Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край

М. Танк

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель… У.Караткевіч

Сёння ў свеце адным з самых разрэкламаваных і запатрабаваных спосабаў адпачынку з’яўляецца турызм. Існуе вялікая колькасць турыстычных фірм і агенстваў, з дапамогай якіх можна на ўласныя вочы пабачыць французскі Нотр-Дам, егіпецкія піраміды, Рымскі Калізей, праплысці на гандоле па каналах Венецыі ці разам з жыхарамі Бразіліі паўдзельнічаць у іх нацыянальным карнавале. Аматарам турызму можна толькі пазайздросціць, бо ў сваіх падарожжах яны маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з новымі краінамі і іх жыхарамі, іх багатымі і разнастайнымі звычаямі, традыцыямі і ўсім тым, што змяшчае ў сабе такое ёмістае слова “культура”. Той, хто становіцца такім вандроўнікам або паломнікам па культурных мясцінах, не толькі пашырае свой кругагляд, але і ўзбагачае сябе духоўна, бо атрыманыя пад час падарожжа ўражанні не могуць не пакінуць аніякага следу ў сэрцы нават самага чэрствага чалавека.

Але, каб адкрыць для сябе штосьці новае або мала вядомае, зусім не абавязкова ехаць ў далёкае замежжа. На нашай бацькаўшчыне таксама ёсць нямала экзатычных культурна-гістарычны куткоў, знаёмства з якімі значна пашырыць веданне роднай гісторыі, яе культуры, а таксама прынясе шмат незабыўных уражанняў.

Усё ў краю тым сэрцу міла      Бо я люблю край родны мой,      Дзе з шчасцем першым я спазналась      I з гора першаю слязой.      Канстанцыя Буйло      Знаходзячыся ў самым сэрцы Еўропы, з’яўляючыся своеасаблівым мастом паміж таямнічай усходняй і прагматычнай заходняй цывілізацыямі, наша Радзіма стала месцам перапляцення разнастайных мастацкіх стыляў, філасофскіх думак і рэлігійных вучэнняў, вынікам чаго і стала нараджэнне нашай непаўторнай нацыянальнай культуры.

Але не толькі культурна-гістарычнымі помнікамі багатая наша Айчына. Неад’емнай яе часткай з’яўляецца своеасаблівае навакольнае асяроддзе, не захапляцца якім проста немагчыма.

Штогод вясною “над ўсёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы”. Іх многія і многія тысячы. Гнёзды паўсюль.” Нездарма беларускі пісьменнік У.Караткевіч назваў нашу Радзіму “зямлёю пад белымі крыламі”. Дык давайце ж разам з бусламі, якія з’яўляюцца сімвалам Беларусі, адправімся ў вандроўку па нашай зямлі і з вышыні птушынага палёту паглядзім на самыя цудоўныя яе мясціны

Рухаючыся з поўначы на поўдзень нашай краіны, мы абавязкова заўважым жамчужыну Віцебшчыны – Браслаўскія азёры, якія вабяць сваёй прыгажосцю не толькі беларусаў, але і жыхароў бліжняга і дальняга замежжа.

Крыху на ўсход працякае Заходняя Дзвіна, на беразе якой быў заснаваны самы старажытны беларускі горад – Полацк. Полацк — самы старажытны горад Беларусі. Летапісцы паведамляюць, што ён існаваў ужо ў 862 годзе.

Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана, першадрукара Францішка Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага…

Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар,мысліцель-асветнік і гуманіст , вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння Францыск Скарына.Ён марыў пра той час , калі ўсе дзеці навучацца чытаць, стануць разумнымі, добрымі, адукаванымі, будуць, як ён, аддана служыць сваёй Радзіме.

Ён кніжкі прынёс нам у дар,

І ім ганарыцца краіна

Запомніце , першадрукар ─

Францыск Скарына.

Над зліццём дзвюх рэк, на замчышчы, белая, з дзвюма званіцамі, стаіць Полацкая Сафія, узведзеная ў гады праўлення легендарнага Усяслава Чарадзея. “Калі сонца праз невялікія вокны трапляе ўнутр сабора, яго фрэскі загараюцца бляклай чырванню і ржавым золатам. Нібы праз залаціста-карычневую, празрыстую ваду лясных рэк глядзяць на вас нечалавеча вялікія задумлівыя вочы вашых продкаў.”

Калі ж зноў павернем на захад, трапім на высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік “Гарадзень” або “Гародня”.

Нарач. Возера, апетае ў шматлікіх легендах і паданнях, самае вялікае і прыгожае возера Беларусі, славуты курортны цэнтр.

Бярэзінскі запаведнік абараняе ўвесь жывёльны свет, але асабліва мядзведзя і бабра.

Немагчыма ўявіць сённяшні Мінск без Траецкага прадмесця і Касцёла Сымона і Алены -найцікавейшых архітэктурных помнікаў беларускай сталіцы

Узведзены у 1320-1330 годзе Лідскі замак з’яўляецца і сёння ўвасабленнем моцы і сціпласці беларускага народа.

Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага.Яшчэ здалёк відаць Навагрудскае гарадзішча, а на ім два “зубы” - абгрызеныя часам вежы. Ад княскага замка засталося мала. Вежы моцна пашкоджаны стагоддзямі – нібы рэшткі пасечанай палякамі каралеўскай кароны, якой так і не дачакаўся Вялікі Вітаўт.

Нясвіж славуты тым, што гэта горад-помнік, у баку ад якога, між азёр, ляжыць замак Радзівілаў – адзін з лепшых палацава-замкавых комплексаў і шэдэўр беларускага паркабудаўніцтва.

Белая вежа

У Каменцы захаваўся да нашых дзён адзін з самых старажытных помнікаў абарончага дойлідства Беларусі. Гэта стройны цагляны “стоўп” вышынёй каля трыццаці метраў, які спалучае ў сабе рысы гатычнай і раманскай архітэктуры.

Белавежская пушча

Галоўнымі панамі Белавежскай пушчы з’яўляюцца высакародны алень, бобр, лось і, перш за ўсё, кароль-зубр – яшчэ адзін сімвал нашай бацькаўшчыны, праслаўлены М.Гусоўскім у сваёй паэме.

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве: павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці. А гонар, у сваю чаргу, мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка: якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу

Сінкевіч В.А., Шатроўская БШ

Ціха, так ціха – ні ветру, ні шуму…

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]