Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

35)Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907г

1. ПРЫЧЫНЫ, АСНОЎНЫЯ ПАДЗЕІ I ВЫНІКІ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫХ (1905 —1907 гг. ) I ЛЮТАЎСКАЙ (1917 г.) РЭВАЛЮЦЫЙ У БЕЛАРУСІ

Прычыны, якія прывялі да рэвалюцыйнага выбуху, былі наступныя:

1. Захаванне царскага самадзяржаўя і адсутнасць

дэмакратычных правоў у грамадстве.

2. Нявырашанае аграрнае пытанне (існаванне паме-

шчыцкага землеўладання і іншыя феадальныя пера-

жыткі).

3. Нявырашанае нацыянальнае пытанне. Беларусь!

не прызнаваліся самастойным народам у складзе Ра-

сійскай імперыі.

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек, было паране-на 5 тыс. Гэтая падзея атрымала назву “Крывавая нядзеля”. Вера у добрага цара была развеяна. Пратэст супраць гэтай акцыі выказалі і працоўныя Беларусі. У Мінску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні праходзілі дэманстрацыі. Рабочыя 30 гарадоў і мяс-тэчак удзельнічалі у гэтай барацьбе. 3 палітычных партый найбольш актыўна дзейнічалі Бунд, РСДРП і эсэры.

Працяг палітычных выступленняў рабочых быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб увядзенні у

Расіі парламента — законадарадчай Дзяржаўнай Думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. У кастрычніку 1905 г. чыгуначнікі спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях, пачалася ўсерасійская палітычная стачка.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць буржуаз-ныя партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакра-тычныя сілы працягвалі барацьбу, у якую былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак Беларусі. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы у Мінску па загаду губернатара Курлава былі расстраляны ўдзельнікі мітынгу, загінула каля 100 чалавек, 300 было паранена (так званы Курлоўскі рас-стрэл). У канцы 1905 г. у рэвалюцыйны рух усе болып уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся у Віцебску, Магілеве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.

3 9 па 18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброе-нае выступленне, якое мела водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але у паўстанне гэтыя падзеі не перараслі.

У студзені 1906 г. адбыўся II з’езд першай бела-рускай нацыянальнай палітычнай партыі БСГ, на якім была канчаткова вызначана праграма яе дзей-насці. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, замену капіталістычнага ладу сацыялістычным, ут-варэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і куль-турна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні.

Выбары у I Дзяржаўную Думу, дазвол на стварэн-не прафсаюзаў і іншыя меры царызму некалькі аслабілі канфрантацыю у грамадстве. Ад беларускіх губерняў у I Думу было выбрана 36 дэпутатаў (боль-шасць—кадэты). Дзейнасць I Думы (з красавіка па ліпень 1906 г.) насіла апазіцыйны цару характар. Га-лоўным пытаннем было аграрнае, але Дума не прыня-ла дзяржаўнага праекта па гэтым пытанні і была рас-пушчана ўрадам. 9 лістапада 1906 г. быў выдадзены царскі указ аб выхадзе сялян з абшчыны, з якога па-чалося правядзенне сталыпінскай аграрная рэформы.

Былі прызначаны выбары у II Дзяржаўную Думу. На выбарах у беларускіх губернях перамаглі пра-выя групоўкі. У цэлым II Дзяржаўная Дума (з лю-тага па чэрвень 1907 г.) была больш радыкальная, чым I. Галоўным зноў стала аграрнае пытанне. Паколькі II Дзяржаўная Дума выходзіла з-пад кан-тролю ўрада, 3 чэрвеня 1907 г. яна па сфабрыкаванай справе па загаду цара і Сталыпіна была распушча-на. Выбарчы закон, прыняты у адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Урад прыступіў да рэпрэсій супраць сваіх праціўнікаў. Першая рэвалюцыя у Расіі скончылася. Галоўныя задачы рэвалюцыі выкананы не былі.

Другая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя пачалася 23 лютага 1917 г. У Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгам! “Далоў вай-ну!”, “Далоў самадзяржаўе!”. 27 лютага на бок рабо-чых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 са-кавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган ула-ды - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 • 4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета у гарадах і мяс-тэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны балыпавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліу служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе). 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб’ядна-ны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісарау, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы камітэт ўзначаліу меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік