Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_Tvorchestvo_2008.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
2.32 Mб
Скачать

31. Беларускія літаратурна-мастацкія газеты і часопісы.

Редакционно-издательское учреждение «Литература и искусство». Учреждено Министерством информации Республики Беларусь в 2002 году. Оно стало своеобразным культурным центром, объединющим лучшие литературные силы страны. В состав учреждения входят редакции:

еженедельной газеты «Лiтаратура i мастацтва» (бел. яз, издается с 1932 г.);

общественно-политических и литературно-художественных журналов:

«Полымя» (бел. яз, издается с 1922 года)

«Маладосць» (бел. яз, издается с 1953 г.),

«Неман» (рус. яз, издается с 1945 г.),

«Всемирная литература» (рус. яз, издается с 1997 года).

Сайт: http://www.lim.by

Заснавальнік установы — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар — КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч.

Адрас РВУ "Литаратура и Мастацтва 220034, Мінск, вул. Захарава, 19

“ЛіМ” - грамцка-паліт. i літ-маст г-та творч.інтэлігенцыі. Выдаецца штотыднёва з 26 лютага 1932г. Наклад 3681 экз.

«Лiм»: элiтарнае выданне для масавага чытача

Аднаму са старэйшых выданняў Беларусi, газеце «Лiтаратура i мастацтва», 26 лютага спаўняецца 75 гадоў. Гэта сапраўды ўзрост мудрасцi i сталасцi.

У «ЛiМа» былi, ёсць i будуць свае прыхiльнiкi, верныя чытачы, таленавiтыя аўтары. Выданне запатрабавана ў нашай краiне, яно, як i iншыя сродкi масавай iнфармацыi Беларусi, крочыць у нагу з часам, адлюстроўвае на сваiх старонках шматгранны спектр жыцця i творчасцi рэспублiкi.

З нагоды юбiлею мы звярнулiся з некалькiмi пытаннямi да галоўнага рэдактара «Лiтаратуры i мастацтва», пiсьменнiка Анатоля КАЗЛОВА.

— Якiя традыцыi папярэднiкаў асаблiва ашчадна захоўвае i развiвае «ЛiМ»?

— Напачатку варта адзначыць, што першы нумар газеты «Лiтаратура i мастацтва» прыйшоў да беларусаў у няпросты час, а менавiта ў перыяд, калi ўзрост маладой БССР крышку перавалiў за дзесяцiгоддзе. Як мы цяпер добра ведаем — гэта быў складаны i жорсткi перыяд. Але, тым не менш, «ЛiМ» нарадзiўся.

Першы нумар прывiтальным словам блаславiў у свет тагачасны сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговiч. Зразумела, што газета, якая абвясцiла сваёй галоўнай задачай «быць вострай зброяй барацьбы за генеральную лiнiю партыi ў галiне лiтаратуры i мастацтва», прайшла разам са сваiмi чытачамi не толькi доўгi, але i складаны шлях. Гартаючы падшыўкi, нельга без хвалявання чытаць нумары «ЛiМа» за 1937—1938 гады, потым — часы хрушчоўскай «адлiгi» ды «перабудовы».

Вядомая не аднаму пакаленню беларусаў, газета стала не толькi крынiцай iнфармацыi пра найважнейшыя падзеi ў лiтаратурным жыццi i мастацкай творчасцi нашых суайчыннiкаў, але i добрым дарадцам па шматлiкiх пытаннях дзейнасцi беларускай творчай iнтэлiгенцыi — лiтаратараў i мастакоў, акцёраў i музыкантаў, навукоўцаў i ўсiх тых, хто неабыякавы да кожнай духоўна-культурнай праявы.

Без перабольшання можна адзначыць, што за гады свайго iснавання «ЛiМ» выправiў у лiтаратуру шмат каго з пiсьменнiкаў, даўно прызнаных майстроў слова не толькi ў нашай краiне, але i далёка за яе межамi. Свае першыя лiтаратурныя творы друкавалi на старонках газеты I. Мележ, I. Шамякiн, В. Быкаў, У. Караткевiч, Я. Янiшчыц, Т. Бондар, А. Разанаў, А. Пiсьмянкоў i многiя iншыя. Думаю, будзе справядлiвым сцвярджэнне, што нiводны беларускi пiсьменнiк не абмiнуў i не абмiнае сваёй увагай «ЛiМ», паколькi надрукавацца ў газеце «Лiтаратура i мастацтва» заўсёды лiчылася за гонар для любога творцы. З поўнай адказнасцю сведчу, што паўнавартасны твор i сёння нiколi ў рэдакцыйным партфелi не залежваецца, а праз газетныя старонкi выходзiць да шырокага чытача, нашага чытача. I даходзiць значна хутчэй, чым праз iншыя лiтаратурныя выданнi.

Лепшыя традыцыi мiнулага газета захоўвае i сёння. А гэта — асвятленне творчых дасягненняў празаiкаў i паэтаў, кампазiтараў i мастакоў, акцёраў i дзеячаў культуры, навукоўцаў... Усiх тых асобаў, хто спрыяе духоўнаму развiццю сённяшняга беларуса, дапамагае сучаснiку ўсвядомiць сябе часцiнкай адзiнай магутнай i маральна здаровай нацыi.

Не забываецца «ЛiМ» i пра нашых папярэднiкаў — славутых сыноў i дачок Бацькаўшчыны, якiя з’яўляюцца гонарам краiны. Хацелася б адзначыць, што ля вытокаў нашай газеты стаялi такiя тытаны духу i таленту, як Янка Купала i Якуб Колас. Менавiта яны былi аўтарамi i дарадцамi «ЛiМа». I зараз на старонках газеты друкуецца шмат матэрыялаў, прысвечаных жыццю i творчасцi класiкаў, архiўныя знаходкi, асвятляюцца мерапрыемствы, звязаныя з дарагiмi для кожнага беларуса iмёнамi.

Як вядома, гэты год па iнiцыятыве Саюза пiсьменнiкаў Беларусi абвешчаны Лiтаратурным годам Янкi Купалы i Якуба Коласа. Адпаведна, усе мерапрыемствы, што плануецца праводзiць у краiне, знойдуць шырокае адлюстраванне на старонках «Лiтаратуры i мастацтва».

Арыентавацца чытачу нашага штотыднёвiка дапамагаюць пастаянныя рубрыкi «ЛiМ-часапiс» (пра самыя значныя, яскравыя падзеi тыдня ў лiтаратурным i культурным жыццi краiны), «Крытыка», «Паэзiя», «Проза», «Сядзiба муз» (пра музыку, тэатр, кiно, выяўленчае мастацтва...), «Кулуары» (агляды творчасцi пiсьменнiкаў з нагоды выхаду ў свет новай кнiжкi). Чытачоў цiкавяць i такiя рубрыкi (ведаем па рэдакцыйнай пошце), як «Толькi ў «ЛiМе», «Мабiльныя лiтсувязi» (гутаркi з цiкавымi творцамi), «Перыферыйны кнiгазбор» (агляды i рэцэнзii на кнiжкi, выдадзеныя ў правiнцыi), «Пасольскi клуб» (iнтэрв’ю з кiраўнiкамi дыпламатычных мiсiй у Беларусi) ды шмат iншых. Адным словам, з газетай «Лiтаратура i мастацтва» няма калi сумаваць. Нават не зазiраючы ў кнiгарнi, тэатры i на выставы, а чытаючы «ЛiМ», можна быць у курсе ўсяго лiтаратурнага i культурнага жыцця рэспублiкi.

Тым больш, што пры непасрэднай падтрымцы i дапамозе Мiнiстэрства iнфармацыi з 16 лютага гэтага года газета пачала выходзiць у чатырохколерным палiграфiчным выкананнi на афсетнай паперы. Гэта, бясспрэчна, паспрыяе лепшаму эстэтычна-вiзуальнаму ўспрыняццю «ЛiМа» чытачом.

— «ЛiМ» сёння — выданне элiтарнае або скiраванае на масавага чытача?

— Лiчу, што тыднёвiк — элiтарнае i ў той жа час зарыентаванае на масавага чытача выданне. Магу патлумачыць чаму: сённяшнi беларус — высокаадукаваны, духоўна багаты з шырокiмi поглядамi чалавек, а гэта значыць, што ён не вузкаспецыялiзаваная асоба, а чалавек, якога цiкавяць лiтаратура, культура, мастацтва. Адпаведна — пачарпнуць усё гэта можна з нашага выдання.

Тым больш, што iншыя СМI неналежным чынам надаюць увагi, калi можна так сказаць, духоўна-душэўнай сферы чалавека. Лiтаратура ж увогуле знiкла са старонак многiх рэспублiканскiх газет. Дзякуй Богу, што пакуль «Звязда» знаходзiць месца на сваiх палосах для правядзення конкурсаў на лепшае апавяданне года, друкуе падборкi вершаў, а вось iншыя...

