- •Тлумачальная запіска
- •Узор подпісу бандэролі:
- •Кантрольная работа па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў Варыянт 1
- •10. Ад дзеясловаў утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы:
- •9. Праспрагайце наступныя дзеясловы:
- •6.Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову (для назоўнікаў агульнага роду запішыце два варыянты перакладу):
- •8.Запішыце колькасныя лічэбнікі словамі і раскрыйце дужкі:
- •Кантрольная работа па беларускай мове
- •Варыянт 4
- •7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:
- •9.Праспрагайце наступныя дзеясловы:
Тлумачальная запіска
Кантрольныя работы па беларускай мове прызначаны для студэнтаў ФЗН усіх спецыяльнасцяў і маюць на мэце: а) праверыць тэарэтычныя веды па курсе “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”; б) паглыбіць і замацаваць веды па ўсіх раздзелах гэтай лінгвістычнай дысцыпліны; в) узбагаціць прафесійны слоўнікавы запас будучых спецыялістаў; г) развіць моўную (пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай сферы дзейнасці.
Кантрольная работа па беларускай мове дасылаецца простай бандэроллю ці прыносіцца асабіста ў дэканат ФЗН або на кафедру беларускай філалогіі (408 аўдыторыя). Падпісваецца па-беларуску!!!
Узор подпісу бандэролі:
Іванова Ірына Мікалаеўна
211805 в. Залессе
Глыбоцкага раёна
Віцебскай вобласці
Каму: кафедра беларускай
філалогіі, п. 408
БДУ культуры і мастацтваў
Куды: вул Рабкораўская, 17
220001, Мінск
Узор подпісу кантрольнай работы:
Кантрольная работа
па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
студэнта (-кі) ФЗН групы № 115
Івановай Ірыны Мікалаеўны
Пры выкананні кантрольнай работы рэкамендуецца карыстацца наступнай вучэбнай літаратурай:
Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, М.М.Круталевіч. – Мінск: ВВЦ БДПУ, 2004. – 207 с.
Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 1994 – 367 с.
Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М.Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор’евай. – 4-е выд., выпр. – Мінск: Выш. шк., 2011. – 622 с.
Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.I.Сямешка, 3.I.Бадзевіч, I.Р.Шкраба. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1977–1984. – Т.1. – 608 с.; Т.2. – 768 с.; Т.3. – 672 с.; – Т.4. – 768 с.; Т.5. Кн. 1. – 783 с.; Т.5. Кн. 2. – 608 с.
Можна выкарыстоўваць і іншую вучэбна-метадычную літаратуру.
Заданні для кантрольных работ складзены ў чатырох варыянтах. Выбар варыянта залежыць ад парадкавага нумара студэнта ў спісе акадэмічнай групы.
Пры выкананні кантрольнай работы неабходна кіравацца наступнымі патрабаваннямі:
Кантрольная работа павінна быць выканана і прадастаўлена ў тэрмін, устаноўлены вучэбным планам (да 30 кастрычніка (І семестр)/31 сакавіка (ІІ семестр)).
У пачатку кантрольнай работы ўказваецца нумар варыянта.
Перад кожным заданнем павінна быць поўнасцю прыведзена яго ўмова.
Кантрольная работа выконваецца на камп’ютары. Шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14 пункт, інтэрвал палутарны. Палі верхнія і ніжнія – 2 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см. Забараняецца скарачаць словы. Абзацны водступ абавязковы. Пасля коскі павінен быць прабел, выкарыстоўваюцца “-“ (дэфіс) і “ – “ (працяжнік) як розныя графічныя знакі.
Перад тым, як здаць работу, вычытайце яе, каб не было аддруковак, прапушчаных літар і г.д.
Калі работа не аформлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі, то яна не правяраецца і не залічваецца!
У канцы работы неабходна прывесці спіс выкарыстанай літаратуры (гл. афармленне ў тлумачальнай запісцы).
Калі ў рабоце былі зроблены заўвагі, іх трэба выправіць і прад’явіць выкладчыку да здачы заліку (разам з папярэдняй работай).
Студэнты з незалічанай работай да заліку не дапускаюцца.
Кантрольную работу дасылаць да 30 кастрычніка/31 сакавіка.