Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_Tvorchestvo_2008.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
2.32 Mб
Скачать

09.08 // 10:01 // Общество

9 августа газете “Звязда” исполнилось 90 лет. За это время читатели получили свыше 26 тыс. номеров издания. "Звязда" — единственная в Беларуси государственная, республиканская, ежедневная газета, выходящая на национальном языке.

Информационное агентство БелТА напоминает, что именно “Звязде” принадлежит исключительная роль в развертывании минского подполья во время Великой Отечественной войны. Период послевоенного восстановления и дальнейшего развития Беларуси также стали центральной темой многочисленных материалов ее журналистов.

“Звязда” награждена орденами Отечественной войны и Трудового Красного Знамени. Две минские улицы названы именами редактора подпольной “Звязды” Героя Советского Союза Владимира Омельянюка и сотрудника довоенной поры, “белорусского Маресьева” — Александра Русановича. Недавно в белорусской столице появился и проспект, носящий имя “Звязды”.

В музее истории ВОВ к 90-летию газеты "Звязда" открылась интерактивная экспозиция

Интерактивная экспозиция "Партизанская землянка-типография газеты "Звязда" открылась сегодня в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны. Совместный проект газеты и сотрудников музея посвящен 90-летию "Звязды".

Центральное место в экспозиции занимает инсталляция, представляющая собой реконструкцию среды и условий, в которых приходилось работать сотрудникам газеты в военное время. Под специально созданным из маскировочной сетки и хвойных веток навесом размещен уникальный экспонат - печатный станок. На нем сотрудники газеты печатали "Звязду" и листовки в 1943-1944 годах на острове Зыслов в Любанском районе Минской области. К слову, этот станок поступил в музей из Белорусского штаба партизанского движения еще в 1944 году в числе самых первых экспонатов. Музейщикам удалось наладить работу станка, и теперь посетителям предоставлена редкая возможность почувствовать себя в роли журналиста партизанской газеты. Примечательно, что в интерактивной экспозиции также представлен полноцветный номер "Звязды" от 3 июля 1945 года, посвященный освобождению Беларуси.

Землянка-типография газеты создана по фотографиям военных лет и рассказам ветеранов, сотрудников "Звязды".

В целом военный период в истории газеты "Звязда" широко представлен в постоянной экспозиции учреждения. Здесь можно увидеть экземпляры газет, выпущенные в Минске в условиях подполья и в партизанской зоне, фотографии редакторов и редакционных коллективов, снимки работников типографии и др. К 90-летию газеты сотрудники музея пополнили экспозицию новыми экспонатами. Теперь здесь представлены три периода из истории газеты: довоенный, минского подполья и партизанский.

В годы Великой Отечественной войны “Звязда” призывала к борьбе против врага, поддерживала боевой дух белорусского народа и неудивительно, что ее называли газетой-патриоткой, газетой-партизанкой. В оккупированной столице и партизанской зоне на Минщине печатались долгожданные номера газеты. Период послевоенного восстановления и дальнейшего развития Беларуси также стали центральной темой многочисленных материалов ее журналистов.

“Звязда” награждена орденами Отечественной войны и Трудового Красного Знамени. Две минские улицы названы именами редактора подпольной “Звязды” Героя Советского Союза Владимира Омельянюка и сотрудника довоенной поры Александра Русановича. В 2005 году в белорусской столице появился проспект, носящий имя “Звязды”.

Галоўны рэдактар газеты "Звязда" папрасiўся ў адстаўку

12.04.2007 18:14 / Source - TUT.by

У журналiсцкiм коле гэтая навiна стала амаль сенсацыяй. Уладзiмiр НАРКЕВIЧ з 1988 года кiруе адзiнай беларускамоўнай штодзённай дзяржаўнай грамадска-палiтычнай газетай “Звязда”. Неаднойчы за гэты час народная пагалоска здымала яго з пасады, але Наркевiч нязменна заставаўся рэдактарам “Звязды”.

Ён маўклiва праглынаў крытыку, якая сыпалася ў адрас рэдакцыi з афіцыйных структур і вуснаў калег, асаблiва з недзяржаўных выданняў, але радыкальных крокаў не прадпрымаў. Газета гадамi не мянялася па змесце, друкавала памяркоўныя матэрыялы, абыходзячы бокам любыя, нават нязначныя скандалы. Яе тыраж, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку, нязменна быў невысокiм.

I вось нечакана для ўсiх Уладзiмiр Наркевiч напiсаў заяву аб звальненнi на iмя мiнiстра iнфармацыi Уладзiмiра Русакевiча. Напрыканцы сакавiка заяву разглядала калегiя мiнiстэрства. Зварот галоўнага рэдактара “Звязды” не задаволiлi, “узялi пад увагу”. Сам Наркевiч зараз у адпачынку. Сваё рашэнне ён не каменцiруе, заўважае толькi, што на такi крок прыйшлося пайсцi па стане здароўя.