— Зборны вобраз чытача — якi ён?

— Наш чытач — школьнiк i студэнт, рабочы i вясковец, настаўнiк i iнжынер, творца i акадэмiк, мiнiстр... Калi некалькiмi словамi, то гэта чалавек, якi любiць, шануе i паважае сваё роднае, крэўнае, нацыянальнае. Хто неабыякавы да гiстарычнай, лiтаратурнай, культурнай i мастацкай спадчыны нашага таленавiтага i працавiтага народа. Хто ў першую чаргу любiць сваё, а ўжо затым пазiрае на суседскае, не так i важна, блiзкi гэта сусед альбо далёкi.

Так, нам яшчэ шмат чаму прыйдзецца навучыцца. Навучыцца не раскiдваць найбагацейшую спадчыну, а па крупiнках збiраць i захоўваць. Навучыцца з гонарам, павагай i годнасцю ставiцца да нацыянальных творцаў, людзей, якiя ўзвышаюць наш народ. Навучыцца самiм рабiць ацэнку зробленаму пэўнымi асобамi, а не чакаць, пакуль гэта заўважаць у Расii цi Польшчы, Лiтве альбо Францыi... Бачыць тых i тое, што побач.

— Як бы вы сфармулявалi крэда «ЛiМа»?

— Не абмiнаць анiводную вартую ўвагi падзею ў лiтаратурным, культурным i мастацкiм жыццi краiны. Заўсёды iсцi ў нагу з хуткаплынным часам, а iншым разам i апярэджваючы пэўныя падзеi, якiя толькi акрэслiваюцца ў розных плынях творчасцi. Бо тыднёвiк «ЛiМ» для ўсёй беларускай культуры — знакавае выданне.

"Полымя", Лiтаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс.

Выходзіць з 1922 года Выдаецца 1 раз у месяц. ЗАСНАВАЛЬНІК: РВУ “Літаратура і Мастацтва”.

Заснаваны ў снежні 1922 года. У першую рэдкалегію ўваходзілі Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Усевалад Ігнатоўскі і інш. У 1932 годзе на пасаду галоўнага рэдактара быў прызначаны вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч Платон Галавач. Неўзабаве ён быў адхілены ад рэдактарства, а часопіс пачаў называцца “Полымя рэвалюцыі”. Рэдакцыйны калектыў узначаліў Міхась Лынькоў. На лёсе даваеннага “Полымя” адбіліся ўсе трагічныя падзеі сумнавядомых 30-х гадоў мінулага стагоддзя, якія ўвайшлі ў гісторыю, як гулагаўскія. Хоць гэта ў пэўнай меры і перашкодзіла айчыннай літаратуры загучаць на ўвесь голас, аднак яна не страціла галоўных якасцей — праўдалюбства, умення глыбінна пранікаць у душу народа. На старонках часопіса друкаваліся знакамітыя раманы Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, Міхася Зарэцкага; з новымі творамі выступалі Янка Купала і Якуб Колас.

Адрадзіўшыся ў студзені 1945 года, “Полымя” ўзяло курс на духоўнае адраджэнне. Яго аўтарамі станавіліся нядаўнія партызаны і франтавікі. Ішоў наступ новай літаратурнай хвалі. Таленавіта ўспыхнулі імёны Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна...

. “Полымя” сягоння ўзначальвае вядомы паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Мікола Мятліцкі (Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі).

"Маладосць", штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс.

Да 1957 орган ЦК ЛКСМБ, да 1991 ЦК ЛКСМБ і СП БССР, да 2002 СПБ, з 2002 Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Выдаецца на беларускай мове ў Мінску з красавіка 1953.

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў -раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, публіцыстычныя, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя, грамадска-палітычныя, гістарычныя тэмы, фотарэпартажы, нарысы пра дзеячаў навукі, культуры, літаратуры і мастацтва, спартсменаў, пераклады з літаратур народаў блізкага і далёкага замежжа. Змяшчае ілюстрацыі і рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва. Асвятляе пераважна жыццё, працоўную і творчую дзейнасць беларускай моладзі.

