Человек и его смыслы образовательные заметки
.pdf
жиме диалога. Изменение целей, стандартов обу-
чения влечет за собой изменение форм и методов обучения. Иначе нельзя. Это все равно что вставить
мотор от «Ямахи» в «Запорожец» и рассчитывать, что он поедет.
–Нужно ли менять методику оценивания?
–Все это взаимосвязано. Если мы привнесем личностный компонент в обучение, увеличим время самостоятельной работы студента, мы должны это оценить. Такие методы существуют. Пока мы
учим студента давать в ответе информацию, кото-
рую ему предоставили заранее. Чем выше степень соответствия, тем выше оценка. Есть другой подход: чем нестандартнее ответ, чем интереснее аргу-
ментация, тем выше балл. Это не означает, что
студент не понимает вопрос, просто он смотрит на него под другим углом.
–Можно использовать какие угодно креативные методы, но будет ли востребован специалист
на рынке труда? Как это определить?
–Это во многом зависит от мотивации работо-
дателя принимать участие в подготовке студентов. Из личного опыта могу сказать: такой активностью
обладают не более 20% директоров предприятий.
Аведь такая позиция сэкономила бы деньги, которые затрачиваются потом на переучивание. Но так мыслят далеко не все. На мой взгляд, выход
191 

заключается в создании консультационной группы, куда входили бы работодатели и факультеты. Глав-
ное, чтобы это не стало «свадебной процессией», а
чтобы это был рабочий орган. И такой опыт у меня был, когда я работал ректором регионального уч-
реждения высшего образования. Проблем у нас не
было – крупные промышленники были повернуты в сторону университета. Схема простая, будем на-
лаживать ее и в БГУ.
Вера Артеага СБ. Беларусь сегодня: [сайт]. 6 февраля 2018 г.
URL: https://www.sb.by/articles/cherez-kody-cherez- rasstoyaniya.html
Змяніць сябе, каб змяніліся студэнты і змяніўся ўніверсітэт
Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце стартаваў вочна-дыстанцыйны курс «Методыка навучання праз адкрыццё: як вучыць усіх па-рознаму, але аднолькава». Удзельнікамі першага семінара сталі каля 150 педагогаў і выкладчыкаў БДУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Ліцэя БДУ і чатырох каледжаў. Зносіны, дыскусіі і абмеркаванне праходзілі анлайн у міжсеткавым рэжыме.

192
Аўтар і вядучы згаданага курса – рэктар БДУ доктар педагагічных навук Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.
Як «нічыйную» інфармацыю зрабіць сваёй
Тэма першага семінара – «Ці можна вучыць усіх па-рознаму, але аднолькава? Як распрацаваць ад-
крытае (эўрыстычнае) заданне».
–Мэта курса – падрыхтоўка выкладчыкаў, якія
здольны выкладаць інакш, чым па старых канспек-
тах, – адзначыў Андрэй Кароль. – Спецыфіка, змест
іформа семінара заключаюцца ў тым, што кожны ўдзельнік – гэта не пасіўны слухач, спасціжэнне
інфармацыі адбываецца праз актыўнае дзеянне. Праз пастаноўку мэт, распрацоўку ўласных прадуктаў (камплект адкрытых заданняў, сцэнарый занят-
каў ці інтэрнэт-заняткаў) ствараецца тое, што мож-
на задзейнічаць у далейшай рабоце.
Рэктар БДУ сцвярджае: можна і трэба вучыць студэнтаў па-рознаму, з улікам іх фізіялагічных асаблівасцей, асобасных і інтэлектуальных патрэб. Задача выкладчыка – забяспечыць засваенне вучэбнага базавага зместу свайго прадмета з выбудоўваннем
індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
–Гістарычна адукацыя мае «пераймальны» і перадатачны характар, – гаворыць Андрэй Кароль. – Па сутнасці, гаворка ідзе аб перадачы
193 

полікультурнай, агульнай, а таму «нічыйнай» ін-
фармацыі без уліку культурных, псіхафізіялагічных
і іншых асаблівасцей навучэнца. Адукацыя мае характар маналогу. Але маналог – гэта нераўнапраўныя зносіны, якія адмаўляюць самастойны, творчы характар пазнання. Цяжка навучыць чала-
века думаць нестандартна, калі адукацыйны працэс
звесці да паведамлення шаблоннай інфармацыі ў выглядзе правіл, схем, класіфікацый, тэарэм, зака-
намернасцей. І праблема выхавання маральнасці,
талерантнасці вучня цяжка вырашаецца без умення весці дыялог (з сабой, з іншымі людзьмі). У «нічыйнай» інфармацыі няма адкрыцця для чалавека, бо
адкрыццё – гэта погляд на свет сваімі, а не чужымі
вачыма.
Андрэй Кароль з’яўляецца аўтарам сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу – наву-
чання, якое адкрывае вучня. Тэхналогія заключаец-
ца ў тым, што на першым этапе навучэнец выконвае
адкрытае заданне, на якое не існуе загадзя вядома-
га адказу, тым самым ствараючы ўласны адукацый-
ны прадукт. На другім этапе «свае» супастаўляецца з «чужым» – назапашанымі чалавецтвам ведамі ў рамках пэўнай вучэбнай тэмы. У выніку дыялогу
«свайго» з «чужым» вучань здзяйсняе ўласныя ад-
крыцці, глядзіць на сябе збоку, спазнае сябе.

