Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала

Янка Купала прыйшоў у беларускую літаратуру ў пачатку ХХ ст. Гэта быў складаны і супярэчлівы час, насычаны важнымі гістарычнымі падзеямі, кожная з якіх па-свойму ўплывала на грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Малады Купала належаў да тых беларусаў, якія марылі бачыць сваю краіну вольнай і незалежнай. Таму яго лірыка з’яўляецца сапраўдным летапісам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку мінулага стагоддзя. З года ў год, ад зборніка да зборніка паэт настойліва праводзіў ідэю адраджэння Беларусі, якая стала цэнтральнай ва ўсёй яго творчасці.

Ужо ў першым зборніку “Жалейка” Янка Купала змясціў верш “А хто там ідзе?”, у якім стварыў абагульнены вобраз беларускага народа пачатку ХХ стагоддзя. “Пагарджаныя век”, “сляпыя і глухія” беларусы свядома імкнуцца да свабоды і шчасця, хочуць поруч з іншымі народамі “людзьмі звацца”. Гэтыя купалаўскія словы і ў нашы дні з’яўляюцца сімвалам адраджэння Беларусі, а верш “А хто там ідзе?” успрымаецца як гімн і гучыць сёння на 82 мовах свету.

Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,

Ад родных ніў я адвярнуўся…

Адно … не збыў яшчэ ўсіх бед:

Мне сняцца сны аб Беларусі!

Гэтыя радкі з верша Янкі Купалы “О так! Я – пралетар”. А сапраўды, аб чым марыў, што сніў аб Беларусі паэт, за што маліўся, якой хацеў бачыць ён родную старонку? У сваіх творах Янка Купала не проста марыў пра сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларусаў, але і натхняў, заклікаў іх да дзеяння, словам пераконваў, што трэба самім з большай рашучасцю вырашаць уласны лёс. У вершы “Выйдзі…” паэт заклікае народ усвядоміць сваю нацыянальную годнасць і змагацца за свае сацыяльныя правы.

Вялікія надзеі Янка Купала ўскладваў на Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года, горача вітаў яе, быў натхнёным песняром сонечнай явы. Верыў, што Беларусь зойме свой “пачэсны пасад між народамі”. У яго творах з’яўляецца новы вобраз – “Маладой Беларусі”. Купала ўпэўнены,што хутка “новы дзень родзіцца” для яго старонкі, якую называе паэт надзвычай прыгожа – “яснатой лебядзінаю”. У творах гэтага часу – вершах “Спадчына”, “Свайму народу”, паэме “Безназоўнае” паэт стварае вобраз Беларусі-гаспадыні, прыгожа апранутай ў нацыянальныя строі, якая ўмее сустрэць гасцей, памятае сваё мінулае, з надзеяй глядзіць у будучае. Паэт сцвярджае, што спадчына – вялікі скарб на зямлі для кожнага чалавека, што яго трэба берагчы.

І ў змрочныя часы фашысцкай акупацыі народны паэт быў побач з народам. Сваімі вершамі і публіцыстычнымі артыкуламі заклікаў беларусаў на змаганне, верыў у перамогу.

Мне здаецца, што сёння Янка Купала вельмі парадаваўся б за свой народ, за сваю Беларусь. Магчыма, ён і сніў вялікія гмахі дамоў, шапаткія жытнёвыя палі, фабрыкі і заводы, бібліятэкі і школы. А галоўнае, што працавіты беларускі народ вольна і незалежна жыве на сваёй зямлі.

Напэўна, дзяржаўнае і нацыянальнае ўмацаванне нашай суверэннай краіны залежыць і ад таго, наколькі ўсвядомім мы неацэнны ўклад Янкі Купалы ў фарміраванні нацыянальнай беларускай ідэі.

Качан А.Ф., Бігосаўская сярэдняя школа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]