Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

22)Культура Беларусі ў другой палове 16-18ст.

XYI-XYII стагодзе - характарызуюцца значнымi зрухамi амаль ва усiх галiнах духоунага жыцця Беларусi. На гэты перыяд прыпадае росквiт рэнесансавай культуры у Беларусi i ва усiм Княстве, узнiкненне кiрылiчнага, а пазней лацiна-польскага кнiгадруку, распаусюджваннi рэфармацыйных iдэй i рухау, пранiкненне свецкiх гуманiстычных i асветнiцкiх павевау у культуру.

Важную ролю у развiццi беларускай i усходнеславянскай культуры адыграла кнiгадрукаванне заснаванае асветнiкам,гуманiстам i рэфарматарам Францыскам Скарынам (каля 1490-каля 1551 гг). У канцы другога - пачатку трэццяга дзесяцiгоддзя XYI ст. Фр. Скарына займауся iнтэнсiунай лiтаратурна-пiсьменнiцкай i выдавецкай дзейнасцю у Празе, Вiльнi. Скарына пераклау, адрэдагавау пракаменцiравау, падрыхтавау да друку i выдау 23 кнiгi Старога запавету:Бiблiя, Псалтыр i г.д. Выданнi Скарыны прапаведавалi гуманiстычныя iдэi,жыццёвую актыунасць на карысць грамадства, сумленныя маральныя прынцыпы,павагу да духоунай i гiстарычнай спадчыны розных народау. Гуманiстычна-асветнiцкiя традыцii Скарыны працягвау i развiвау Сымон Будны (каля 1530-1593), адзiн з заснавальнiкау i супрацоунiкау Нясвiжскай друкарнi, аутар першых друкаваных на беларускай мове творау: "Катэхiзiса", 1562, "Аб апрауданнi грэшнага чалавека перад Богам", 1562, "Новы запавет", 1574 г. Будны крытыкавау кананiчную хрысцiянскую дагматыку, царкоуныя традыцыi. Ен станоуча ацэньвау культуру еурапейскага Адраджэння, выступау за развiццё пiсменнасцi i кнiгадрукавання на роднай мове, культурныя сувязi, адмоуна ставiуся да цэнзуры.

Паплечнiкамi Буднага па сацыяльных i рэлiгiйных поглядах быу не багаты беларускi шляхцiч,гуманiст, кнiгавыдавец, пiсменнiк i перакладчык – Васiль Цяпiнскi (г.н.невядомы - 1599г.).У маентку Цяпiна ен заснавай друкарню на царкоунаславянскай i беларускай мовах Евангелле (1570-я г.)Прадмова да кнігi - лепшы узор беларускай гуманiстычна-асветнiцкай патрыятычнай публiцыстыкi.У гэты час жылi i тварылi Мiкола Гусоускi (1470- 1533) "Песня пра зубра",Ян Вiслiцкi (1485-1520) "Пруская вайна", Леу Сапега, Мялецi Сматрыцкi, Афанасiй Фiлiповiч,Iван Фёдарау,Петр Мсцiславец,Андрэй Рымша i мн.др.

Даунiя гiстарычныя традыцыi мела на Беларусi манументальная архiтэктура. Уражвалi велiчнасцю i прыгажосцю палацава-замкавыя пабудовы у Мiры, Геранёнах, Смаляках, Нясвiжы.

У выяуленчым мастацтве прыцягвалi адыгрываць вялiкую ролю iканапiс,драуляная скульптура.Але усе больш распаусюджваецца партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра, гравюры.Тады ж з'яуляюцца першыя свецкiя хоры,капэлы. Утвараюцца пры навучальных установах тэатры.Наiбольш старажытнай хрысцiянскай царквой на Беларусi была праваслауная.На чале праваслаунай царквы стаяу кiеускi, а потым маскоускi мiтрапалiт.Праваслауе адыгрывалi значную ролю у грамадскiм жыццi Беларусi.Яна звязвала беларускiя тэрыторыi з iншымi усходне славянскiмi.

Каталiцызм на Беларусi пачау распаусюджвацца з сярэдзiны XIII ст.,асаблiва пашырыу свой уплау пасля Крэускай вунii (1385г.) Каталiцызм у канцы XIY ст. быу прыняты кiруючымi коламi ВКЛ.

У першай палове XYI ст. Рэфармацыя ахапiла большасць краiн Еуропы.Рэфармацыя на Беларусi з'яулялася састауной часткай еурапейскай.Асноунымi рэфармацыйнымi плынямi на Беларусi i Лiтве з'яуляюцца:кальвiнiзм, лютэранства, антытрынiтарызм. Асноунай сацыяльнай апорай рэфармацыi з'яулялася шляхта i частка магнатау (Радзiвiлы,Сапегi,Хадкевiчы,Кiшкi). Гараджане i сяляне захавалi сваю прыхiльнасць да праваслауя.У царкоуным жыццi ВКЛ,Польшчы,а пазней РП пэунае месца адводзiцца унiяцкай царкве. Берасцейскi сабор 1596 г. абвясцiу аб стварэннi унiяцкай царквы. Яна прызнавала верхавенства рымскага папы i захоувала абрадавасць праваслаунай.Розныя колы РП аднеслiся адмоуна да царкоунай вунii,асаблiва на першым этапе.Гэтаму сведкай "Вiцебскi бунт",пад час якога быу забiты унiяцкi архiепiскап Iясафат Кунцэвiч.