194
– У адкрытасці зместу адукацыі, яго дыялагічнасці закладзена магчымасць для студэнта здзяйс-
няць уласныя адкрыцці, а значыць, мяняцца, –
сцвярджае Андрэй Кароль. – Атрыманы навучэнцам вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае не чаканы
правільны адказ, а ступень яго індывідуальнага
творчага самавыяўлення.
Выступленне рэктара БДУ выклікала актыўную
дыскусію ўдзельнікаў семінара. Выкладчыкі закранулі пытанні рознай накіраванасці і значнасці – ад
філасофіі адукацыі і метадалогіі да напаўнення
зместу навучання асобасным сэнсам. Прадоўжыў-
ся семінар работай удзельнікаў у васьмі групах у
БДУ і ў трох групах у Гродзенскім дзяржаўнам
універсітэце імя Янкі Купалы, якія былі сфарміра-
ваны з ліку выкладчыкаў розных факультэтаў. Ім было прапанавана самастойна распрацаваць эўрыс-
тычныя заданні для студэнтаў. Над выкананнем
гэтай задачы працавалі таксама педагогі Ліцэя БДУ
і каледжаў.
Напрыканцы семінара выкладчыкі прэзентавалі распрацаваныя імі адкрытыя заданні калегам у ан-
лайн-рэжыме і вочна. Мадэратарам гэтай часткі
семінара выступаў рэктар БДУ Андрэй Кароль.
– Мы паставілі мэтай развіццё эўрыстычных якасцей выкладчыка, здольнага дзейнічаць у сітуацыі нявызначанасці, дзе няма гатовых рашэнняў, –
195 

заўважыў Андрэй Дзмітрыевіч. – У сучаснай вышэйшай (ды і сярэдняй) школе важна арганіза-
ваць працэс і ўмовы для самарэалізацыі кожнага
навучэнца, даць ім магчымасць стварыць адука-
цыйны прадукт, адрозны ад іншых. Трэба памя-
таць, што сённяшнія студэнты – гэта заўтрашнія менеджары, і яны павінны быць крэатыўнымі,
гнуткімі і мабільнымі.
Выкладаць інакш
Андрэй Кароль упэўнены, што выкладчыкі, якія асвояць курс «Методыка навучання праз адкрыццё:
як вучыць усіх па-рознаму, але аднолькава», будуць працаваць інакш, не так, як раней. Гэта будуць не
столькі перадатчыкі інфармацыі, колькі менеджары, здольныя выбудоўваць індывідуальную траекторыю развіцця кожнага студэнта. Навучыўшыся
распрацоўваць адкрытыя (эўрыстычныя) заданні, выкладчыкі дапамогуць навучэнцам ствараць улас-
ны адукацыйны прадукт, што будзе спрыяць
лепшаму разуменню імі саміх сябе, навакольнага
свету і, як вынік, больш поўнай самарэалізацыі.
– Тое, што мы робім сваімі рукамі, сваім інтэ-
лектам, становіцца нашым, а не чужым, прысвое-
ным, – гаворыць Андрэй Кароль. Дарэчы, распрацаваны ім курс адкрыты і для іншых універсітэтаў.

196
І гэта шанс змяніць сістэму выкладання ў вышэй-
шай школе.
Вочна-дыстанцыйны курс складаецца з трох семінараў: «Як распрацаваць адкрытае (эўрыстычнае) заданне», «Як распрацаваць і правесці заняткі эўрыстычнага тыпу» і «Як спраектаваць і правесці
эўрыстычныя інтэрнэт-заняткі».
Падчас першага семінара яго ўдзельнікі азнаёміліся з методыкай складання адкрытых заданняў,
якія не маюць адназначнага правільнага адказу.
У такіх заданнях закладзена магчымасць для навучэнцаў здзяйсняць уласныя адкрыцці.
На другім семінары кожны ўдзельнік створыць
план-канспект эўрыстычных заняткаў па сваім
прадмеце.
Трэці семінар дапаможа ўдзельнікам асвоіць тэхналогію распрацоўкі інтэрнэт-заняткаў, арыен-
таваных на самарэалізацыю вучня, ажыццявіць
сінтэз адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
– Неабходна даць навучэнцу магчымасць са-
марэалізацыі, – гаворыць Андрэй Дзмітрыевіч. –
Калі сэнсы і мэты адукацыі – вырасціць, а не даць, то інфарматызацыя – сродак для дэманстрацыі і параўнання адукацыйных праектаў навучэнцаў,
супастаўлення «свайго» з «чужым». Вельмі карысна
паглядзець на сябе вачыма студэнтаў, калег.
197 

