- •1)Прадмет значэнне і мэты курса Гісторыя беларусі. Асноўныя падыходы да вывучэння гітсторыі . Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3) Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі(каменны век).
- •4) Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі(бронзавы жалезны век) . Балты і славяне на тэр Беларусі.
- •5) Зараджэння дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь . Полацкае і Тураўскае княства – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэррыторыі Беларусі.
- •6) Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •7) Язычніцкія вераванні. Прыняцце і распаусюджванне хрысціянства. Культура Беларусі ў 9-13 ст
- •11)Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл 14-15 ст. Крэўская ўнія і яе вынікі.
- •12)Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкЛў другой палове 13 першай палове 16ст
- •15)Распаўсюджванне ідэй Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць Гусоўскага Скарыны і яго паслядоўнікаў у час беларускага рэнесансу
- •16)Культура Беларускіх зямель у другой палове 13 першай палове 16ст
- •17)Люблінская вунія і утварэнне рп. Умовы аб’яднання вкл і Польшчы.
- •18)Дзяржаўны лад рп. Становішча вкл у палітычнай сістэме рп.
- •19)Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе рп.
- •20) Знешняя палітыка рп. Войныдругой паловы16-18ст.
- •Вайна Расіі з рп (1654-1667)
- •Паўночная вайна (1700-1724)
- •21)Палітычны крызіс рп, спробы рэформ у другой палове 18 ст. Падзелы рп і далучэнне Бел земель да рі.
- •22)Культура Беларусі ў другой палове 16-18ст.
- •23)Этапы і змест палітыкі расійскага урада на тэрыторыі Беларусіў канцы 18 першай палове 19 ст.
- •24)Грамадска палітычны рухна тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 першай палове 19ст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
- •25) Вайна 1812г і беларусь.
- •26)Гаспадарка беларускіх зямель у канцы 18 ст першай палове 19 ст. Эканамічныя рэформы 1830-1850
- •27) Культура Бел зямель у канцы 18-19 ст.
- •28)Адмена прыгоннага права ў рі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 года на беларускіх землях.
- •29)Буржуазныя рэформы
- •1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. Хіх ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •30)Эканамічнае становішча у другой палове 19 ст.
- •31)Паўстанне 1863-1864гг.
- •32) Асаблівасці развіцця беларускага этнасу.
- •Глава 2
- •34)Грамадска-паліт жыццё рі у канцы 19-20 і ўдзел у ім бел насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.
- •35)Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907г
- •36)Першая сусветная вайна. Лютаўская рэвалюцыя1917года
- •37)Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20стагодзя. Нашауніскі перыяд
- •38)Абвастрэнне сац-эканам і паліт крызісу ў Расіі восенню 1917г.
- •39)Праблема бел дзяржаўнасці ш грамадска- палітычным руху Беларусі Першы усебеларускі з’езд.
- •41)Утваренне ссрб і ЛітБел.
- •42)Вайна Польшчы і савецкай расіію Другое обвяшчэння ссрб. Рыжскі мір.
- •43)Нэп і асаблівасці яго правядзення на землях Беларусі.
- •44)Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нац-дзяр будаўніцтва ш Беларускай сср у 20-х 30-х гадах.
- •45)Палітыка беларусізацыі
- •46)Згортванне нэПа інд і кал.
- •47)Усталяванне грам-пал сістэмы ў ссср . Паліт рэпресіі.
- •48)Зах беларусь у складзе польшчы. Уз’яднанне зах Бел і бсср.
- •49)Культура Бел народа ў міжваенны час.
- •50)Міжнародная арэна пачатак вов акупацыя
- •51)Акупацыйны рэжым на тэр Бел.
- •52) Разыіццё партызанскага руху
- •53)Вызваленне Беларусі
- •54)Міжнародныя адносіны пасля вайны
- •55) Грам-паліт жыццё у бсср ва умовах адлігі
- •56) Сацыяльна эканамічнае развіцц бсср у 60-80.
- •57)Развіццё культуры у пасляваенны час
- •58)Палітыка перабудовы
- •60)Бсср снг
- •61)Канстітуцыя рб.
- •62)Сац-эканам і паліт
- •63)Знешняя палітыка
- •64)Культура Беларусі
49)Культура Бел народа ў міжваенны час.
З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. зв. сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася дарэвалюцыйнай, "буржуазна-памешчыцкай".
Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З другога боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба з нацыянал-дэмакратызмам.
Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. У тым жа годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Ужо ў 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным ахопам 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў лістападзе - пачатку снежня 1917 г. на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў ствараюцца аддзелы народнай адукацыі, а 27 снежня - Камісарыят асветы Заходняй вобласці і фронту. Новыя органы асветы павінны былі даць насельніцтву адукацыю на роднай мове, аддзяліць школу ад царквы, увесці бясплатную адукацыю для дзяцей да 17 гадоў.
Стваралася цэльная сістэма адукацыі. Пачатковай ступенню лічыўся дзіцячы сад (5-7 гадоў), затым ішла школа І-й ступені (8-12 гадоў), ІІ-й ступені (13-16 гадоў) і універсітэт. Навучанне ў школах з'яўлялася бясплатным, сумесным для хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі штогод перавыбіраліся, а экзамены і хатнія заданні былі поўнасцю адменены.
Цікава, што ў школе І-й ступені адсутнічала прадметная сістэма навучання. У аснову выхавання і навучання была пакладзена распрацоўка комплексных тэм. Напрыклад, "Знаёмства са школай", "Кастрычніцкая рэвалюцыя", "Пачатак веснавых работ" і г. д. Кожную тэму неабходна было разглядаць у трох аспектах - прырода, праца, грамадства. Такая сістэма апраўдвала сябе толькі ў лепшых, паказальных, школах. А іх было няшмат.
Уніфікацыя сістэмы адукацыі на ўсёй тэрыторыі СССР адбылася ў 1934 г. Быў устаноўлены агульны тып школ: пачатковая (1-4 классы), няпоўная сярэдняя (1-7 классы), сярэдняя (1-10 классы). Групы сталі называцца класамі, з'явіліся інстытут класных кіраўнікоў, дырэктары, пяцібальная сістэма, школьная форма. Усяго ў БССР у 1937 г. працавала 7132 агульнаадукацыйныя школы, у якіх вучылася больш за 1 млн. чалавек.
Да сур'ёзных недахопаў школьнай адукацыі можна аднесці нізкую паспяховасць у асобных школах, перагружанасць класаў (у сярэднім на адзін прыходзілася 42,6 чалавек), недахоп падручнікаў, нізкі ўзровень настаўніцкіх кадраў. У прыватнасці, у 1939/40 навучальным годзе без уліку заходніх абласцей працавала 40 тыс. настаўнікаў. З іх 10% мелі вышэйшую адукацыю. Нават камісар асветы БССР Еўдакія Уралава скончыла толькі пачатковую школу.
У 1919 г. адбылося адкрыццё першай вышэйшай навучальнай установы (ВНУ) у БССР - Горацкага сельскагаспадарчага інстытута - з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў для сельскай гаспадаркі.ЦВК БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рэспубліцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які быў урачыста адкрыты 30 кастрычніка 1921 г. У першы год існавання універсітэта на яго факультэтах вучылася і працавала 1250 студэнтаў, 14 прафесараў, 59 выкладчыкаў і асістэнтаў. Рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны, гісторык У. Пічэта.
У пачатку 20-х гг. былі арганізаваны політэхнічны інстытут, інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш. Таксама дзейнічала шырокая сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У 1927/28 навучальным годзе налічвалася 30 тэхнікумаў з 5,3 тыс. навучэнцаў.
У пачатку 20-х гадоў студэнтамі ў большай частцы былі мяшчанскія і купецкія дзеці. Але ўжо з 1929 па 1934 гг. праводзіліся спецнаборы з рабочага і сялянскага асяродка. Для іх падрыхтоўкі да навучання стваралі рабфакі (рабочыя факультэты).
Вострая патрэба ў спецыялістах выклікала брыгадна-лабараторны метад падрыхтоўкі кадраў, пры якім не ўлічвалася паспяховасць, адсутнічалі дыпломныя работы, а выкладчыку адводзілася роля кансультанта. Таксама была пашырана практыка датэрміновых выпускаў, што зніжала якасць ведаў.
У цэлым сістэма адукацыі зрабіла вялікі крок наперад, Усходняя Беларусь за даваеннае дваццацігоддзе дасягнула сярэднееўрапейскага ўзроўню.
Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на аснове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Беларусі. Укастрычніку 1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН).
Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі акадэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі.
У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў, колькасць якіх складала 14. Супрацоўнікі акадэміі праводзілі геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя праблемы матэматыкі, распрацоўвалі тэхналогію прамысловай вытворчасці каніфолі і шкіпідару і інш. Развівалася беларуская археалогія, этнаграфія, айчынная гісторыя.
Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны 33 чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага інстытута.