Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.

Вясна заўседы цешыць душу, нясе радасць, надзею. З кожнай вясной чалавек як бы нараджаецца занава. Вясна ж 1986-га прынесла бяду беларускаму народу. Гэты год, як калісьці ваенны 1941-ы, прайшоўся пякучым болем па лесе амаль кожнага беларуса. Ён усклаў на плечы яшчэ адно выпрабаванне, прымусіў іншымі вачыма глянуць вакол сябе.

I зусім па-іншаму глядзім мы сёння на знаёмыя абрысы карты Беларусі. Цяпер ужо чорнымі плямамі афарбаваны яны. А ў ix Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск... I часцей ужо можна пачуць выразы "зона забруджання", "зона адсялення"... А чым вымераць гора людзей, якія вымушаны пакінуць магілы родных, хаты дзяцінства, вecкi, дзе кожны сусед быў братам? Багаты палескі край аказаўся безабаронным i сам пачаў несці пагрозу людзям. І ўжо пустымі аканіцамі сустракаюць гасцей пакінутыя вёскі. Пустазеллем пакрыліся палеткі. I галасы птаства ўжо не вабяць чалавечыя душы...

Адным з першых адгукнуўся на чарнобыльскую трагедыю, якую часта называюць беларускай Хірасімай, Рыгор Барадулін. У "Зажураным трыпціху" ён перадае прадчуванне чалавекам таго, што родная зямля, яе neснi могуць "у радыеактыўным пыле задыхнуцца". Пазней з'явіліся творы А.Вялюпна ("Вясна трывогі нашай"), М.Танка ("Пасля аварыі” i мн.інш.

Раман І.Шамякіна "Злая зорка" — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Увесь цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Пыльчанкі, якому прыходзіцца высяляць людзей з атручанай зоны. Крытычна аўтар паказвае кіруючую сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лесы, страчаныя надзеі

С.Законнікаў у паэме "Чорная быль" спрабуе асэнсаваць прычыны трагедыі, заклікае да барацьбы з безадказнасцю i беспрынцыповасцю, папярэджвае аб наступленні духоунага Чарнобыля:

Калі ж і зараз ты не загукаеш,

А будзеш жыць пад страхам і прынукай,

Чарнобыль не такі яшчэ чакае

Тваю зямлю. Тваіх дзяцей і ўнукаў.

Аўтар паэмы паказвае трагічны лес старых людзей, якія ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, а зараз вымушаны ехаць на чужыну. Паэт нагадвае выпадак з бабуляй, якую затрымалі ў зоне забруджання. Ей напомнілі, што навокал радыяцыя, а старая "выцірла слёзы чорнай ссохлай жменькай":

Дзеці не пускалі, уцякла, як злодзей.

Самі мае ножанькі прывялі дадому...

Страшна глядзець на апусцелыя вёскі, пакінутыя хаты, непрыбраныя хлебныя палі, жывёл, якіх не можа выратаваць чалавек, на сонца, якое нібы "адарвалася ад неба, а зямля не прымае яго, i яно павісла. I гэтак будзе вісець. I не здолее узысці, страціўшы силу". Драматычным напалам, пачуццём адказнасці за усё, што адбываецца на роднай зямлі, патрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай i горкай, поўняцца радкі паэмы С.Законнікава:

Маучыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць...

Што будзе, што будзе пасля?

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Ёсць праўда адна праўдай жыць,

Няхай i суровай i горкай...

У небе над намі стаіць,

Як зніч, палыновая зорка.

Чарнобыльская трагедыя — боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне. А яшчэ гэта пакаранне за нашы недарэчныя ўчынкі, безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага. Там, дзе народ не гаспадар сваей зямлі, дзе няма нацыянальнага ўсведамлення, легка адбыцца непапраўнай бядзе. У Бібліі ёсць такія словы: "Трэці Анёл пратpyбiў, i упала з неба вялікая Зорка, якая гарэла падобна свяцільні, i упала на трэцюю частку рэк i на крыніцы вод. Імя той зоркі - палын (чарнобыль), і трэцяя частка вод зрабілася палыном, і многія з людзей памерлі ад вод, таму што яны сталі горкімі”. Калі здарылася аварыя ў Чарнобылі, людзі прыгадалі гэтае высказванне з Бібліі. Я. Сіпакоў, успрымаючы чарнобыльскую бяду як несправядлівую д’ябальскую кару, як экалагічную катастрофу, звяртаецца да Усявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь і яе цярплівых пакутнікаў, быць літасцівым да іх.

Сёння ўсе мы разам i кожны паасобку адказваем за тое, што адбываецца на Зямлі. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы людзям выжыць пасля той трагедыі. Мы павінны захаваць цудоўны прыродны скарб для нашых нашчадкаў. Але i праз гады, у новым i шчаслівым жыцці, як папрок, як напамін, як папярэджанне, маленькім чырвоным сцягам будзе пульсаваць зорка Чарнобыля.

Матэленак Л.А., Прыдзвінска-Бароўская сярэдняя школа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]