Боязь аўдыторыі, маўляў, моладзь і так праседжвае час у сацыяльных сетках і выкладчыкам не варта яшчэ больш іх падахвочваць, рэктар БДУ не падзяляе.
–Каб мець эфектыўныя зносіны са студэнтамі, трэба гаварыць з імі на адной мове, – заўважыў Андрэй Кароль. У прыватнасці, яго вопыт правядзення семінараў для студэнтаў у сацыяльных сетках сведчыць пра іх высокую эфектыўнасць. Студэнты ў сацыяльных сетках разняволеныя, актыўныя, твор-
чыя і гатовы разважаць, спасцігаць новыя сэнсы, мяняцца. Таму не варта баяцца сацыяльных сетак, трэба вучыцца выкарыстоўваць іх з карысцю для ўсіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Усе семінары, прапанаваныя рэктарам БДУ, дзейсныя і маюць на ўвазе высокую актыўнасць удзельнікаў. Падчас работы выкладчыкі навучацца ствараць уласныя адукацыйныя прадукты – як знешнія (згаданыя ўжо адкрытыя заданні, сцэнарыі вочных і дыстанцыйных заняткаў эўрыстычнага тыпу), арыентаваныя на творчую самарэалізацыю навучэнца, так і ўнутраныя, накіраваныя ў тым ліку на развіццё камунікатыўных, эўрыстычных якасцей асобы педагога, што забяспечваюць самарэалізацыю, а таму матывацыю да прафесійнай дзейнасці.
–Я спадзяюся, што па выніках усіх трох семінараў кожны ўдзельнік дасягне асобасна значных

198
адкрыццяў, распрацуе асобасна і грамадска знач-
ныя адукацыйныя прадукты. Гэта ўжо будуць вы-
кладчыкі з крыху іншымі кампетэнцыямі, якія праз дзеянне і рэфлексію паглядзяць на сябе зусім іншымі вачыма.
Галіна Сідаровіч Настаўніцкая газета: [сайт]. 10 лютага 2018 г.
URL: https://nastgaz.by/zmyanits-syabe-kab-zmyanilisya- studenty-i-zmyaniusya-universitet/
Эўрыстычныя заданні – супраць заштампаванасці мыслення
«У ходзе работы ў мяне з’явілася асацыяцыя, што я, як той барон Мюнгхаўзен, які ўзяў сябе за валасы і сам выцягнуў сябе з балота. Чаму з’явілася менавіта гэта асацыяцыя? Напэўна таму, што я інакш паглядзела на адукацыйны працэс».
«Кухнятворчагапрацэсускладанняэўрыстычнагазадання дапамагла мне раскрыцца і працаваць творча, па-ін- шаму паглядзець на звыклыя рэчы, у рэшце рэшт праверыцьсваеведыіўменнемысліцьнестандартна. Іяшчэ ўбачыць сувязь не толькі з вучэбнай практычнай дзейнасцю, але і з паўсядзённым жыццём. А гэта, напэўна, самае галоўнае».
І першая, і другая думкі належаць слухачам курса «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх
199 

па-рознаму, але аднолькава». Што ж прымусіла дарослых і самадастатковых людзей зноў сесці за парту?
Чаму шмат ведаў – не сінонім поспеху?
– Ёсць выкладчык і ёсць студэнт, настаўнік і вучань – і ад таго, як арганізаваны паміж імі дыя-
лог, у вялікай ступені залежыць вынік, – тлумачыць
рэктар БДУ доктар педагагічных навук Андрэй Кароль, які і з’яўляецца аўтарам курса. – Сёння,
на жаль, адукацыя ўяўляе сабой, хутчэй, маналог.
Калі казаць пра характар стасункаў паміж выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і вучнем, то гэта
ёсць нішто іншае, як трансляцыя педагогам сацы-
яльна адаптаванага культурна-гістарычнага досве-
ду сваім выхаванцам без уліку іх індывідуальнасці. Хоць насамрэч досвед трансляваць нельга, ён павінен выпрацоўвацца асабіста.
Мудрасць, якую спрабуюць перадаць іншаму
чалавеку, заўсёды гучыць як глупства, таму што ў кожнага свая мудрасць і свая праўда… А трансля-
цыя гатовай інфармацыі, упакаванай і расфасаванай па розных дысцыплінах і вучэбных планах, прыводзіць да таго, што з кожнай гадзінай у мала-
дога чалавека прыбывае ўсё больш гатовых ведаў. Несці сумку ўсё цяжэй, але, самае крыўднае, што

200
