Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беспалая М. А книга 326 стр..doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
2.46 Mб
Скачать

Заключэнне

Працэс развiцця савецкага грамадства свед­чыць, што 1921–1927 гг. з’яўляюцца своеасаблiвым перыядам. У гэты час назiраўся некаторы плюралiзм у падыходах да эка­намiчных, iдэалагiчных, культурных i сацыяльных пра­блем. З’явiлiся першыя станоўчыя зрухi ў справе лiквiдацыi непiсьменнасцi, наладжваннi сiстэмы аховы здароўя, арганi­зацыi сеткi кааперацыі, аднаўленнi сельскай гаспадаркi i iнш. Аднак тэмпы i вынiкi гэтых зрухаў не задавальнялi савецкую ўладу, i паступальнае развiццё грамадства было перарвана яе рашучым умяшаннем у ход падзей. Наступствы гэтага дастат­кова добра вывучаны i даведзены да шырокай грамадскасцi.

Разам з тым развiццё савецкага грамадства ў 1920-я гг. пацвярджае справядлiвасць думкi, што адсутнасць навуковай канцэпцыi кiравання такiм складаным сацыяльным арганiз­мам, як вёска, iгнараванне шматвяковых, правераных жыц­цём законаў сельскагаспадарчага развiцця, нежаданне ўлiч­ваць асаблiвасцi вясковай духоўнай традыцыі вядуць да неча­ка­ных адмоўных вынiкаў. Гэта праявiлася асаблiва выразна на мяжы 1920–1921 гг. i 1927–1928 гг. І калi ў першым вы­пад­ку ўзнiклыя негатыўныя з’явы савецкая дзяржава iмкну­лася лiквiдаваць шляхам абвяшчэння новай эканамiчнай палiтыкi, то ў другiм – праз адмiнiстрацыйна-камандныя метады.

Iдэi новай эканамiчнай палiтыкi, яе падатковая праграма аказалiся мала прыстасаванымi да ўмоў беларускай вёскi. Штогадовае павелiчэнне памераў харчовага, а потым грашо­вага падаткаў не стымулявала ўздыму i якасных змен у сельскай гаспадарцы. Арэндныя адносiны, наём рабочай сi­лы, свабодны выбар формаў землекарыстання былi дэклара­ваны, але не сталi прыметнай з’явай. Па гэтай прычыне складана пацвердзiць шырока распаўсюджаную тэорыю аб галоўнай ролi нэпа ў адраджэннi сельскай гаспадаркi. З ме­тадалагiчнай, навуковай i грамадзянскай пазiцый, якiх прытрымлiваўся аўтар, вiдавочна, што гэты працэс адбываўся перш за ўсё на аснове руплiвай працы сялян, натуральнага жадання кожнага палепшыць як мага хутчэй дабрабыт сваёй сям’i.

Малаэфектыўнай аказалася зямельная палiтыка дзяржавы. Атрымаўшы ў спадчыну шматлiкiя праблемы: перанаселе­насць вёскi, значная колькасць беззямельных, нiзкая агра­куль­тура земляробства і інш. – савецкая ўлада не змагла з iмi справiцца. Выкананне Дэкрэта аб зямлi зацягнулася на доўгiя гады. У форме, якая першапачаткова абяцалася, працэс земленадзялення i землеўладкавання завершаны не быў i спадзяваннi сялян не здзейснiў. З самага пачатку ён набыў непажаданы для вёскi кiрунак класавага падыходу пры надзяленнi зямлёй i прапаганды вытворчай кааперацыі. “Зя­мель­ная рэформа сярэдзiны 1920-х гг. наогул аказалася эканамiчна бесперспектыўнай. Яна фактычна разбурала аднос­на моцны эканамiчны фундамент, на якiм можна было будаваць дабрабыт усяго грамадства. Эвалюцыя пазiцыi са­вец­кай улады па зямельным пытаннi знайшла адлюстраванне ў змене прыярытэтных кiрункаў – ад абяцання падзелаў памешчыцкiх маёнткаў да абрэзкi напаўпрацоўных гаспада­рак i потым да вытворчай кааперацыi.

