Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

15)Распаўсюджванне ідэй Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць Гусоўскага Скарыны і яго паслядоўнікаў у час беларускага рэнесансу

Распаўсюджванне ідэй адраджэння ў Беларусі. Дзейнасць Францыска Скарына Міколы Гусоўскага, іншых асветнікаў Беларускага рэнесансу.

Адраджэнне або Рэнесанс – культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў 14 – 16 ст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалась аднаўленнем гуманаістычнага светапогляду які быў, на думку дзеячоў адраджэння, ў эпоху антычнасці непасрэдна перад цёмнымі сярднімі вякамі. Эпоха адраджэння характарызуецца небывалым росквітам навукі, літаратуры, мастацтва. У эпоху адраджэння ўдалася не толькі адрадзіць антычнасць, але і пераўзыйсці яе.

Класічны варыянт адраджэння адбываўся ў Італіі. Ён прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні, 13 – 14 ст.ст. Высокі 15 ст. і Позні 16 ст. Іменна тут сфарміравалісь найбольш раннія сацыяльныя і духоўныя перадумовы новай культурна-гістарычнай эпохі, вытокі якой зыходзілі з глыбокай старажытнасці: грэка-элінскай і рымскай культуры. Вызначальнымі рысамі культуры еўрапейскага рэнесансу былі: вяртанне да антычнай спадчыны, апазіцыйнасць сярэдневечнаму светапогляду, рацыяналістычна-гуманістычны характар, арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы, значнае пашырэнне свецкіх (не царкоўных) пачаткаў у архітэктуры, жывапісе літаратуры.

Галоўныя дасягненні эпохі еўрапейскага Адраджэння з’явіліся: вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці, развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук, кнігадрукаванне, тэхналагічны прагрэс і інш. Вяртанне да антычнай культуры падкрэслівала адзінаства чалавечага роду, веліч яго мінулага і яго будучыні.

Эпоха адраджэння, якая закранула большасць еўрапейскіх краін, мела ў розных рэгіёнах Еўропы і ў асобных краінах свае асаблівасці, у тым ліку і ў ВКЛ. Рэнесанс у ВКЛ па асноўных прыкметах быў блізкі да Паўночнага Рэнесанса (да культуры краін на пўнач ад Італіі). Адраджэнне тут пачалося на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, і вызначалася такімі асаблівасцямі як цесная сувязь з рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.

У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалась ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэкавізантыйскую і ўсходнеславянскую культуру. Сацыялнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па свайму паходжанню тагачасная інтэлігенцыя.

Адно з галоўных дасягнення Адраджэння ў Беларусі стала кнігадрукаванне заснавальнікам каторага стаў Францыск Скарына (1490 – 1551). У 1506 г. ён закончыў філасофскі факультэт са ступенню бакалаўра, у 1512 г. ён вытрымаў экзамен на доктара медэцыны ў Падуанскім універсітэце. У 1517 г. ў Празе Ф. Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г.ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал.

На лаціне, мове навукі, свецкай літаратуры і дыпламатыі піша сваю славутую паэму «Песня пра зубра» выдатны паэт, сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533). Яна была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні. На старонках свайго твора Гусоўскі апявае хараство роднай прыроды, веліч свайго народа, знаёміць з беларускай гісторыяй і традыцыямі. Разам з тым асуджае войны і ўсобіцы, заклікае да ўзмацнення дзяржавы. Дзякуючы «Песні пра зубра» для адукаванага грамадства быў адкрыты далёкі славянскі куток Еўропы з яго насельнікамі – беларусамі.

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэтлацініст Ян Вісліцкі (каля 1485 – 1520) стварае гістарычнае палатно – паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора – бітва пад Грунвальдам 1410 г. «Так, у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх лукаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі – літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...»

Гераічнасць, эпічнасць – галоўная рыса літаратуры XVI ст. Акрамя названых, вядомасць займелі ў тагачаснай Еўропе творы беларускіх паэтаў «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы, «Радзівіліяда» Яна Радвана, «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» Гальяша Пельгрымоўскага.