Калектыў “Звязды” навiну аб рашэннi рэдактара звольнiцца ўспрыняў трывожна. Супрацоўнiкi перажываюць i за стан здароўя свайго кiраўнiка, i за лёс выдання. “Уладзiмiр Бранiслававiч — добры чалавек, — дзялiлiся сваiмi ўражаннямi некаторыя журналiсты ”Звязды". — Шкада, калi ён сыдзе…"

Мяркуючы па ўсiм, лёс Уладзiмiра Наркевiча высветлiцца ў блiжэйшы час. 24 красавiка — апошнi дзень ягонага адпачынку.

Сустрэнемся на вулiцы газеты «Звязда»?

Чамусьцi ўзгадалася: адзiн з любiмых кiнафiльмаў ваеннага i пасляваеннага пакаленняў — «У шэсць гадзiн вечара пасля вайны» — здымаўся ў разгар вайны, калi да Перамогi яшчэ трэба было iсцi i iсцi... Памятаеце, героi дамаўляюцца сустрэцца ў шэсць гадзiн вечара пасля вайны — i сустракаюцца!

Вось i мы, паважаныя чытачы, на наступны дзень нараджэння газеты прызначаем вам сустрэчу на вулiцы Газеты «Звязда», што ў беларускай сталiцы.

...Сапраўды, вулiцы такой у Мiнску няма. Але мы перакананыя: пакуль што — няма. I ўсё ж яна абавязкова з’явiцца. Iнакш i быць не можа!

Напярэдаднi юбiлею «Звязды» народны пiсьменнiк Беларусi Iван Шамякiн ад iмя чытачоў газеты розных пакаленняў звярнуўся ў Мiнгарвыканкам з прапановай прысвоiць адной з вулiц горада iмя газеты «Звязда». Гаворачы пра слынны шлях газеты, Iван Пятровiч адзначыў, што «Звязду» «без перабольшання можна назваць унiкальным феноменам гiсторыi, культурным набыткам нацыi», што гэта цi не «адзiная газета ў свеце, якой народ паставiў чатыры помнiкi...».

Сёння зноў даём слова нашым чытачам.

Мiхаiл САВIЦКI, народны мастак СССР i Беларусi:

— Падтрымлiваю прапанову Iвана Шамякiна. «Звязда» сапраўды мае адметную гiсторыю. I мае свой твар — вельмi добры твар. Ён не мяняецца ў дрэнны бок — таму што ў газеты ёсць прынцыпы, ёсць пазiцыя. Гэта вельмi важна... Калi шчыра, я нават не ведаў, што ў Мiнску ёсць праспекты газет «Правда» i «Известия». Не разумею, чаму адзiн з праспектаў беларускай сталiцы названы iмем газеты «Известия», бо, як вядома, «известия» бываюць розныя: i добрыя, i дрэнныя, i «нiякiя»... Магу канкрэтызаваць прапанову Шамякiна — добра было б, каб замест праспекта «Известий» у Мiнску быў праспект «Звязды». Было б цалкам лагiчна: праспекты газет «Правда» i «Звязда»...

Мiхаiл ПАДГАЙНЫ, Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь:

— З вялiкiм задавальненнем падтрымлiваю прапанову Iвана Пятровiча Шамякiна. Я вельмi паважаю газету «Звязда» за высокi прафесiяналiзм i лiчу, што за 85 гадоў плённай працы на карысць народа i дзяржавы газета заслужыла, каб у беларускай сталiцы быў праспект яе iмя (а не толькi праспекты газет «Правда» i «Известия»).

Леанiд ГУЛЯКА, Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь»:

— «Звязда» — старэйшая газета нашай краiны, якая на працягу ўсёй 85-гадовай гiсторыi глыбока, грунтоўна i сiстэмна асвятляла (i зараз асвятляе) пытаннi развiцця культуры нашага таленавiтага народа, захавання i прадаўжэння багатай духоўнай спадчыны, мовы, традыцый — з пазiцый патрыятызму i мудрай узважанасцi. Ды i тыраж адзiнай беларускамоўнай штодзённай газеты сведчыць пра папулярнасць яе сярод чытачоў. З задавальненнем падтрымлiваю прапанову Iвана Пятровiча Шамякiна аб тым, каб адну з вулiц беларускай сталiцы назваць iмем выдатнай газеты «Звязда». Але — падкрэслю — гэта павiнна быць новая вулiца (я супраць перайменаванняў гiстарычных назваў вулiц). Мiнск будуецца, пашырае свае межы — вулiца газеты «Звязда» павiнна быць такой жа сучаснай, як i сама газета.

Павел ЯКУБОВIЧ, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия»:

— Было б няправiльна, несправядлiва пераймяноўваць, напрыклад, праспект газеты «Правда» ў праспект газеты «Звязда». Але будзе цалкам правамерна назваць новую вулiцу iмем легендарнай газеты «Звязда» — гэта сведчыла б пра нашу ўдзячную памяць аб героях, якiя змагалiся з фашызмам, — i ў складаных, драматычных умовах ваеннага часу неслi народу праўдзiвае слова, што яднала ў iмя Перамогi.

