Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

53)Вызваленне Беларусі

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх вой¬скау пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раенны цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раенам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Ма-зыру, быў фарсіраваны Днепр у рае'не Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Знач-ную ролю у рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад ко-давай назван «Баграціен».

Лінія фронту у Беларусі ўяўляла сабой выступ. Тэты выступ атрымаў назву «Беларускі балкон». Ут-рыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо е'н прыкрываў га-лоўныя напрамкі усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк — Заходняй Дзвіны, Дняп-ра, Бярэзіны, Немана — былі падрыхтаваны і абарон-чыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілеў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвал і «Фатэрлянд» («Айчына»), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскау.

Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціен» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Бела¬рускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы ге-нерал арміі I. Баграмян) франтоў.

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Неман». Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка у два разы па жывой сіле, гарматах і мінаметах, у чатыры—па танках, у тры — па баявых самалетах.

Задума камандавання заключалася у наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку у рае'нах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр».

23 чэрвеня 1944 г.—пачатак наступлення. 24 чэр-веня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень бае'ў савецкія войскі акружылі віцебскую гру¬поўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - - баб-руйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся у канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танка-вы корпус генерала А. Бурдзейнага веў баі на ўсход-няй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся у Мінск танк Д. Фролікава. Ен прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах го-рада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Ко-лычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі у цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы «Мінскі кацел»). Сем дзе'н «кіпеў» тэты кацел, фашысцкім войскам так і не ўда¬лося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята у пал он).

Партызаны і падполыпчыкі захоплівалі маеты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раенныя цэн-тры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння у горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы тэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Ак-руговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.