У часопісе друкаваліся Я. Колас, П. Броўка, А. Куляшоў, М. Лынькоў, Я. Маўр, І. Мележ, У. Караткевіч, а таксама В. Адамчык, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, К. Кірэеенка, І. Навуменка, П. Панчанка, Б. Сачанка, М. Танк, І. Чыгрынаў, І. Шамякін і інш., бел. мастакі П. Драчоў, А. Кашкурэвіч, М. Купава, А. Марачкін, В. Шаранговіч, Л. Шчамялёў, і інш. Галоўныя рэдактары: А. Кулакоўскі (1953 -- 58), П. Панчанка (1958 -- 66), А. Асіпенка (1966 -- 72), Г. Бураўкін (1972 -- 78), В. Зуёнак (1978 -- 82), А. Грачанікаў (1982 -- 1991), Г. Далідовіч (1991 -- 2002), Р. Баравікова (з 2002).

Часопіс «Маладосць» адно са старэйшых выданняў, заснаванае ў 1953 годзе.

Толькі ў «Маладосці» у свой час друкавалі свае творы Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч.

На сённяшні дзень «Маладосць» — гэта той часопіс, які адпавядае выданню ХХІ стагоддзя: сучасны дызайн, каляровая ўклейка.

«Маладосць» адкрывае і падтрымлівае маладых аўтараў, але друкуе і творы старэйшых пісьменнікаў, якія вылучаюцца з агульнага літаратурнага працэсу.

«Нёман»,Ежемесячный литературно-художественный и общественно-политический журнал

«Нёман» издается с 1945 года.

Учредители издания: Министерство информации Республики Беларусь

Общественное объединение «Союз писателей Беларуси»

Редакционно-издательское учреждение «Литература и Искусство».”

Тираж – 4 162 экземпляров.

«Всемирная литература»

Литературно-художественный журнал «Всемирная литература» выходит с января 1997 года. Вначале это был ежемесячник, с января 2004 года его периодичность изменилась, и теперь он выходит 1 раз в два месяца.

УЧРЕДИТЕЛИ:

МИНИСТЕРСТВО ИНФОРМАЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Редакционно-издательское учреждение "Литература и Искусство"

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва"

1. Газета «Культура»

Газета "Культура"

Выдаецца з кастрычніка 1991 года.

Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Галоўны рэдактар — Людміла КРУШЫНСКАЯ.

Рэдакцыйная калегія: Лілія АНАНІЧ, Уладзімір АРЛОЎ, Наталля АЎДЗЕЕВА, Валерый ГЕДРОЙЦ, Уладзімір ГІЛЕП, Ядвіга ГРЫГАРОВІЧ,

Ірына ДРЫГА, Аляксей ДУДАРАЎ, Валянцін ЕЛІЗАР’ЕЎ, Міхаіл КАЗІНЕЦ, Міхаіл ФІНБЕРГ, Юрый ЦВЯТКОЎ, Леанід ШЧАМЯЛЁЎ, Уладзімір ШЧАСНЫ.

Адрас рэдакцыі:

220013, Мінск, пр.Незалежнасці,77.

Тэлефон:

(017) 289-34-66 (прыёмная) (017) 286-07-97

Тэлефон/факс:

(017) 234-57-23, (017) 234-57-35

Рэкламны аддзел:

тэл. (017) 234-57-41

Сайт: http://www.kimpress.by

2. Часопiс «Мастацтва»

Часопiс "Мастацтва"

Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выдаецца са студзеня 1983 года.

Галоўны рэдактар: Мікола Гіль.

Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Алеся Белявец, Гаўрыла Вашчанка, Людміла Грамыка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі,

Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Эдуард Зарыцкі, Таццяна Мушынская, Вольга Нячай, Яўген Рагін, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Наталля Шаранговіч, Расціслаў Янкоўскі, Аляксандр Яфрэмаў.

Адрас рэдакцыі:

220013, Мінск, праспект Незалежнасці, 77.

Тэл: 289-34-68,289-34-67,

тэл./факс: 234-57-35 (бухгалтэрыя).

Сайт: http://www.kimpress.by

*****

Часопіс "Аrche" -- альтернативное издание.

Часопіс кніжных аглядаў, інтэлектуальнай аналітыкі і добрай літаратуры

Сайт: http://arche.bymedia.net/

Cлoвa arche aзнaчae «пepшaпaчaтak», «пepшaпpычынa», «тoe, штo ляжыць y acнoвe». Зaдaннe чacoпica пaд нaзвaй arche пaлягae нe cтoльki ў тым, kaб згpaмaдзiць — злyчыць пaд aднoй cтpaxoй — apтэфakты aйчыннaй нapaтыўнaй пpacтopы, koльki ў тым, kaб дaвecцi яe дa kpытычнaй тэмпepaтypы, kaлi мaгчымым cтaeццa пepaтвapэннe лёдy ў вaдy, вaды ў napy, a пapы ў aгoнь. Taмy нaш чacoпic yзнikae нe aд kaнcтaтaцыi нeзaдaвoлeнacцi чымcьцi, a aд iмпyльcy, ckipaвaнaгa нa пepaтвapэннe, тpaнcфapмaцыю, aд’iнaчaннe. Бo пoчacтy знakшыць aзнaчaлa нe збypыць, пaглyмiць, a, нaaдвapoт, выявiць звapoтны бok pэчaў — нakшae, iншae.