Эканамiчная i сацыяльная палiтыка дзяржавы выклiкала незадаволенасць значнай часткi вясковага насельнiцтва. Па­дат­ковая палiтыка 1921–1922 гг. амаль не ўлiчвала прынцып класавага падыходу, таму ў вёсцы мела месца масавае неза­давальненне харчпадаткам i метадамi яго спагнання. Сялян­ства змагалася з iмi даступнымi яму сродкамi. Тым самым беларуская вёска знаёмiлася не толькi з пафасам рэвалюцыi, але i з яе адваротным бокам.

З 1923 г. выразна праявiлася арыентацыя ўлады на выкарыстанне класавага прынцыпу ў адносiнах з вёскай. Лозунгi партыі на саюз з серадняком i апору на бедняка актыўна праводзiлiся ў жыццё. Аднак бяднейшая праслойка вёскi не магла стаць эканамiчнай базай дзяржавы. Наадварот, яна чакала дапамогi ад апошняй, сродкi на якую можна было знайсцi толькi ў заможнай часткi. Палiтыка апоры на бедняка кардынальна адрознiвалася ад практыкi, якая iснавала да рэвалюцыi i ўлiчвала перш за ўсё iнтарэсы заможных пластоў вёскi. Тым самым савецкая ўлада да ўвагi прымала галоўным чынам iдэалагiчныя варункi, эканамiчная перспектыва адсоўвалася на другi план. Шматлiкiя льготы бяднейшым садзейнiчалi абвастрэнню традыцыйна складаных унутры­вяско­вых адносiн, росту сацыяльнай напружанасцi на вёсцы, яшчэ большаму яе расколу не толькi па маёмаснай, але i па iдэалагiчнай прымеце. Класавая дыферэнцыяцыя вёскi паска­рала фармiраванне савецкага i партыйнага актыву, стварэнне сацыяльнай апоры з асяроддзя незаможнага сялянства.

Неабходна канстатаваць наяўнасць разыходжання памiж тэарэтычнымi распрацоўкамi кiруючых iнстанцый i iх прак­тыч­ным ажыццяўленнем. Рэальная сiтуацыя аказалася больш складанай i шматграннай, чым уяўляла сабе кiраўнiцтва партыi i дзяржавы. Доказам можна прызнаць неэфектыўнае ўкараненне эканамiчнай i культурнай дзяржаўнай палiтыкi на месцах, негатыўную рэакцыю большасцi сялян на яе асобныя праявы, недакладнасць падзелу сялянства на заможнiкаў, сераднякоў i беднякоў. Адной з прычын iснавання такiх свое­асаблiвых “нажнiц” памiж задуманым i здзейсненым стала адсутнасць кадраў сярэдняга i нiзавога ўзроўняў, якiя б маглi выконваць пастаўленыя задачы. Можна зазначыць, што партыйныя i дзяржаўныя пастановы на практыцы ўспрыма­лiся не так, як меркавалася, а некаторыя аказвалiся нават малавядомымi. Шматлiкiя дакументальныя факты ў межах разглядаемай тэмы пацвярджаюць тэарэтычную выснову сён­няшняй навукi аб тым, што сацыяльная рэвалюцыя адбылася ў малаадукаванай краiне i гэта абмежавала сацыяльныя i культурныя магчымасцi як насельнiцтва, так i многiх прад­стаўнiкоў кiруючай праслойкi. Некрытычна, дагматычна ўспрынятыя дырэктывы, спушчаныя зверху, неабходнасць iх абавязковага выканання любымi сродкамi значна ўскладнялi сiтуацыю на месцах. Тым самым не сфармiравалася навукова абгрунтаваная сiстэма кiравання дзяржавай. Прадбачанне аднаго не змагло замянiць шматвяковы вопыт многiх пака­лен­няў, iмкненне людзей да самавыяўлення праз рацыя­нальнае вядзенне гаспадаркi.

Культура была прынесена ў ахвяру палiтыцы. Савецкая ўлада, адыходзячы ад агульначалавечых духоўных i мараль­ных каштоўнасцей, адмаўляючыся ад спрадвечнай народнай культуры, прыклала вялiкiя намаганнi для таго, каб стварыць новую культуру. Галоўным метадам яе стала культурная рэвалюцыя, асноўным зместам – усебаковая iдэалагiзацыя грамадства. Традыцыйная народная культура, носьбiтам якой заставалася сялянства, поўнасцю iгнаравалася. Замест яе ўстойлiвых формаў насаджалiся мiтынгi, сходы, лекцыі, разнастайныя масавыя кампанii. Насычаныя iдэалогiяй i гатовымi вывадамi, яны павiнны былi без асэнсавання ўспры­мац­ца i падтрымлiвацца сялянамi. Малаадукаванасць носьбi­таў новай культуры стварала добрыя падставы для рэвалю­цыйнага рамантызму з яго верай у лепшую будучыню.

