роснай нівай

Зораў перазвон.

Ты мне навекі ў спадчыну

аддадзена

Жыву табой і дыхаю табой,

Мая зямля

Э.Зубрыцкі

Рундо З.А., Нураўская базавая школа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]