Я ў лiку тых, хто першым прагаласаваў бы за прапанову Iвана Шамякiна аб усталяваннi ў Мiнску вулiцы газеты «Звязда».

Генадзь ДАВЫДЗЬКА, дырэктар Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы, заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь:

— «Звязда» — адзiная штодзённая беларускамоўная газета. Гэта газета, якая iмкнецца быць аб’ектыўнай — i часцей за ўсё ёй гэта ўдаецца. У газеты ёсць твар, адметнае аблiчча... Безумоўна, я падтрымлiваю прапанову Iвана Пятровiча Шамякiна аб прысваеннi адной з вулiц беларускай сталiцы iмя газеты «Звязда».

Запiсала Таццяна ПАДАЛЯК.

"Звезда"[6]

Паводле гісторыка журналістыкі А. Слукі, газета "Звезда":узнялася на мяжы эпохаў як аб'ектыўная ўмова рэвалюцыйнага руху і неабходнасці пераходу цывілізацыі на новую ступень тэхнагеннага паскарэння. Гэта акрэслівала глыбіню зместу асноўнага нацыянальнага выдання, які ва ўсе перыяды супадае з гістарычнымі памкненнямі беларускага народа.

"Звязда" з'яўляецца пераемніцай і прадаўжальніцай дэмакратычных, гуманістычных традыцый купалаўскай "Нашай Нівы", а па значнасці ўплыву на грамадства стала спецыфічным ідэйна-палітычным помнікам"[7].

Не ўступаючы ў палеміку адносна "ступеняў тэхнагеннага паскарэння", адзначым, што ў 1917-1920 гг. змест газеты не толькі не супадаў з гістарычнымі памкненнямі беларускага народа, а супярэчыў ім. Гэткай думкі прытрымліваецца і С. В. Говін:

"Што ждатычыць, бадай, самай вострай і балючай для беларускага народа праблемы - што з ім будзе іякі лёс яго чакае ў будучым, - дык "Звязда" пра гэта ці маўчала, ці пра Беларусь пісала як пра Заходнюю вобласць Расіі. Імкненні ж беларусаў самім вырашаць свой лёс называла "беларускай авантурай”[8].

Пэўны час са "Звездою" супрацоўнічаў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, які пасля абвяшчэння БССР "ахвотна згадзіўся на прапазыцыі тав. Кнорына"[9] і пераехаў са Смаленска ў Менск на сталую працу ў "Звезду", ботады "мела разьвінуцца шырокая, культурная, беларуская праца".

І тут да месца даць слова тагачаснаму сябру М. Гарэцкага, з кім разам сталі студэнтамі факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Сябра пакінуў пасаду агента ў смаленскім аддзеле забеспячэння Заходняй вобласці і, таксама пераехаўшы ў Менск, заняўся журналістыкаю. Толькі не ў бальшавіцкай "Звезде", а ў "Весткахчасовага работніцка-сялянскага радавога ўрада Беларусі". У "Вестках..." сябар М. Гарэцкага стаў сакратаром-перакладчыкам на беларускую мову (газета выходзіла таксама па-польску, парасейску і на ідышы).

Чытач ужо мог здагадацца, што гаворка ідзе пра Янку Купалу. Згадваючы 1919 год, ён пісаў:

"Першыя дні бальшавіцкай гаспадаркі, асабліва тут, у Менску, падавалі надзею, што беларуская справа стане на добры дэмакратычны грунт. Бо як жа было іначай думаць? На чале "чразвычайкі" стаў ня Яркін, вядомыў Смаленску сваёй крывавай ненасытнасьцю, а нейкая іншая асоба. Так што спачатку ірасстрэлы рэдка былі чутны [...]. Не касавалідробнага гандлю і не забаранялі прывозіць прадукты зь вёскі ў горад. Але гэты мядовы месяц савецкай улады на Беларусі цягнуўся нядоўга. Бальшавікі займаюць Вільню, касуюць "незалежную беларускую і г. д. рэспубліку", а сваіх беларускіх "нацыяналістаў" - Шантыра, Дылу, Фальскага (Жылуновіч пасьпеў да таго часу ўцякчы) - садзяць у вастрог, ствараюць ужо Літоўска-Беларускую савецкую і г. д. рэспубліку, у рад якой засядае ў Вільні. Пра нейкую беларускую "незалежнасьць"не было ўжо ігутаркі"[10].

У сувязі са стварэннем Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў лютым 1919 г. газета пераехала ў Вільню, аднак пасля раптоўнага захопу горада польскімі войскамі (21.04.1919) "Звезда" вяртаецца ў Менск, а М. Гарэцкі застаецца ў Вільні...

Пра што яшчэ трэба расказаць:

  • гістарычная свядомасць;

  • матчына мова

  • бераруская культура

  • унікальны культурны скарб

  • тэорыя і практыка беларускай дзяржаўнасці

  • стваральніца сучаснай беларускай нацыянальнай культуры

  • на старонках прадстаўлена цэлая эпоха

  • аўтарытэтная творчая школа…

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]