Новая савецкая культура была неадназначна ўспрынята агульнай масай сялянства з-за поўнай неадпаведнасцi духоў­наму жыццю вёскi. Нягледзячы на яе актыўнае ўкараненне, традыцыйная народная культура аказалася вельмi ўстойлiвай i захавала свае пазiцыi ў сялянскiм асяроддзi, у яго паўся­дзённым i святочным жыццi. Эфектыўнасць новай культуры залежала ад яе ўспрымання маладым пакаленнем, якое ў асноўным на хвалi рэвалюцыйнага энтузiязму i летуценняў падтрымала яе. Гэтая акалiчнасць садзейнiчала расколу вёскi на “бацькоў i дзяцей”, у аснове якога знаходзiўся iдэалагiчны прынцып.

Афiцыйную iмперскую iдэалагiчную трыяду “народнасць, праваслаўе, самадзяржаўе” замянiлi новыя савецкiя мiфы, якiя павiнны былi пераарыентаваць унутраны свет людзей, традыцыйную сiстэму правiл i нормаў на партыйную хвалю. Ставiлася задача хутчэйшага ўкаранення мiфаў аб сацыялiзме “як самым гуманным i справядлiвым грамадскiм ладзе”, аб “двух дружалюбных класах”, “роўнасцi нацый i народнас­цей”, “адсутнасцi эксплуатацыi” i iнш. Аднак слабая матэ­рыяль­ная база афiцыйных палiтыка-асветных устаноў, абме­жа­ваныя кадравыя магчымасцi не дазвалялi дзяржаве ў поў­най меры забяспечыць iнфармацыйную падтрымку працэсу фармiравання новай iдэалогii i культуры, укараненне савецкiх мiфаў.

Адсутнасць прагрэсу ў развiццi сельскай гаспадаркi, неда­статковая эфектыўнасць культурнай рэвалюцыі вымушалi дзяржаву бесперапынна шукаць новыя кiрункi развiцця. Многія тэарэтычныя iдэі аказаліся настолькi не адаптаваныя да аб’ектыўных працэсаў, што не змаглi прыстасавацца да iснуючых умоў i захавалiся толькi ў дакументах. Iншыя атрымалi надзвычай важнае значэнне. Да такiх неабходна аднесцi планы кааперацыi, якiя прайшлi шлях ад iдэi прас­цей­шай кааперацыi да вышэйшых формаў вытворчай кааперацыі ў выглядзе калектыўных гаспадарак. Не здолеў­шы справiцца са шматлiкiмi праблемамi вёскi, зблiзiць яе iнтарэсы з iнтарэсамi дыктатуры пралетарыяту, узяць пад свой поўны кантроль аднаасобную сялянскую гаспадарку, дзяржава знайшла выйсце з крызiснай сiтуацыi на шляху поўнай калектывiзацыi праз разбурэнне векавых натуральных працэсаў.

А драджэнне сельскай гаспадаркi адбывалася складана. Апiраючыся на вопыт не аднаго пакалення, сялянства не спадзявалася на рацыянальнасць дзяржаўнай палiтыкi. Да гэтага далучалiся непаслядоўнасць савецкай улады ў абяцан­нях i неадпаведнасць абвешчаных рэформаў аб’ектыўным эканамiчным законам i надзеям вёскi. Селянiн мог разлiчваць толькi на сябе, сваю сям’ю, свой вопыт вядзення гаспадаркi. Самай галоўнай каштоўнасцю для яго заставалася зямля. Хлебароб хацеў адчуваць сябе поўным гаспадаром на ёй, згодна з iнтарэсамi сваёй сям’i планаваць будучыню. Менавiта ў гэтым савецкая ўлада не прыйшла яму на дапамогу. Улiчваючы недасканаласць крэдытнай сiстэмы, слабасць кааператыўнага руху, падатковы цiск, абмежава­насць i незавершанасць зямельнай рэформы, можна зрабiць выснову, што адраджэнне сельскай гаспадаркi адбывалася ў асноўным за кошт працы сялянства, а не дзякуючы толькi дзяржаўнай палiтыцы.