Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

43)Нэп і асаблівасці яго правядзення на землях Беларусі.

Асноўным прынцыпам новай эканамічнай палітыкі (НЭП) савецкай дзяржавы у 1921 — 1928 гг. з'яўляец-ца выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы савецкай дзяржавы. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.

На весцы НЭП выяўляўся у:

1) замене харчовай разверсткі харчовым падаткам,

які быў у два разы меншы;

2) свабодзе выбару формаў землекарыстання,

заахвочванні розных формаў кааперацыі;

3) праве сялян свабодна распараджацца лішкамі

сваей працы;

4) замене натуральнага падатка грашовым;

5) дазволе арэнды зямлі і найму рабочая сілы.

У горадзе НЭП характарызаваўся наступнымі рысамі:

1) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю

(мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся у

арэнду);

2) у прамысловасці дапускаліся прыватная, зме-

шаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці,

за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні у

эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі);

3) былі дазволены прадпрымальніцтва і прыват-

ны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай

манаполіяй);

4) работа дзяржаўных прадпрыемстваў перабудоў-

валася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і

пераводзіліся на гаспадарчы разлік;

5) бясплатныя паслугі, ураўнілаўка у аплаце пра

цы, картачная сістэма адмяняліся;

6) матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы;

7) фінансавая стабілізацыя (у 1922 -- 1924 гг. пра-

ведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот

быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка

наміналам 10 рублеў, якая выраблялася з золата ці

магла замяняцца папяровымі грашыма і раўнялася 5

доларам і 14,5 цэнта ЗША).

Асаблівасці НЭПа у Беларусі.

1. У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы

аб'ядналіся у дзяржаўныя трасты, кіраўніцтва імі

ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі

(ВСНГ).

На Беларусі пераважала дробная прамысловасць і тэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабес-пячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены у арэнду.

2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у

БССР на пачатку 20-х гг. меўся арганізаваны пры-

ватна-гандлевы апарат, які за папярэдні перыяд

выявіў здольнасці да выжывання у неспрыяльных

умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіцце.

3. Беларускае сялянства імкнулася да хутарской

формы гаспадарчай дзейнасці. Тэта было абумоўле-

на наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлей

ніжэйшая, чым у сярэднім па СССР, неспрыяльныя

прыродныя ўмовы: балоцістасць, лясістасць, нізкая

якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыс-

тання 74 % сялянскіх двароў былі

цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак

не магла забяспечыць нават саміх сябе. Развіцце

хутарской формы землекарыстання забяспечыла

хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі

Беларусі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі

1921 і 1922 гг., набіралі сілу кааператыўныя

аб'яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 %

насельніцтва ве'скі. Да 1927 г. была поўнасцю адноў-

лена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла

даваенны ўзровень развіцця.

НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамад-ства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяў-ленню сваіх праграмных мэт. 3 усталяваннем асабістай улады I. Сталіна НЭП быў згорнуты.