Bыпpaўляючыcя ў дapoгy, мы нe вeдaeм, дзe бyдзe нacтyпнae ўпынiшчa.— Дый гэтa нe тaк вaжнa, тaмy штo ў нaшaй ciтyaцыi нaвaт блykaць вaлeй, чымcя cтaяць нa aдным мecцы.

Bыxoдзьцe нaм нacycтpaч.

Mы мaeм штo cкaзaць.

Часопіс “Дзеяслоў” – альтернативное издание.

Сайт: http://www.dziejaslou.by/

Рэдакцыя:

Барыс Пятровіч (Сачанка) - галоўны рэдактар,

Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара,

Анатоль Івашчанка

Слова ад "Дзеяслова"

Шаноўныя чытачы!

Гісторыя вучыць нас:

— сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай;

— сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады;

— сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе.

Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літаратурна-мастацкімі часопісамі “Полымя”, “Нёман”, “Маладосьць”, “Крыніца”, тыднёвікам “Літаратура і мастацтва”, а таксама над Саюзам беларускіх пісьменьнікаў як арганізацыяй уцэлым – ёсьць таму прыкладам і доказам.

Пасьля расправы над беларускамоўным друкам сітуацыя на літаратурным полі нашай краіны карэнным чынам зьмянілася. Дзесяткам пісьменьнікаў улады перакрылі мажлівасьць выхаду са сваім словам да масавага чытача, яшчэ дзесяткі – самі прынцыпова ня пойдуць на супрацоўніцтва з адабранымі і зацуглянымі часопісамі. Паўстала неабходнасьць зьяўленьня новых літаратурных выданьняў, якія запоўняць штучна ўтвораную пустэчу. Адным з іх павінен з часам стаць “Дзеяслоў”.

Сёньня беларускіх літаратараў хочуць падзяліць на “сваіх” і “чужых”. “Дзеяслоў” супраць усялякіх падзелаў. “Дзеяслоў” — выданьне адкрытае для ўсіх. У гэтым можна пераканацца па першым выпуску. Усё вартае: таленавітае, адметнае, шчырае, сьмелае — будзе друкавацца на старонках выданьня. “Дзея­слоў” пастараецца не расчараваць ні сваіх сяброў, ні сваіх ворагаў. Крытэрыем для “Дзеяслова” будзе найперш літаратурная вартасьць і якасьць твору, а не палітычная заангажаванасьць. “Дзеяслову” імпануе адзіны неаспрэчны прынцып – служэньне на карысьць роднай Беларусі: жыцьцё кароткае — Радзіма вечная! “Дзеяслоў” лічыць, што захаваньне і разьвіцьцё роднай мовы і культуры найважнейшая задача цяперашніх пакаленьняў беларусаў. Жыцьцё, час выпрабоў­ваюць нас — талерантных і цярплівых — на талерантнасьць і цярплівасьць. Дык будзем жа яшчэ і мужнымі, годнымі нашых продкаў, якія пакінулі нам у спадчыну неацэнны дар — Краіну Беларусь.

“Дзеяслоў” не зьбіраецца абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці будуць асьвятляцца на старонках выданьня. Шмат увагі “Дзеяслоў” мяркуе надаваць перакладной літаратуры: чытачы выданьня павінны ведаць, што новага сёньня адбываецца ў сьвеце, чым захапляюцца нашыя суседзі, якія тэндэнцыі пануюць у сусьветным мастацтве і культуры ўвогуле. У планах “Дзеяслова” рабіць сьпецыяльныя выпускі, прысьвечаныя сучасным еўрапейскім літаратурам і літаратурам сьвету: нямецкай, швецкай, ангельскай, польскай, нарвежскай, фінскай, амерыканскай... “Дзеяслоў” мяркуе таксама пастаянна знаё­міць чытачоў з творчасьцю нашых суайчыньнікаў, якія жывуць на эміграцыі. І абавязкова, у кожным выпуску, будзе прысутнічаць рубрыка “Дэбют” з першымі “спробамі пяра” маладых аўтараў.

Неабходна патлумачыць яшчэ адзін момант: цягам дзесяцігоддзяў чыніўся гвалт над беларускай мовай. Псеўдарэфарматары рабілі ўсё, каб пазбавіць беларускую мову яе адметнасьцяў і наблізіць да расейскай: у правапісе, у стылістыцы, у лексіцы. Вяртаньне да спрадвечных асноваў роднай мовы будзе для нас цяжкім і паступовым, але, верыцца, непазьбежным. З чаго пачаць? Пытаньне для доўгіх дыскусіяў. “Дзеяслоў” лічыць, што пачынаць варта з рэа­білітацыі рэпрэсаванага першым мяккага знаку. Што і робіць. “Дзеяслоў” разумее — гэта выкліча неадназначную рэакцыю з боку прыхільнікаў і “тарашкеві­цы” і “наркомаўкі”, але робіць гэты крок з надзеяй, што за ім будуць наступныя...

...“Беларусь, твой народ дачакаецца...” – гэтыя словы з аптымістычнага чатырохрадкоўя Максіма Багдановіча ўсё часьцей сімвалічна і пагрозь­ліва-перасьцерагальна абрываюцца на першым радку. Пісьменьнікі, якія ціха сядзелі – абы іх не чапалі – у сваіх літаратурна-мастацкіх выданьнях і сваім пісьменьніцкім Доме, ужо дачакаліся... Холдынг пад назовам “саюзная дзяржава” – рэальная персьпектыва і для ўсіх беларусаў. Няўжо ж беларусы настолькі бездапаможныя гаспадары, што гатовыя перасяліцца з уласнага дому ў інтэрнат для “брацкіх” народаў, аддаць уласную сядзібу ў новы “калгас”, страціць дзяржаўнасьць дзеля ўяўна абяцаных танных “энерганосьбітаў”?.. Ці знойдзецца сёньня на Беларусі хоць адзін здаровы чалавек, які адкажа на гэтыя пытаньні станоўча?.. Не, нам жыць у незалежнай, суверэннай Беларусі. Нам непатрэбныя ніякія “холдынгі” ды “саюзныя дзяржавы”. Нам непатрэбныя гаспадары над намі, якія будуць дыктаваць, што і як рабіць — што друкаваць, што пісаць, як пісаць і пра каго пісаць. Мы хочам быць самастойнымі і мы будзем такімі!

На пачатку было Слова? Так, але за словам была Дзея! Дык ня будзем жа чакаць, будзем дзейнічаць!

“Дзеяслоў” зьвяртаецца да беларускіх літаратараў і чытачоў — далучайцеся да новага выданьня! “Дзеяслову” цяпер вельмі патрэбныя вашае разуменьне і вашая дапамога. І дзеяй. І словам.

Iншыя часопiсы:

Тэатральная Беларусь” – часопіс драматургіі і сцэнічнага мастацтва. Заснав – Мін-ва культуры і друку РБ, саюз тэатральных дзеячоў Беларусі, выходзіць 1 раз у 2 месяцы. Выдаецца з 1992 г. с дек. 1995г. – назва “Тэатральная творчасць”.

На экранах” – ежемесячный киножурнал, учредители – издательство «Белорусский Дом печати», с 1957 г. главный редактор – Людмила Перегудова. Редколлегия – Саенкова, Бондарева, Пташук, Цветков.

По сравнению с минувшим годом возросла подписка на литературно-художественные издания: если в минувшем году их тиражи составляли порядка 1 тысячи и менее экземпляров, то сегодня у журнала “Полымя” – 2,7 тыс., “Неман” – 3,1 тыс. подписчиков. Подписка на газету “Літаратура і мастацтва” составляет 2,4 тыс. экз., журналы “Маладосць” – 2,1 тыс. экз., “Всемирная литература” – 1,7 тыс. экз. По культурологическим изданиям – газете “Культура” и журналу “Мастацтва” - также наблюдается рост подписного тиража – сегодня подписка составляет 3,4 и 0,8 тыс. экз. соответственно.

  • Проблема построения индустрии шоу-бизнеса (75% белорусской музыки)

  • Проблема возрождения национальной литературы

  • Проблема возрождения национального кино (ситуация вокруг Анастасии Слуцкой и фильмов о войне)

  • Вопросы развития всего остального (живопись – недавняя история с поддельным Шагалом)

  • Вопросы культурного сотрудничества и культурной интеграции в рамках европейского сообщества, союза славянских народов и др. (материалы о различных фестивалях, «Славянский базар»)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]